Pro Образование | NP
1.27K subscribers
30.6K photos
1.16K videos
20 files
2.46K links
Официальный Telegram-канал отдела по образованию Новополоцкого горисполкома. Образование в приоритете.
Актуальные новости, мероприятия, опыт.
Полезно: руководителям, педагогам, учащимся, родителям.
加入频道
ПА ГIСТАРЫЧНЫХ I ЛIТАРАТУРНЫХ МЯСЦIНАХ УШАЦКАЙ ЗЯМЛI

17 мая ў рамках працы па рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекту па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню і Года гістарычнай памяці вучні 10 класаў Ліцэя разам з настаўнікамi Валянцінай Маліноўскай і Валянцінай Геронак наведалі Ушаччыну👍

Гэтая зямля нарадзіла шмат мастакоў слова: Пятрусь Броўка, Еўдакія Лось, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Сяргей Законнікаў...

Ліцэісты разам з настаўнікамі
💎 наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны,
💎паглядзелі вырабы народных умельцаў ў Цэнтры рамёстваў,
💎 пабывалі на мемарыяльным комплексе “Прарыў”,
💎пастаялі пад вязам ля хаты Рыгора Іванавіча,
💎аддалі даніну павагі паэту і яго маці на могілках,
💎з’едзілі ў вёску Бычкі ў музей-сядзібу Васіля Быкава.

Якое аказваецца невыказнае пачуццё – павольна ісці па тых сцежках, якія помняць крокі Рыгора Іванавіча і Васіля Уладзіміравіча.

‼️Падарожжа выдалася цікавым і запамінальным, раім і вам пабываць на Ушаччыне👍

#лiцэй
#год_гiстарычнай_памяцi
🍁Па літаратурна-гістарычных мясцінах Аршанскай зямлі 🍁

🍂У рамках працы па рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекту па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню і мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці вучні Ліцэя наведалі  Аршаншчыну.

🍂Аршанскі льнокамбінат - адзінае ў рэспубліцы і самае вялікае ў краінах СНД і Еўропы прадпрыемства па вытворчасці льняных вырабаў.  Экскурсію для ліцэістаў правёў намеснік генеральнага дырэктара С.У.Сідзін. Ён расказаў  пра шлях, які праходзіць лён перш чым пераўтварыцца ў шыкоўную тканіну, даў карысныя парады па выбары будучай прафесіі.

🍂Ваенна-гістарычны музей імя Героя Савецкага Саюза К.С.Заслонава быў адкрыты 18 жніўня 2022 года ў Оршы. Новае двухпавярховае памяшканне агульнай плошчай больш за 1 тыс. кв.м размясцілася побач з чыгуначным вакзалам. Экспазіцыя ахоплівае падзеі ўсяго перыяду Вялікай Айчыннай вайны ў Аршанскім рэгіёне. 

🍂Цікавую і змястоўную экскурсію правялі і супрацоўнікі музея У. Караткевіча.

Падарожжа выдалася цікавым і запамінальным👍

#лiцэй