ПУЛ Дятловский
948 subscribers
28.3K photos
1.91K videos
5 files
14.7K links
Актуальные новости РБ, Дятловского района и не только, видео,фото
加入频道
У сельскагаспадарчым філіяле “АграМілк” уборка рапсу пачалася масава: на жніве задзейнічаны тры камбайны, цяжкагрузная тэхніка, “страхуе” механізатараў пажарная машына гаспадаркі...
http://diatlovonews.by/2022/07/raps-naspe/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Братняя справа – хлеб сабіраць. 

Каторы дзень на палетках ААТ “Граніт-Агра” кіпіць жніво, бо прыспеў час сабраць ураджай у засекі, а, як вядома, хлеб не можа доўга чакаць. 28 ліпеня ва ўрочышчы Медзіны, дзе гаспадаркай вырашчана 154 гектары яравога ячменю, працуюць адразу пяць камбайнавых экіпажаў.

У саставе двух з іх – блізкія людзі. На КЗС-1218 шчыруюць камбайнер Андрэй Літвінскі і яго дваюрадны брат Аляксандр Паршук – у звычайным жыцці праваахоўнік, які сёмы сезон запар у час водпуску працуе памочнікам камбайнера. Побач на полі на КЗС-1218А1 у тандэме з камбайнерам Аляксандрам Майсейчыкам хлебную ніву пакарае родны брат Андрэя – Арцём Літвінскі, сам ён памочнік брыгадзіра вытворчага аддзялення № 2 ААТ “Граніт-Агра”, а сёлета першы сезон вырашыў далучыцца да братоў і паспрабаваць сябе на жніве ў якасці памочніка камбайнера, чым вельмі задаволены...
http://diatlovonews.by/2022/07/bratnyaya-sprava-hleb-sabirac-hto-dapamagae-granita-cam-na-zhnive-videa/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэспубліканская акцыя “Хлеб на далонях жанчыны” пад эгідай Беларускага саюза жанчын.

У час яе ўшаноўваюцца працаўніцы вёскі, якія ўносяць сваю лепту ў сёлетні каравай.

Гэтым разам віншаванні і падарункі ад Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА БСЖ прымала загадчыца сталовай КСУП “Жукоўшчына” Юлія Памбухчан.
http://diatlovonews.by/2022/08/kab-u-rabotnika-zhniva-byli-sily-pracavac/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Будзем з хлебам!

Ва ўсіх гаспадарках Дзятлаўшчыны прадаўжаецца масавая ўборачная кампанія. Аграрыі навучыліся адаптавацца да капрызнага надвор’я і браць максімум ад сухіх сонечных дзён.

Так у КСУП “Жукоўшчына” да ўборкі азімага трыцікале прыступілі адразу 4 камбайны КЗС-1218, на адвозцы новага ўраджаю – 4 МАЗы.
http://diatlovonews.by/2022/08/budzem-z-hlebam/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Першыя тысячнікі – у ААТ “Граніт-Агра”

Першымі ў раёне тысячу тон зерня новага ўраджаю перавезлі вадзіцелі ААТ “Граніт-Агра” Міхаіл Нагорны і Аляксандр Бакей.

4 жніўня яны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна, гаспадаркі, дзе працуюць, і прафсаюзаў...👇
http://diatlovonews.by/2022/08/pershyya-tysyachniki-u-aat-granit-agra/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Сяргей Патапенка.
Ён сустрэўся з кіраўніцтвам раёна, прафсаюзным актывам і наведаў працаўнікоў сёлетняга жніва.
Візіт прафсаюзнага лідара ў наш раён распачаўся са знаёмства са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, з якім яны абмеркавалі кадравыя пытанні і надзённыя клопаты прафсаюзаў у раёне...

