Радыё Свабода — Беларусь
16.2K subscribers
52.7K photos
7.82K videos
2 files
42.1K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
加入频道
Як беларусы ганяюць у Расею люксавыя аўтамабілі ў абыход санкцыяў

Расьсьледнікі з групы «Бюро» атрымалі мытныя зьвесткі аб пастаўках каля тысячы легкавых аўтамабіляў з Эўропы і ЗША празь Беларусь у Расею на суму больш за 100 мільёнаў даляраў.

З пачаткам вайны Расеі з Украінай Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых эўрапейскіх аўтамабіляў у Расею. Паводле расьсьледнікаў, у шэрых схемах бяруць удзел і бізнэсоўцы, што маюць сувязі з рэжымам Лукашэнкі.

На фоне вайны пастаўкі машын з ЭЗ у Беларусь вырасьлі ў чатыры разы – амаль да 1,5 мільярда эўра. На Беларусь не распаўсюджваюцца заходнія санкцыі на аўтамабілі.

Падрабязьней

Ілюстрацыйнае фота ад Reuters
Два тыдні ня быў у Беларусі, неанансаваныя паездкі ў Афрыку, перамовы разам з сынамі: што выклікае пытаньні ў апошніх вандроўках Лукашэнкі?

Апошнія замежныя візыты Лукашэнкі адрозьніваюцца ад папярэдніх. Іх не анансуюць загадзя, недзе ўдзельнічаюць ягоныя сыны, амаль два тыдні ён правёў у Эміратах.

Пра надзвычайную сакрэтнасьць візытаў і іх асаблівасьць піша аналітык Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/wywm
«Бліжэй мне азначэньне тутэйшая, грамадзянка Падляшша». Як падляская сьпявачка, якая скарыла беларусаў, папулярызуе мясцовую гаворку праз рэп

Песьня «Chadžu ja» на падляскім дыялекце беларускай мовы выклікала хвалю захапленьня ў беларусаў. Пагаварылі з выканаўцай твора Нікай Юрчук пра мясцовую гаворку, самавызначэньне і розьніцу паміж Падляшшам і астатняй Польшчай

https://smarturl.click/dbAQ
У магілёўскай турме палітвязень Уладзімер Гундар сутыкнуўся з рэдкай для арыштантаў праблемай

Трымаюць інваліда Гундара, у якога няма адной нагі, у адзіночнай камэры. Спачатку Гундара выводзілі на прагулкі на мыліцах, але потым гэта стала немагчыма.

У яго сьцерліся гумавыя наканечнікі мыліц, а замяніць іх там няма чым.

Уладзімер зьвярнуўся да сваякоў, тыя сабралі рэчавую пасылку, але ці дайшла яна, невядома.

https://smarturl.click/AWeR
НАК Беларусі адрэагаваў на допуск беларусаў на Алімпіяду ў нэўтральным статусе

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі заявіў, што «прыняў да ўвагі» рашэньне выканкаму Міжнароднага алімпійскага камітэту ад 8 сьнежня аб допуску беларускіх спартоўцаў да XXXIII Алімпіяды 2024 году ў Парыжы ў нэўтральным статусе.

«Мы вітаем допуск да Гульняў у Парыжы-2024 беларускіх спартоўцаў, аднак прынятае рашэньне не задавальняе інтарэсы беларускай спартовай супольнасьці ў поўнай меры. Існыя строгія абмежаваньні, уключаючы ўдзел у спаборніцтвах без нацыянальных сымбаляў, абмежаваную колькасьць кваліфікацыйных спаборніцтваў, нядопуск спартоўцаў, якія выступаюць у камандавых відах — усе гэтыя ўмовы па-ранейшаму вельмі дыскрымінацыйныя для атлетаў нашай краіны».

https://smarturl.click/3l17
Сьледчы камітэт паведаміў, што ў 2023 годзе ў Менску былі адкрытыя 18 крымінальных справаў «за зьдзек» зь дзяржаўных сьцяга, герба і гімна

СК на сваім сайце апавядае , як трое падлеткаў сарвалі і кінулі на зямлю два дзяржаўныя сьцягі, а таксама як мужчына сарваў сьцяг з фасаду аптэкі і схаваў яго ў пад’ездзе.

Крымінальныя справы ўва ўсіх гэтых выпадках завялі паводле арт. 370 («Зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў») і ч. 1 арт. 339 («Хуліганства») Крымінальнага кодэксу.

На 10 лістапада 2023 году вядома пра 187 чалавек, якія «зьневажалі сьцяг». Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», штотыдзень у судах разглядаюць крымінальныя справы за зьнявагу дзяржаўнай сымболікі.

https://smarturl.click/EzAZ
Ціханоўская заклікала ЭЗ узмацніць санкцыі, спрасьціць міграцыйныя працэдуры і падтрымаць праект «пашпарту новай Беларусі»

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 10 сьнежня выступіла на нарадзе міністраў замежных справаў дзяржаваў Эўразьвязу. Тэкст выступу Ціханоўскай яе офіс апублікаваў сёньня.

«Санкцыі пакуль не зьмянілі паводзінаў рэжыму. Але яны могуць адыграць важную ролю ў аслабленьні яго здольнасьці праводзіць рэпрэсіі і дапамагаць расейцам у вайне. Адзін са спосабаў — закрыць шчыліны, якія дазваляюць Лукашэнку і Пуціну дапамагаць адзін аднаму абыходзіць санкцыі. Я заклікаю ЭЗ прыняць новы пакет санкцыяў і закрыць існыя шчыліны. У санкцыях не павінна быць адступленьняў», — заявіла яна.

https://smarturl.click/VZvn
Як беларусы сталі спонсарамі раскошы

З пачаткам вайны Расеі з Украінай Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых эўрапейскіх аўтамабіляў у Расею, нягледзячы на байкот і санкцыі. Паводле расьсьледнікаў, у шэрых схемах бяруць удзел і бізнэсоўцы, якія маюць сувязі з рэжымам Лукашэнкі. Гэта паказала сумеснае расьсьледаваньне «Бюро» з расейскім выданьнем «Вёрстка» пры падтрымцы «Кібэрпартызанаў». Пра яго расказвае Алесь Ярашэвіч, журналіст-расьсьледнік зь «Бюро».

https://youtu.be/rwNx2IMWaaA
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Расказваем пра беларуса Сяргея Ерамеева, якога падазраюць у падрыве найбуйнейшай чыгуначнай магістралі Расеі.
Найважнейшае за 11 сьнежня

🔸 У Полацку адбыліся затрыманьні ў сувязі з падрывам цягнікоў у тунэлі БАМ у Расеі

🔸 Анджэя Пачобута пазбавілі перадачы і спатканьня

🔸 Беларуса Дзяніса Казлоўскага знайшлі мёртвым у варшаўскім гостэле

🔸 Сьвятлана Ціханоўская і міністар замежных справаў Швэцыі Тобіяс Більстрэм абмеркавалі плян дзеяньняў на 2024 год

🔸 НАК Беларусі адрэагаваў на допуск беларусаў на Алімпіяду ў нэўтральным статусе

🔸 У Брусэлі пройдзе сустрэча кіраўнікоў МЗС краін «Усходняга партнэрства», на месцы Беларусі — «пустое крэсла»

🔸 Не вяртаючыся ў Менск. Дзіўныя вандроўкі Лукашэнкі

🔸 Сыны Галоўчанкі і Вальфовіча, дочкі Сергеенкі і Качанавай. Расказваем, чым займаюцца дзеці беларускіх топ-чыноўнікаў

🔸 Пад’ём а 5-й раніцы, бэтонная клетка. Адзін дзень з жыцьця зьняволенага нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага

🔸 «Я б назвала сябе „тутэйшай“». Як падляская сьпявачка, якая скарыла беларусаў, папулярызуе сваю мову праз рэп
Літоўскі дэпутат Кашчунас: беларусы не пратэставалі супраць вайны ва Ўкраіне. Насамрэч пратэставалі

Старшыня камітэту бясьпекі і абароны Сойму Літвы Лаўрынас Кашчынас патлумачыў, чаму ён і яго калегі зарэгістравалі законапраект аб уніфікацыі абмежаваньняў для беларусаў і расейцаў. Першая прычына, паводле Кашчунаса, — падтрымка Беларусьсю Расеі ў вайне з Украінай. Таксама Кашчунас напісаў, што грамадзяне Беларусі не пратэставалі, калі пачалася вайна ва Ўкраіне.

Тым часам 27 лютага 2022 году людзі ў Беларусі выйшлі на пратэсты супраць рэфэрэндуму аб зьмяненьнях у Канстытуцыю і супраць удзелу Беларусі ў расейскім нападзе на Ўкраіну. Вечарам таго дня ў сьпісе праваабаронцаў былі прозьвішчы больш за 700 затрыманых. МУС Беларусі сьцьвярджаў што сілавікі затрымалі агулам 800 чалавек. У наступныя дня пачаліся суды над затрыманымі. Справа заводзіліся як паводле Адміністрацыйнага, так і паводле Крымінальнага кодэксаў. Пасьля пачаліся дывэрсіі на чыгунцы, якіх было каля 70.

https://smarturl.click/Y8J1
Беларускі саюз мастакоў зьліквідаваў суполку «Пагоня»

Творчая суполка «Пагоня», якая існавала ў межах Беларускага саюза мастакоў, зьліквідаваная. «Вядома, што гэтае рашэньне было прынятае на патрабаваньне Міністэрства культуры», — адзначыла крыніца «Позірку».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, з саюзу раней выключылі палітзьняволенага Генадзя Драздова, які ўзначальваў суполку з 2011 па 2016 год.

Аб’яднаньне было створанае 33 гады таму, у 1990 годзе. Яго мэтамі называлася «разьвіцьцё нацыянальнага мастацтва, зьберажэньне і памнажэньне мастацкіх набыткаў культурна-гістарычнай спадчыны дзеля абуджэньня нацыянальнай самасьвядомасьці народу».

https://smarturl.click/laOL
Кантрабандысты пусьцілі «плыт» па Нёмане з цыгарэтамі і выявай сьвятога-апекуна перавозьнікаў

Літоўскія памежнікі заўважылі круглы прадмет, які захрас ля берага каля вёскі Шандубра, паведамляе памежная служба Літвы. Падплыўшы бліжэй, яны знайшлі трактарную шыну (на фота). Унутры аказалася 1350 пачак беларускіх цыгарэт, два GPS-трэкеры і дзьве сым-карты.

Акрамя гэтага, у коле знайшлі паштоўку з выявай сьвятога Хрыстафора і надрукаваную малітву кіроўцы на беларускай мове. Адметна, што Сьвяты Хрыстафор лічыцца апекуном перавозчыкаў і падарожнікаў. Ён разьмешчаны на гербе Вільні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Зьніклі колькасьць зьняволеных, паказьнікі нараджальнасьці, сьмяротнасьці, міграцыі і нават продаж тытунёвых вырабаў. Асноўны зборнік беларускай статыстыкі за 11 гадоў «пахудзеў» удвая

У зборніку Белстату «Статыстычны штогоднік Рэспублікі Беларусь» цяпер 322 старонкі. У 2012-м іх было 715. Расказваем, што закрылі ўлады за гэты час ад лішніх вачэй і чаму

https://smarturl.click/Y8pv

На фота дырэктарка Белстата Іна Мядзведзева
Стэндап-клюб, праект пра палітзьняволеных беларусак, школа традыцыйнага строю, онлайн-лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту

Расказваем пра найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2023 году пра беларусак і для беларусак:

https://smarturl.click/AW4R
У Ельскім раёне знайшлі цела 20-гадовага памежніка з прыкметамі суіцыду

Труп знайшлі ўчора на тэрыторыі памежнай заставы «Роза Люксэмбург», што на мяжы з Украінай.

Хлопца 2003 году нараджэньня прызвалі ў войска ў траўні 2023-га. Ён праходзіў тэрміновую службу ў Мазырскім памежным атрадзе.

Ілюстрацыйнае фота ад ДПК
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму беларускія і расейскія дэмакраты ў эміграцыі ня могуць аб’яднацца, калі праціўнік у іх той самы?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Гэта даўняя ілюзія пра аднаго праціўніка, адны каштоўнасьці і мэты змагароў за свабоду ў Беларусі і Расеі. За ўсю гісторыю мы ня знойдзем прыкладу такога аб’яднаньня. У Беларусі шлях ад дыктатуры да свабоды будзе „такім, як у іншых краінаў“, ёсьць варыянты, але яны ўсе зразумелыя. Для расейскіх дэмакратаў усе рацыянальныя сцэнары заўсёды разбураюцца ўрэшце гіпнатычнай цютчаўскай фразай „Умом Россию не понять… В Россию можно только верить“, і ўсё становіцца незразумелым.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
У Беларусі арганізавалі тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, аднак сьпісаў не публікуюць

На сёньня не агучылі нават імя кіраўніка Менскай гарадзкой камісіі. На гэты момант вядома, што ў склад Менскай абласной выбарчай камісіі ўвайшлі 11 чалавек. Іх імёны таксама не названыя.

Правабаронцы расказалі, што ўжо ня так з падрыхтоўкай «адзінага дня галасаваньня» у рэгіёнах

Ілюстрацыйнае фота
Радыё Свабода — Беларусь
У Беларусі арганізавалі тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, аднак сьпісаў не публікуюць На сёньня не агучылі нават імя кіраўніка Менскай гарадзкой камісіі. На гэты момант вядома, што ў склад Менскай абласной выбарчай камісіі ўвайшлі 11 чалавек. Іх імёны таксама…
Адбываецца новая хваля ператрусаў у былых назіральнікаў

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», цягам некалькіх дзён па ўсёй Беларусі адбываецца хваля ператрусаў і праверак у былых назіральнікаў на выбарах у 2020 годзе. Гэта, паводле праваабаронцаў, ладзіць Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.

У былых назіральнікаў правяраюць тэлефоны і папярэджваюць аб крымінальнай адказнасьці за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Зь імі таксама запісваюць «пакаяльныя» відэа.