ПУЛ Дятловский
947 subscribers
28.3K photos
1.91K videos
5 files
14.7K links
Актуальные новости РБ, Дятловского района и не только, видео,фото
加入频道
Яблыневы сад – у рамках рэспубліканскага суботніка і да 525-годдзя горада Дзятлава

“Зялёная” памятная акцыя прайшла ў Дзятлаўскім філіяле “Гроднааблпаліва”.
Гэта была акцыя з эмоцыямі. Пасадку яблыняў і грушы ажыццяўлялі ў пазначаных калкамі месцах, адначасова гучна жартавалі і ўяўлялі, як маладыя саджанцы стануць зялёным аазісам і добра будзе пачаставацца іх смачнымі пладамі.
Сумесна закласці фруктовы сад у рамках рэспубліканскага суботніка і прымеркаваны да 525-годдзя горада Дзятлава дырэктар Дзятлаўскага філіяла “Гроднааблпаліва” Васілій Шпакоўскі запрасіў на сваё прадпрыемства гасцей: старшыню раённага выканаўчага камітэта Андрэя Садоўскага, яго намеснікаў Віталія Шулейку, Дзмітрыя Баравіка і калектыў Дзятлаўскага цэнтра банкаўскіх паслугаў “Белаграпрамбанк” на чале з дырэктарам Сяргеем Клімко.

http://diatlovonews.by/2023/04/yablynevy-sad-u-ramkah-respublikanskaga-subotnika-i-da-525-goddzya-gorada-dzyatlava

#Дзятлава #Дятлово #власть #субботник
За добрыя справы – талакой: “Тыдзень лесу-2023” на Дзятлаўшчыне

У раёне завяршаецца добраахвотная рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу”, прысвечаная Году міру і стварэння, якая праходзіць на Гродзеншчыне з 15 па 22 красавіка.
Да мерапрыемстваў акцыі далучыўся працоўны калектыў райвыканкама, які разам з работнікамі лясгаса высадзіў змешаны лес у Гезгалаўскім лясніцтве.

Пасля інструктажу па тэхніцы бяспекі ад лясной аховы работнікі лясгаса абазначылі ўдзельнікам акцыі “фронт работ”. План на дзень – правесці пасадку на лесасецы плошчай 2,9 гектара. Высаджваецца чатыры віды лясных культур – сасна, елка, бяроза і вольха па змешанай схеме. Культуры ўкараняюцца пад меч Колесава і пасадачныя трубы  як завадскога выпуску, так і больш танныя аналагі, створаныя ўмельцамі лясгаса.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/04/za-dobryya-spravy-talakoj-tydzen-lesu-2023-na-dzyatla-shchyne

#Дзятлава #Дятлово #власть #лес
Урачыстасць напярэдадні Першамаю ў Гродне

У Гродне 29 красавіка да Свята працы прайшла ўрачыстая цырымонія абнаўлення абласной Дошкі гонару і ўшанавання лепшых работнікаў і працоўных калектываў Прынёмання па выніках работы ў 2022 годзе, таксама павіншавалі лаўрэатаў прэміі “Чалавек года Гродзеншчыны”.
Удзел у мерапрыемстве прынялі дэлегацыі з усіх раёнаў нашай вобласці, у тым ліку з Дзятлаўскага на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/04/urachystasc-napyaredadni-pershamaju-grodne

#Дзятлава #Дятлово #власть
Калі будзе адрамантаваны лазнева-аздараўленчы комплекс?

У Дзятлаўскі райвыканкам паступіў калектыўны зварот мясцовых жыхароў па пытанні рамонту басейна райцэнтра.
Ён разгледжаны на сустрэчы намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка, начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алены Грамко, дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіля Пецюка, яго намесніка па ідэалагічнай рабоце Віктара Дзедуля з прадстаўнікамі заяўнікаў, якія пакінулі свае подпісы пад зваротам.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/05/kali-budze-adramantavany-lazneva-azdara-lenchy-kompleks

#Дзятлава #Дятлово #власть
14 мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з гэтым важным дзяржаўным святам!
Яно з’яўляецца сімвалам свабоды і адзінства беларускага народа, патрыятычнага яднання, стабільнасці нашай грамадзянскай супольнасці, пераемнасці пакаленняў і павагі традыцый.
Галоўныя сімвалы краіны ўвасабляюць суверэнітэт нашай краіны, адлюстроўваюць лепшыя духоўныя і маральныя рысы беларускага народа, уяўляюць багатую гісторыю і традыцыі нашай Айчыны. Іх шануюць як родны дом і звычаі, імі ганарацца як сваёй нацыяй і слаўнай гісторыяй.
Адносячыся з павагай да дзяржаўнай сімволікі, мы аддаём даніну павагі неацэнным заваёвам нашых продкаў, якія на палях бітваў і ў мірнай працы адстаялі права годна жыць і працаваць на сваёй зямлі.
Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, творчай стваральнай працы ў імя квітнення Беларусі!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

#Дзятлава #Дятлово #власть
Калі пляж афіцыйны, то і адпачынак паўнацэнны

Не за гарамі летняя спёка, час водпускаў і школьных канікулаў, а таму дзятлаўчане ўсё часцей задумваюцца, як бавіць іх з карысцю для здароўя.
Адно з пытанняў на гэты конт, а дакладна: чаму на Дзятлаўшчыне арганізаваны толькі два пляжы? – прагучала ў час правядзення Адзінага дня інфармавання насельніцтва.
Па адказ рэдакцыя звярнулася да спецыялістаў
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/05/kali-plyazh-aficyjny-to-i-adpachynak-pa-nacenny

#Дзятлава #Дятлово #власть #вода
Адпачывайце з камфортам

Ужо пачаўся купальны сезон і дзятлаўчане могуць атрымліваць асалоду ад адпачынку каля вады.
Многія жыхары райцэнтра накіроўваюцца на пляж на гарадскім возеры.
У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы пляжаў да купальнага сезона перад ЖКГ быў пастаўлены шэраг задач, якія трэба было выканаць у тэрмін. І наша камунальная служба справілася. Прычым справілася лепш за ўсіх у вобласці. Пры абавязковым інспектаванні пляжаў, іх прыёмцы напярэдадні купальнага сезона старшыня абласной арганізацыі АСВОД Сяргей Вінаградаў адзначыў, што дзятлаўскі пляж падрыхтаваны своечасова і ў адпаведнасці з усімі нормамі, таму і прызнаны лепшым. Сяргей Альбертавіч падзякаваў за якасную работу, адказны падыход да арганізацыі бяспечнага і камфортнага адпачынку людзей на вадаёме і ўручыў падзякі і памятныя падарункі начальніку Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васілію Пецюку і яго намесніку Віктару Дзедулю.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/06/adpachyvajce-z-kamfortam

#Дзятлава #Дятлово #власть #освод #жкх
Не маем права забыць. Патрыятычны сплаў на Дзятлаўшчыне

Напярэдадні  79-й гадавіны вызвалення горада Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшла акцыя, прысвечаная гэтай падзеі і Году міру і стварэння.
У ёй прыняў удзел працоўны калектыў райвыканкама на чале са старшынёй Андрэем Садоўскім, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Удзельнікі мерапрыемства наведалі месцы, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі памяць загінулых землякоў, усклалі кветкі да помнікаў, а затым сплавіліся на байдарках па рацэ Шчара.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/07/ne-maem-prava-zabyc-patryyatychny-spla-na-dzyatla-shchyne

#Дзятлава #Дятлово #память #власть
Ад бібліятэчнай справы да моладзевага парламентарызму

18 ліпеня прайшло чарговае пасяджэнне сесіі Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Аляксандра Бараноўскага.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/07/ad-bibliyatechnaj-spravy-da-moladzevaga-parlamentaryzmu

#Дзятлава #Дятлово #власть #депутаты
Прямая линия

22 июля с 9.00 до 12.00 часов по телефону 8 (01563) 61251 в Дятловском районном исполнительном комитете прямую линию проведет Садовский Андрей Владимирович – председатель Дятловского районного исполнительного комитета.

