Forwarded from Дятлово ОНЛАЙН
Сваё паказаць і ў іншых паглядзець
На Дзятлаўшчыне прайшоў агляд-конкурс пасеваў сельскагаспадарчых культур.
У ім прынялі ўдзел першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, спецыялісты ўпраўлення, землеўпарадкавальнай службы, прадстаўнікі раённых інспекцый па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, кіраўнікі і галоўныя аграномы гаспадарак.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/06/svajo-pakazac-i-inshyh-paglyadzec
#Дзятлава #Дятлово #сельское #хозяйство

Новыя тысячы тон да “каравая-2023”
Жніво ў разгары, і аграрыі прадаўжаюць збіраць “золата” з палёў Дзятлаўшчыны ў засекі сельгаспрадпрыемстваў раёна.
На гэты раз запаветных лічбаў у тысячу тон у сваіх катэгорыях дасягнулі вадзіцелі, якія задзейнічаны на адвозцы збожжа ад камбайнаў.
Новых тысячнікаў раёна павіншавалі старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік і раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Яны ўручылі вадзіцелям дыпломы, грашовыя прэміі і тэматычныя вымпелы для аўтамабіляў “Пераможцу спаборніцтваў”.
Віншаванні ад прафсаюзных лідараў у гэты дзень прымалі вадзіцелі КСУП “Жукоўшчына” Анатоль Басай, які задзейнічаны на адвозцы збожжа на аўтамашыне МАЗ-555102 з прычэпам, і Аляксандр Сямашка з ААТ “Дварэц-Агра”, які возіць ураджай з палёў на МАЗ-650125.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/08/novyya-tysyachy-ton-da-karavaya-2023