Pro Образование | NP
1.31K subscribers
32.6K photos
1.26K videos
20 files
2.56K links
Официальный Telegram-канал отдела по образованию Новополоцкого горисполкома. Образование в приоритете.
Актуальные новости, мероприятия, опыт.
Полезно: руководителям, педагогам, учащимся, родителям.
加入频道

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
..

Янка Купала

🎨Вiктар Пешкун

🔸️Сёння 140 год з дня нараджэння класiка беларускай лiтаратуры Янкi Купалы🔸

#ДобрайРанiцы
Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш.
Якуб Колас
#ДобрайРанiцы
#матывацыя
ДОБРАЙ РАНIЦЫ!

Віншуем усіх з Днём роднай мовы!

Напрацягу дваццаці трох гадоў па ініцыятыве ЮНЕСКА 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Ты бабуліна казка,
Ты матуліна ласка,
Ты гаючая краска,
Ты ад болю замова.
Хлеб на чыстым абрусе,
Храм, дзе Богу малюся,
Ты душа Беларусі,
Беларуская мова!


Шануйце і любіце сваю родную мову💚

#ДобрайРанiцы
#матывацыя