Беларускія памежнікі раяць беларускім грамадзянам вяртацца ва Ўкраіну, пішуць нашыя чытачы, якія захрасьлі на пераходзе «Новая Гута».
А тут мы сабралі ўсё, што цяпер вядома пра праблемы зь вяртаньнем у Беларусь з-за мяжы. Нагадаем, беларускіх грамадзянаў не ўпускаюць праз аўтамабільныя пераходы з Латвіі, Літвы, Польшчы і Ўкраіны.
Перад гэтым Лукашэнка зрабіў вось такую заяву пра жалезную заслону.

Радыё Свабода
Беларусы ня могуць вярнуцца празь мяжу дадому. Што адбываецца?
У другой палове дня 29 кастрычніка зьявіліся зьвесткі аб закрыцьці мяжы з Польшчай, Літвой і Ўкраінай — беларусы масава скардзяцца, што ня могуць вярнуцца на радзіму.
Менскую пякарню закрываюць за тое, што тая зладзіла санітарны дзень 26 кастрычніка, напісана ў інстаграме пякарні Brioche.
«Аказалася, што санітарныя дні па панядзелках забароненыя ў нашай краіне. Наш любімы Brioche закрываюць рашэньнем Мінздароўя», — паведамляецца ў інстаграме пякарні.
Калі вы ведаеце пра іншыя наступствы страйку 26 кастрычніка, напішыце таксама нам.

А вось чым скончылася сустрэча студэнтаў БДМУ (іх было 200 чалавек) з адміністрацыяй:
- стварылі ініцыятыўную групу з 10 чалавек. Сярод іх ёсьць выкладчыкі і адлічаныя студэнты.
- падчас сустрэчы да ўнівэрсытэту пад'ехалі аўтазак і мікрааўтобус, але затрыманьняў не было.
- заўтра ініцыятыўная група з 2 студэнтаў і 2 выкладчыкаў ідзе да адміністрацыі. Прарэктар дазволіў зрабіць запіс з сустрэчы.

Памежны камітэт пацьвердзіў абмежаваньні ў пунктах пропуску. Сьцьвярджаецца, што праз каранавірус.
«У сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай, якая склалася ў сумежных краінах, Рэспубліка Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзычных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Ўкраіны».
Выключэньні зробленыя толькі для дыпляматаў, кіроўцаў-міжнароднікаў, чальцоў цягніковых і лякаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін.
Тым часам пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» функцыянуе без абмежаваньняў.
Але які лёс беларусаў, якія ня могуць трапіць цяпер у краіну? На гэтае пытаньне пакуль ніхто з афіцыйных крыніцаў не адказаў.

Кіроўцы пагражаюць перакрыць сваімі аўтамабілямі мяжу з Украінай, калі іх ня ўпусьцяць назад у Беларусь.
Пра гэта Свабодзе сказаў Сяргей Чэрачань, былы кандыдат у прэзыдэнты. Ён сярод тых, хто ня можа ўехаць у Беларусь празь пераход «Новая Гута».
«Калі цягам дзьвюх гадзін нас не пачнуць пускаць, мы аўтамабілямі перакрыем мяжу. Гэта свавольства, іншых словаў у мяне няма».

UPD:
Пасьля некалькіх гадзін грамадзян Беларусі ўсё ж пачалі ўпускаць празь мяжу ў Беларусь, паведамілі нам чытачы. Прынамсі, такая інфармацыя прыйшла з «Каменнага Логу» і «Новай Гуты».

Радыё Свабода — Беларусь
Менскую пякарню закрываюць за тое, што тая зладзіла санітарны дзень 26 кастрычніка, напісана ў інстаграме пякарні Brioche. «Аказалася, што санітарныя дні па панядзелках забароненыя ў нашай краіне. Наш любімы Brioche закрываюць рашэньнем Мінздароўя», — паведамляецца…
У Менску масава закрываюць кавярні і рэстарацыі, якія ўдзельнічалі ў страйку 26 кастрычніка. Афіцыйна — за знойдзеныя там санітарныя парушэньні.
Да 26 студзеня будуць закрытыя прынамсі Tapas Bar, Post Bar, O'Petit (тая самая кавярня, дзе супрацоўнікі ГУБАЗІК выбілі шкляныя дзьверы), Brioche, "Свабоды, 4", "Суліко". Поўны сьпіс і камэнтары кіраўніцтва закрытых установаў будуць пазьней.

Ці бачылі вы яркія ўспышкі сьвятла ў Менску? Ці ведаеце, што там здарылася? Калі маеце відэа, дашліце ў @svabodabelarus
Відэа - Наша Ніва
Відэа - Наша Ніва
Telegram
Наша Нiва
Яшчэ адно відэа ад чытачоў @nashaniva з раёна вуліцы Ціміразева ў Мінску, дзе на электрасетках назіраліся шматлікія ўспышкі святла.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На Ціміразева бачныя моцныя ўспышкі, пасьля якіх міргае сьвятло вывесак і ліхтароў.
Вось так сёлета праходзіць традыцыйная акцыя Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах. У гэтую ноч у 1937 годзе ў Менску былі расстраляныя больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты: пісьменьнікаў, мастакоў, выкладчыкаў.
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні прыме студэнтаў, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі.
Радыё Свабода
ЭГУ ў Вільні абяцае прыняць адлічаных зь беларускіх ВНУ студэнтаў
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні выказаў гатовасьць прыняць на навучаньне студэнтаў, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі і былі адлічаныя зь беларускіх ВНУ.
А гэта Гомельшчына. Там сёньня таксама прайшла акцыя памяці ахвяраў рэпрэсій. Каля 30 чалавек сабраліся каля памятнага крыжа, які ўсталявалі на 9-м кілямэтры трасы Гомель — Чарнігаў у 1990-я гады.
У менскіх дварах сёньня прыгадвалі рэпрэсіі, праводзілі акцыі салідарнасьці, канцэрты і нават лекцыі па гісторыі нацыянальнай сымболікі
Радыё Свабода — Беларусь
На Ціміразева бачныя моцныя ўспышкі, пасьля якіх міргае сьвятло вывесак і ліхтароў.
Мінскэнэрга назваў прычыну яркіх пошугаў у Менску ў раёне заводу «Атлант», перадае TUT.BY.
Прычына ў пашкоджаньні высакавольтнай сеткі, а менавіта кабэльнай лініі 10 кВ. Праз аварыю без электрычнасьці засталіся жыхары і ўстановы на вуліцах Альшэўскага і Лынькова.

TUT.BY новости
В «Минскэнерго» объяснили, что за вспышки видели в Минске
«Сегодня, в 19.41 по диспетчерским каналам столичных электросетей зафиксировано повреждение в высоковольтной сети. Предварительно установлено, что произошло повреждение кабельной линии 10 кВ, с отключением…
«Сегодня, в 19.41 по диспетчерским каналам столичных электросетей зафиксировано повреждение в высоковольтной сети. Предварительно установлено, что произошло повреждение кабельной линии 10 кВ, с отключением…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Песьня "Разбуры муры" гучыць у Курапатах падчас Ночы расстраляных паэтаў. Выконвае Андрэй Хадановіч