Радыё Свабода — Беларусь
16.3K subscribers
52.4K photos
7.8K videos
2 files
41.7K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
加入频道
Калі ўзьнікла беларуская мова і як разьвівалася?

Калі зьявілася беларуская мова дакладна, невядома, бо ў прадаўнія часы яшчэ не існавала пісьмовых крыніц. Першай такой крыніцай, праўдападобна, ёсьць Дагаворная грамата Смаленску з Рыгай і Гоцкім берагам, напісаная ў 1229 годзе. Там ужо сустракаюцца адметныя рысы беларускай мовы на пісьме.

👀 Паглядзіце гісторыю разьвіцьця беларускай мовы на картках Свабоды!
«Годна» і Nochy выпусьцілі кліп-адказ для тых, хто сумняецца ў будучыні беларускай мовы

https://smarturl.click/2qxjZ

У кліпе «Годна» і Nochy паказана, зь якімі рэальнымі перашкодамі ў штодзённым жыцьці сутыкаюцца беларускамоўныя беларусы. Аднак аўтары відэа падкрэсьліваюць, што песьня не пра слабасьць, а пра сілу. Мова ня толькі сродак камунікацыі, гэта яшчэ і адна з найважнейшых рысаў тоеснасьці.
Расея не зьніжае інтэнсіўнасьці абстрэлаў Украіны дронамі і запускае чыгуначны рух з акупаваным Марыюпалем

https://smarturl.click/YzEoj

У камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што расейскія войскі ў ноч на 21 лютага атакавалі Ўкраіну 160 ударнымі дронамі і бесьпілётнікамі-імітатарамі.
Стала вядома, як перад выбарамі спрабавалі пагасіць даўгі ААТ «Гомельхімсэрвіс» у заробках

https://smarturl.click/AdwLO

Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Гомельхімсэрвіс» у пачатку 2025 году запазычылася перад работнікамі ў заробках, намаганьні іх сплаціць рабілі мясцовыя ўлады, вынікае з службовай перапіскі чыноўнікаў.
Лукашэнка адрэагаваў на перамовы ЗША і Расеі: можа быць і на карысьць, а можа і не

https://smarturl.click/aJVad

Аляксандар Лукашэнка параіў Расеі, чаго яна не павінна дапусьціць у перамовах з ЗША.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падпісвайцеся на Свабоду ў TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👆🏻Беларускія языкаломкі: паспрабуйце паўтарыць! (гл. відэа вышэй)

👉🏻 Першая беларуская опэра: цікавыя факты пра яе, якія вы магчыма ня ведалі

👉🏻 Папулярныя ДНК-тэсты — тлумачым самае цікавае, што варта ведаць

👉🏻 Расказваем пра Заіра Азгура, скульптуры якога вы дакладна бачылі ў Беларусі (і ня толькі)

👉🏻 Гісторыя 26-гадовай польскай лекаркі, якая ніколі не была ў Беларусі, але вывучыла беларускую мову

👉🏻Натхняльныя і трагічныя гісторыі каханьня выбітных беларусаў і беларусак

👉🏻 Невялічкі тэст: ці ведаеце вы гэтыя беларускія словы?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Ты звар’яцеў тут па-беларуску размаўляць?» Праваабаронцы сабралі факты дыскрымінацыі за беларускую мову ў турмах

https://smarturl.click/5Om6J

Разам з узмацненьнем рэпрэсіяў пасьля выбараў 2020 году пад моцны перасьлед трапіла і родная мова беларусаў. Пра факты дыскрымінацыі беларускай мовы сьведчаць маніторынгі, аналітычныя агляды парушэньняў моўных правоў, якія праводзяць адмыслоўцы. Праваабаронцы «Вясны» прыводзяць некалькі фактаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Саша Філіпенка пра новы раман па-беларуску, крымінальную справу і патрабаваньне супрацы зь сілавікамі

Новы раман пісьменьніка Сашы Філіпенкі «Слон» выйдзе ў красавіку па-беларуску. На беларускую мову перакладзеныя тры раманы пісьменьніка: «Былы сын», «Крэмулятар» і «Чырвоны крыж». Цяпер яго новы раман выйдзе адразу на беларускай мове. Ганна Соўсь гутарыць зь пісьменьнікам пра новы раман, ягоную крымінальную справу і дылемы, перад якім стаяць палітвязьні, вымушаныя падпісваць паперы аб супрацы зь сілавікамі.

https://youtu.be/2CbR4hRJNFU
Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі да будынку менскага суду падтрымаць палітвязьня Ігара Ільяша

Ігара Ільяша абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 2 арт. 361-4 КК). Працэс над ім пачаўся 21 лютага.

Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі да будынку Менскага гарадзкога суду, дзе ад 21 лютага ідзе працэс над палітвязьняволеным журналістам Ігарам Ільяшом.

«Свабода слова павінна быць гарантаваная. Журналістыка — гэта не злачынства. Цяпер у Беларусі за кратамі 39 супрацоўнікаў мэдыя. Усе палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя неадкладна і безумоўна», — напісала прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі.

https://smarturl.click/baRd6
88-гадовы папа Рымскі Францішак можа адрачыся ад Сьвятога стальца

Такую думку выказаў у інтэрвію газэце Corriere della Sera кардынал Джанфранка Равазі.