Самай актуальнай тэмай жніўня з’яўляецца масавая ўборачная кампанія, таму Сяргей Патапенка асабіста наведаў аб’екты жніва, каб пагутарыць з аграрыямі і адзначыць лепшых з іх.
Ён уручыў грашовы сертыфікат ад Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў камбайнеру  ААТ “Дварэц-Агра” Мікалаю Маруку.
Такі ж сертыфікат Алена Бераснева перадала заслужанаму аграному-насенняводу ААТ “Граніт-Агра” Ганне Строк. Гэта ўборачная кампанія – 35-я для жанчыны...👇
http://diatlovonews.by/2022/08/parady-i-vinshavanni-ad-prafsajuznaga-lidara/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
“Дзяжурныя” па ўраджаі. ААТ “Дварэц-Агра” на жніве дапамагае студатрад

Хуткім вадаспадам ліецца з прычэпа вялікага грузавіка “чорнае золата” – насенне алейнага рапсу, прывезенае на КЗСВ-30 у аграгарадок Дварэц з палеткаў мясцовай гаспадаркі.

Час ад часу асобныя кропелькі-драбінкі праскакваюць міма збожжапрыёмніка сушыльнага комплексу і “прызямляюцца” на пляцоўку побач з ім. Разгрузка скончана, і, як руплівыя пчолы, са шчоткамі і венікамі выходзяць студатрадаўцы: сёлета яны тут “дзяжурныя” па ўраджаі. Задача 11 юнакоў і дзяўчат, якія падзелены на 2 змены і дапамагаюць аграрыям на жніве, – захаваць зернейкі ўраджаю-2022 і тым самым зрабіць свой пасільны ўклад у сёлетні намалот сельгаспрадпрыемства...
http://diatlovonews.by/2022/08/dzyazhurnyya-pa-radzhai-aat-dvarec-agra-na-zhnive-dapamagae-studatrad/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Яны дапамагаюць карміць краіну. На Дзятлаўшчыне віншуюць камбайнераў-тысячнікаў

Лепшыя камбайнеры і экіпажы ААТ “Граніт-Агра”, якія ўжо вызначыліся на сёлетнім жніве, прымалі віншаванні ад кіраўніка раёна, райкама прафсаюза АПК і раённай арганізацыі ГА БРСМ.
– Дзятлаўшчына перасягнула 50-працэнтны рубеж ва ўборачнай кампаніі, ураджайнасць складае больш за 42 цэнтнера з гектара, што значна лепш за мінулагоднія паказчыкі, – агучыў лічбы сёлетняга жніва старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – У лідарах па ўраджайнасці і намалоце – ААТ “Граніт-Агра” і СГФ “АграМілк”. Усімі гаспадаркамі раёна на сёння намалочана каля 30 тысяч тон збожжа, пры гэтым трэцяя частка ўраджаю – камбайнерамі вашай гаспадаркі “Граніт-Агра”. З асаблівай радасцю і гонарам – узнагароды лепшым з лепшых...👇
http://diatlovonews.by/2022/08/yany-dapamagajuc-karmic-krainu-na-dzyatla-shchyne-vinshujuc-kambajnera-tysyachnika/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
З тысячным намалотам! Хто на гэты раз прымаў віншаванні?

Жніво-2022 на Дзятлаўшчыне ўжо перасягнула экватар. На ім вызначаюцца ўсё новыя лідары.
15 жніўня хлебаробы атрымлівалі заслужаныя віншаванні ад першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі і старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака.

На гэты раз рубеж у тысячу тон (а на адвозцы часам і ў дзве) перасягнулі работнікі гаспадарак ААТ “Граніт-Агра”, “Дварэц-Агра”, КСУП “Войневічы”... 👇
http://diatlovonews.by/2022/08/z-tysyachnym-namalotam-hto-na-gety-raz-pryma-vinshavanni/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Сёння хлебаробы гаспадарак “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, “Войневічы”, “Дварэц-Агра” і “Граніт-Агра” атрымлівалі заслужаныя віншаванні і ўзнагароды ад першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі, старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака, кіраўніцтва і прафсаюзаў гаспадарак.
http://diatlovonews.by/2022/08/hvala-i-pashana-lidaram-spabornictva-na-zhnive/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Абед з дастаўкай

Гарачае харчаванне ў полі – абавязковы клопат усіх сельскіх гаспадарак раёна.
У рамках раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю харчавання механізатараў, які працягнецца да 10 верасня, прафсаюзны лідар Валерый Макарчык і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак пабывалі ў КСУП “Хвінявічы”, каб паглядзець, як клапоцяцца ў гаспадарцы пра здаровае харчаванне работнікаў... 👇
http://diatlovonews.by/2022/08/abed-z-dasta-kaj/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Мікалай Шых: “Вынік дзятлаўскіх хлебаробаў – лепшы за пяцігоддзе”

Дбайны падыход да вырошчвання сельгаскультур, абнаўленне тэхнікі, вопыт і працавітасць нашых хлебаробаў і спрыяльнае надвор’е – інгрыдыенты дзятлаўскага каравая, які сёлета ўдаўся на славу.
Пра вынікі жніва 2022 года ў раёне расказаў намеснік начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Шых... 👇
http://diatlovonews.by/2022/08/mikalaj-shyh-vynik-dzyatla-skih-hlebaroba-lepshy-za-pyacigoddze/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
У межах раённага свята “Дажынкі-2022” адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання працаўнікоў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у час сёлетняй уборачнай кампаніі.
Урачыстасць распачало шэсце працоўных калектываў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны, якое адкрываў сімвал сёлетніх “Дажынак” – раённы каравай агульнай “вагой” 62 039 тон намалочанага збожжа... 👇
http://diatlovonews.by/2022/09/hvala-rukam-shto-pahnuc-hlebam/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай #дожинки
«Будем и с хлебом, и с сахаром». Аграрии Гродненщины в нынешнем году намерены увеличить производство сахарной свеклы

Сахарная
свекла всегда была одной из важнейших культур для Гродненщины. У нас выращивается более 35 процентов валового сбора по стране. В этом году предстоит убрать 25,3 тысячи гектаров. Теплая погода и достаточные запасы влаги в почве способствуют активному развитию растений. У свеклы сформировался хороший листовой аппарат, что позволяет корнеплоду набрать вес и сахаристость.

#свекла #урожай
Рекордный урожай яблок собрали на Гродненщине в этом году

Нынешний сезон для садоводов области выдался щедрым на дары природы. Получен рекордный за последние годы урожай яблок – 34 тысячи тонн. Урожайность составила 212 центнеров с гектара.

Подробности читайте на нашем сайте.

#урожай #АПК
Сельская гаспадарка. Ёсць тысяча тон!

Аднымі з першых у раёне тысячу тон зерня новага ўраджаю перавезлі вадзіцелі ААТ “Граніт-Агра” Міхаіл Нагорны і Казімір Рысюк.
4 жніўня яны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна, гаспадаркі, дзе працуюць, і прафсаюзаў.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/08/selskaya-gaspadarka-josc-tysyacha-ton

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
У СГФ “АграМілк” узнагародзілі перадавікоў жніва

Механізатараў і вадзіцеляў, якія дасягнулі значных поспехаў на сёлетнім жніве, павіталі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”, СГФ “АграМілк”, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік.  
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/08/u-sgf-agramilk-uznagarodzili-peradaviko-zhniva

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Бульба ўрадзіла

Не так даўно завяршылася масавае жніво, і з надыходам восені пачалася актыўная ўборка кукурузы, бульбы і буракоў.
У КСУП “Хвінявічы” вырасцілі багата “другога хлеба”, цяпер задача – убраць яго аператыўна і без стратаў.

– Ураджай бульбы сапраўды радуе, – расказвае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Кугейка. – Па папярэдніх даных, сярэдняя ўраджайнасць сёлета складзе не менш як 300 цэнтнераў з гектара, што вышэй за мінулагодні паказчык. Як і ў мінулым годзе, бульба высаджана на 72 гектарах на двух участках, прадстаўлена гатункамі “Першацвет”, “Скарб”, “Брыз”.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/09/bulba-radzila

#Дзятлава #Дятлово #урожай #картофель