Радыё Свабода — Беларусь
16.3K subscribers
52.4K photos
7.81K videos
2 files
41.7K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
加入频道
А вось чым скончылася сустрэча студэнтаў БДМУ (іх было 200 чалавек) з адміністрацыяй:

- стварылі ініцыятыўную групу з 10 чалавек. Сярод іх ёсьць выкладчыкі і адлічаныя студэнты.

- падчас сустрэчы да ўнівэрсытэту пад'ехалі аўтазак і мікрааўтобус, але затрыманьняў не было.

- заўтра ініцыятыўная група з 2 студэнтаў і 2 выкладчыкаў ідзе да адміністрацыі. Прарэктар дазволіў зрабіць запіс з сустрэчы.
Памежны камітэт пацьвердзіў абмежаваньні ў пунктах пропуску. Сьцьвярджаецца, што праз каранавірус.

«У сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай, якая склалася ў сумежных краінах, Рэспубліка Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзычных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Ўкраіны».

Выключэньні зробленыя толькі для дыпляматаў, кіроўцаў-міжнароднікаў, чальцоў цягніковых і лякаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін.

Тым часам пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» функцыянуе без абмежаваньняў.

Але які лёс беларусаў, якія ня могуць трапіць цяпер у краіну? На гэтае пытаньне пакуль ніхто з афіцыйных крыніцаў не адказаў.
Кіроўцы пагражаюць перакрыць сваімі аўтамабілямі мяжу з Украінай, калі іх ня ўпусьцяць назад у Беларусь.

Пра гэта Свабодзе сказаў Сяргей Чэрачань, былы кандыдат у прэзыдэнты. Ён сярод тых, хто ня можа ўехаць у Беларусь празь пераход «Новая Гута».

«Калі цягам дзьвюх гадзін нас не пачнуць пускаць, мы аўтамабілямі перакрыем мяжу. Гэта свавольства, іншых словаў у мяне няма».
UPD:
Пасьля некалькіх гадзін грамадзян Беларусі ўсё ж пачалі ўпускаць празь мяжу ў Беларусь, паведамілі нам чытачы. Прынамсі, такая інфармацыя прыйшла з «Каменнага Логу» і «Новай Гуты».
Радыё Свабода — Беларусь
Менскую пякарню закрываюць за тое, што тая зладзіла санітарны дзень 26 кастрычніка, напісана ў інстаграме пякарні Brioche. «Аказалася, што санітарныя дні па панядзелках забароненыя ў нашай краіне. Наш любімы Brioche закрываюць рашэньнем Мінздароўя», — паведамляецца…
У Менску масава закрываюць кавярні і рэстарацыі, якія ўдзельнічалі ў страйку 26 кастрычніка. Афіцыйна — за знойдзеныя там санітарныя парушэньні.

Да 26 студзеня будуць закрытыя прынамсі Tapas Bar, Post Bar, O'Petit (тая самая кавярня, дзе супрацоўнікі ГУБАЗІК выбілі шкляныя дзьверы), Brioche, "Свабоды, 4", "Суліко". Поўны сьпіс і камэнтары кіраўніцтва закрытых установаў будуць пазьней.
Ноч расстраляных паэтаў пачалася ў Курапатах
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На Ціміразева бачныя моцныя ўспышкі, пасьля якіх міргае сьвятло вывесак і ліхтароў.
Вось так сёлета праходзіць традыцыйная акцыя Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах. У гэтую ноч у 1937 годзе ў Менску былі расстраляныя больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты: пісьменьнікаў, мастакоў, выкладчыкаў.
А гэта Гомельшчына. Там сёньня таксама прайшла акцыя памяці ахвяраў рэпрэсій. Каля 30 чалавек сабраліся каля памятнага крыжа, які ўсталявалі на 9-м кілямэтры трасы Гомель — Чарнігаў у 1990-я гады.
У менскіх дварах сёньня прыгадвалі рэпрэсіі, праводзілі акцыі салідарнасьці, канцэрты і нават лекцыі па гісторыі нацыянальнай сымболікі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Песьня "Разбуры муры" гучыць у Курапатах падчас Ночы расстраляных паэтаў. Выконвае Андрэй Хадановіч
«Людзі, якія акружаюць Лукашэнку, яго сабатуюць, — расказаў у інтэрвію Свабодзе Франак Вячорка. — Выглядае, што акцыя, якая не адбылася ў нядзелю, гэта быў сабатаж гэтага звозу «ябацек». Ён страчвае арыентацыю, але, магчыма, не да канца разумее, наколькі ён глыбока засеў у крызісе».
«Цяперашняе рашэньне аб закрыцьці мяжы сьведчыць пра тое, у якім нэрвовым стане знаходзіцца вышэйшае кіраўніцтва дзяржавы».

Аналітык Свабоды Валер Карбалевіч раскладвае па паліцах, пра што сьведчыць сёньняшняя сытуацыя з закрыцьцём межаў на некалькі гадзінаў.
У памяць пра рэпрэсаваных сёньня праходзілі імпрэзы ў розных гарадах па ўсёй Беларусі. Чытачы нам паведамлялі пра акцыі ў Горадні, Гомлі, Бабруйску, Слуцку і нават у асобных раёнах Менску. Але самая вялікая і знакавая была імпрэза ва ўрочышчы Курапаты, куды прыйшло каля тысячы чалавек. Вось як гэта выглядала.
Глядзець фотарэпартаж цалкам >>