#Дзятлава #Дятлово #власть
20 ліпеня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.
Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Група старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэя Садоўскага сустрэлася з калектывамі Дзятлаўскага раённага вузла паштовай сувязі РУП “Белпошта” і Дзятлаўскага вузла электрасувязі РУП “Белтэлекам”. Перад жыхарамі Жукоўшчынскага сельсавета выступіла група старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага, таксама працавалі групы першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі і намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка.

Абмеркавалі тэму дэмаграфічнай бяспекі як галоўнай умовы развіцця дзяржавы. У Беларусі яе забеспячэнне, а таксама падтрымка сем’яў, абарона мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы. 
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/07/adziny-dzen-infarmavannya-belarusa-pavinna-byc-znachna-bolsh

#Дзятлава #Дятлово #власть #еди
На базе Дварэцкага сельскага савета пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага з удзелам старшыняў сельвыканкамаў адбылося выязное пасяджэнне раённага міжведамаснага каардынацыйнага савета па фізічнай культуры, спорце і турызме пры Дзятлаўскім райвыканкаме.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/07/cikava-kamfortna-z-dobrym-nastroem

#Дзятлава #Дятлово #власть #школа #депутаты
Кантроль, адкрытасць і ўзаемадзеянне

У райвыканкаме прайшоў семінар-нарада па пытаннях прафілактыкі п’янства і алкагалізму, папярэджання знаходжання на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення.
У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна; упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва; Дзятлаўскай ЦРБ.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/07/kantrol-adkrytasc-i-zaemadzeyanne

#Дзятлава #Дятлово #власть #охрана #труд
Мір на зямлі мы павінны ствараць разам. Уладыка Гурый наведаў Дзятлаўшчыну

4 жніўня святары і прыхаджане сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве прынялі ўдзел у божай літургіі, якую  правёў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый у саслужэнні з клірыкамі епархіі і храма.
У дзень ушанавання Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ён адзначыў дзень хіратоніі.
У Дзятлаве яго сустрэлі прыхаджане храма, прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, а таксама старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, генеральны дырэктар санаторна-курортнага ўнітарнага прадпрыемства “Белпрафсаюзкурорт” Мікалай Мацюкевіч, прафсаюзныя лідары нашага раёна Аляксандр Дубовік і Уладзімір Казак.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/08/mir-na-zyamli-my-pavinny-stvarac-razam-uladyka-guryj-naveda-dzyatla-shchynu

#Дзятлава #Дятлово #власть #церковь
Адзіны дзень інфармавання. Бяспека на знешнім контуры, унутраная, надзённая

17 жніўня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.
Працавала некалькі груп. Інфармацыйна-прапагандысцкая група старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэя Садоўскага сустрэлася з калектывам ААТ “Молочный Мир”, абласная на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігарам Булаўка выступіла ў ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, група старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага – перад педагогамі Гезгалаўскай сярэдняй школы, таксама працавалі групы намеснікаў старшыні райвыканкама Вольгі Жэлезоўскай і Дзмітрыя Баравіка.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/08/adziny-dzen-infarmavannya-byaspeka-na-zneshnim-kontury-unutranaya-nadzjonnaya

#Дзятлава #Дятлово #власть
Сенатар Кацярына Серафіновіч правяла выязны прыём грамадзян у Дзятлаве

25 жніўня ў памяшканні Дзятлаўскага сельскага савета выязны прыём грамадзян, а таксама прамую тэлефонную лінію правяла член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, намеснік дырэктара па друкаваных СМІ рэдакцыі “ЛідаМедыяКампанія” Кацярына Серафіновіч.
Удзел у прыёме прыняў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/08/senatar-kacyaryna-serafinovich-pravyala-vyyazny-pryjom-gramadzyan-u-dzyatlave

#Дзятлава #Дятлово #власть #прием #сенатор