ПУЛ Дятловский
945 subscribers
28.3K photos
1.91K videos
5 files
14.7K links
Актуальные новости РБ, Дятловского района и не только, видео,фото
加入频道
Прыадкрыла “скарбонку часу”, сустрэлася з міністрам

Наша юная зямлячка, навучэнка гімназіі № 1 горада Дзятлава Ганна Сіневіч стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў установаў адукацыі і ўладальніцай дыплома І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Яна расказала аб конкурсе і сваіх далейшых планах.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/04/pryadkryla-skarbonku-chasu-sustrelasya-z-ministram

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети
Сезон аттракционов открыли в Гродно

Сезон аттракционов открыли почти на месяц раньше обычного. В Гродно уже не в первый раз разрушают стереотип о том, что кататься на каруселях – летнее занятие. Крытые павильоны парка развлечений открыты круглый год, на зиму закрывают лишь часть: техника выдерживает морозы до -10°C. А весна в Гродно пришла раньше других регионов.

#отдых #дети
Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Дня сям’і.
У аддзеле ЗАГС райвыканкама віншаванні прымалі бацькі, якія прыйшлі зарэгістраваць сваіх нованароджаных дзяцей.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/05/maya-syam-ya-maya-kraina

#Дзятлава #Дятлово #загс #дети
“Школа міру” цяпер і на Дзятлаўшчыне

У праекце “Сетка школ міру Рэспублікі Беларусь” ужо прымаюць удзел 26 установаў агульнай сярэдняй, прафесійна тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі нашай краіны. Першай на Дзятлаўшчыне ў яго ўключылася Новаяльнянская сярэдняя школа, якой 12 мая прысвоены статус “Школа міру”.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/05/shkola-miru-cyaper-i-na-dzyatla-shchyne

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети #мир
14 мая, адначасова з усёй Гродзеншчынай, Дзятлаўскі раён сустрэў Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Урачыстасць прайшла на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы школ раёна.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/05/my-belarusy-mirnyya-ljudzi-videa-abna-lyaecca

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети #герб #флаг #гимн
Размову аб каштоўнасці чалавечага жыцця і граху дзетазабойства праз аборты з навучэнцамі старэйшых класаў установаў адукацыі горада Дзятлава правялі праваслаўныя святары.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/05/pagutaryli-ab-nyazmennyh-kashto-nascyah

#Дзятлава #Дятлово #дети #священник
Дзятлаўшчына маладая. Першыя крокі ў дарослае жыццё

23 мая ў Лідзе праходзіць маштабнае свята – рэспубліканскі “Апошні званок” з удзелам выпускнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі.
Урачыстасць ладзіцца пад дэвізам “Стварэнне ў імя будучыні” і прысвечана Году міру і стварэння.
На яе запрошаны па 100 адзінаццацікласнікаў са сталіцы, Брэсцкай, Гомельскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей і больш за 800 выпускнікоў Гродзеншчыны. Гэта выдатнікі, пераможцы алімпіяд, фестываляў, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, міжнародных чэмпіянатаў, лідары вучнёўскага самакіравання, валанцёры, дэпутаты моладзевага парламента.

Дзятлаўшчыну ў Лідзе прадстаўляюць 4 выпускнікі: Данііл Івашэвіч з сярэдняй школы № 3 і Данііл Шуляк з гімназіі № 1 горада Дзятлава, а таксама навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй школы Ягор Пікта і Аляксандр Баковіч.

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети
Дзяцінства званок развітальны

25 мая ва ўсіх школах Дзятлаўшчыны прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года.  
Апошні званок – светлае свята з ноткамі суму для 120 выпускнікоў нашага раёна, якія стаяць на парозе новага, важнага кроку ў жыцці.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/05/dzyacinstva-zvanok-razvitalny

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети