‼️УВАГА❗УВАГА❗УВАГА‼️
Працягваецца прыём работ на адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон «ЧАС ВЫМЯРАЕЦЦА ПАМЯЦЦЮ» (https://adu.by/ru/ucheniky/marafon.html), прысвечаны Году гістарычнай памяці.
⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜
Вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўсе жадаючыя маюць магчымасць прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна.
⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜
Нагадваем намінацыі марафону:
- «Шляхам гісторыі» – віртуальны альбом электронных або аўдыявізуальных даведнікаў, пуцевадзіцеляў па славутых мясцінах, гістарычных маршрутах, музеях; тапаграфічных схем (карт) з пазначанымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі і іх апісаннем; фота-, відэарэпартажаў аб падарожжы.
- «Гістарычны хранограф» – прадстаўленне культурных падзей, фактаў, дат, звязаных з рэгіёнам (нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты; мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы; творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д.).
- «Гістарычная прастора» – віртуальны альбом праектаў ці асобных прапаноў па добраўпарадкаванні прыродных і гісторыка-культурных аб’ектаў, фота-, відэасправаздачы з апісаннем самога аб’екта ці наладжанай акцыі.
- «Гісторыя ў асобах» – знаёмства з самабытнай асобай (калектывам) (эсэ, нататкі, сачыненні, уражанні, вершы, апавяданні іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты; мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы).
- «Наша Спадчына» – віртуальны альбом фальклорна-этнаграфічных твораў, якія адлюстроўваюць жыццё, каштоўнасці, побыт беларускага народа (песні, прыпеўкі, паданні, казкі, танцы, абрады і інш.); фларыстычных работ (букетаў, кампазіцый, пано, калажаў) з разнастайных прыродных матэрыялаў (кветак, лісця, траў, ягад, пладоў, арэхаў і інш.), пры жаданні праекты могуць быць праілюстраваны цытатамі з літаратурных твораў; вырабаў беларускіх рамёстваў, якія дэманструюць непаўторнасць традыцыйнай нацыянальнай культуры (вырабы з саломкі і тканіны, цацкі, ганчарнае мастацтва, роспіс, разьба па дрэве, беларускі народны касцюм і інш.); твораў выяўленчага мастацтва (скульптура, жывапіс, графіка, фотамастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інш.).
⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜⚜
У кожнай намінацыі прымаюцца асобныя работы або тэматычныя цыклы, выкананыя ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, а таксама матэрыялы, створаныя сродкамі сучасных інфармацыйна-камунікацыйных (ці медыя-) тэхналогій.
#час_вымяраецца_памяццю
#год_гiстарычнай_памяцi
#год_исторической_памяти

adu.by
Адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон «Час вымяраецца памяццю» - НИО
Научно-методическое учреждение «Национальный институт образования» Министерства образования Республики Беларусь