«Калі ў яго ўзьнікнуць цяжкасьці з выкананьнем папскіх абавязкаў, ён зробіць свой выбар. Вядома, ён прыме рашэньне, магчыма, папросіць парады, але ён прыме рашэньне сам, сьвядома», — сказаў Равазі, адказваючы на пытаньне, ці можа пантыфік прыняць такое рашэньне.

14 лютага Папа, якому ў маладосьці выдалілі частку аднаго лёгкага, быў шпіталізаваны ў рымскую клініку «Джэмэльлі» пасьля чарговага бранхіту, у яго дыягнаставаная двухбаковая пнэўманія.

https://smarturl.click/jk1dz
Паслабленьні, якія ўводзяць у Крымінальны кодэкс, — не для палітычных апанэнтаў рэжыму, — праваабаронца Сапелка

Юрыст і праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка адказвае на пытаньне, чаму пасьля прэзыдэнцкіх выбараў палітычныя рэпрэсіі не зьмяншаюцца, і ацэньвае апошнія зьмены ў Крымінальным кодэксе.

Некаторыя высновы:

🔸 Ніякіх рухаў у бок зьмякчэньня стаўленьня да ідэалягічных праціўнікаў улады не зрабілі.

🔸 Пакараньні для асобных катэгорыяў асуджаных зьмякчылі, але не для тых, якіх абвінавачваюць у «экстрэмісцкіх» складах злачынстваў.

🔸 Можна прагназаваць, што Лукашэнка працягне вызваляць нейкую частку палітзьняволеных.

Больш падрабязна тут:
https://smarturl.click/3kzVg
Зьявіліся зьвесткі пра 166 тысяч параненых расейскіх вайскоўцаў, якіх лячылі ў тым ліку ў Беларусі

Паводле зьвестак Пэнтагону і Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі, расейскія страты параненымі складаюць каля 600 тысяч чалавек за ўвесь час вайны.

Расейскай службе Радыё Свабода стала вядомая база зьвестак галоўнага вайскова-мэдычнага ўпраўленьня Міністэрства абароны Расеі (ГВМУ). У базе зьмешчаныя зьвесткі пра 166 тысяч пацыентаў, якія прайшлі праз вайсковыя шпіталі ў Расеі і анэксаваным Крыме з студзеня 2022-га па сярэдзіну чэрвеня 2024 году. У базе ёсьць таксама абмежаваная колькасьць зьвестак аб параненых, якія лячыліся ў цывільных лякарнях у самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР», а таксама ў Беларусі.

https://smarturl.click/G68Og
Галоўнае за 21 лютага

📌 Першае інтэрвію журналіста Андрэя Кузьнечыка на волі

📌 «Для маіх выдаўцоў і чытачоў»: Саша Філіпенка пра новы раман «Слон», які выйдзе па-беларуску

📌 «Годна» і Nochy выпусьцілі кліп-адказ для тых, хто сумняецца ў будучыні беларускай мовы

📌 «Ты звар’яцеў тут па-беларуску размаўляць?». Праваабаронцы сабралі факты дыскрымінацыі за беларускую мову ў турмах

📌 «Па-расейску любы дурань набярэ прагляды». Як горадзенская журналістка працягвае ствараць беларускі кантэнт за мяжой

📌 Лукашэнка адрэагаваў на перамовы ЗША і Расеі: можа быць і на карысьць, а можа і не

📌 АПК заявіў, пры якіх умовах санкцыйны ціск на ўлады Беларусі можна зьменшыць

📌 Паслабленьні, якія ўводзяць у Крымінальны кодэкс, — не для палітычных апанэнтаў рэжыму, — праваабаронца Сапелка

📌 Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі да будынку менскага суду, дзе судзяць палітвязьня Ігара Ільяша

📌 Хроніка перасьледу 21 лютага: рух «Вольная Беларусь» Зянона Пазьняка ўнесьлі ў «экстрэмісцкі» сьпіс

📌 Клічуць Трампа ў госьці, крытыкуюць Эўразьвяз, кпяць з эмігрантаў. Як зьмянілася рыторыка беларускіх прапагандыстаў
Трамп: для Зяленскага ня так важна прысутнічаць на перамовах

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу, што ён ня лічыць неабходнай прысутнасьць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага на перамовах, накіраваных на спыненьне ваеннага канфлікту з Расеяй.

«Шчыра кажучы, я ня думаю, што для яго важна прысутнічаць на сустрэчах», — сказаў Трамп у інтэрвію Fox News Radio. Ён адзначыў, што Зяленскі праводзіў сустрэчы на працягу трох гадоў пасьля пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварваньня і да гэтага часу ня змог пакласьці канец канфлікту. «Ён да гэтага часу дрэнна спраўляўся зь перамовамі», — дадаў Трамп.

https://smarturl.click/Ee2W0
22 лютага — дзень народзінаў Станіслава Булак-Балаховіча

У 1883 годзе на Браслаўшчыне нарадзіўся Станіслаў Булак-Балаховіч — вайсковы дзеяч і палітык, камандзір Асобнага атраду войскаў БНР у Балтыі, адзін з кіраўнікоў збройнай антысавецкай барацьбы на Беларусі ў 1919-1920 гг., ахвяра нацысцкай расправы (на здымку сядзіць у цэнтры).

Пра іншыя падзеі 22 лютага ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/qlG7p