Pro Образование | NP
1.29K subscribers
32K photos
1.23K videos
20 files
2.52K links
Официальный Telegram-канал отдела по образованию Новополоцкого горисполкома. Образование в приоритете.
Актуальные новости, мероприятия, опыт.
Полезно: руководителям, педагогам, учащимся, родителям.
加入频道
Сцяжынка збягае з пагорка,
Унізе шуміць лістапад,
І сумна, і крыўдна, і горка,
Што ўжо не вярнуцца назад

У звонкае шчодрае лета,
У водар даспелых суніц,
Дзе столькі яшчэ не дапета,
Дзе столькі гуло навальніц.

Шкада, што назад не вярнуцца,
Што лета прайшло да пары,
Што вербы сівеюць і гнуцца,
Што сцежка збягае з гары.

І толькі адно засталося -
Прыпомніць усё, што было…
Сцяжынка збягае у восень,
Кароткае лета прайшло.

Сяргей Грахоўскi

#паэзiя_жыцця
Мама...
Маці...
Матуля...
Матуля...
Ты адна, як жыццё, як вясна.
Ты самотнага сына прытуліш,
І дачку ты прытуліш адна,
Бо найсветлыя словы ты знаеш,
Ад якіх пасвятлее ў душы.
Ты сабою наш дом асвятляеш
І, як сонца, ідзеш праз дажджы,
Праз мяцеліцы ў нашае Заўтра,
Каб мы Заўтра сваё бераглі
І не зніклі, нібы тыя таўры,
З нашай любай і слаўнай зямлі.
                         Віктар Шніп

#паэзiя_жыцця
#з_днем_мацi
ДОБРАЙ РАНIЦЫ

Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
І волен лёгкіх санак бег.
 
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць.
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
 
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
І рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
 
Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.
 
Максiм Багдановiч
[1910] 

#паэзiя_жыцця
#добрай_ранiцы
☕️ДОБРАЙ РАНIЦЫ!

РАДЗІМА

Бор адвечны, рэк разлівы,
Залатыя горы-нівы,
Неба вольнае над імі, -
Гэта ўсё мая РАДЗIМА.

Дом наш, ласкаю сагрэты,
Продкаў мудрых запаветы,
Мова, спеўная надзіва, -
Гэта ўсё мая РАДЗIМА.

Курганы і абеліскі,
Спапялёных вёсак спіскі
І Чарнобыль за плячыма, -
Гэта ўсё мая РАДЗIМА.

Мары смелыя на старце,
Пагранічнікі на варце,
Ясны свет перад вачыма, -
Гэта ўсё мая РАДЗIМА

Мiкола Маляўка

#паэзiя_жыцця
#добрай_ранiцы
ДОБРАЙ РАНIЦЫ!

Снег і дождж, ізноў слата імжыцца ,
Голы клён ад холаду дрыжыць,
Пэўна, трэба сэрцам далучыцца ,
Каб усё вось гэта палюбіць.

Пэўна з гэтым трэба нарадзіцца
І пабыўшы ў сонечных краях ,
Зразумець , што лепшы з іх – РАДЗIМА,
Вось такая, ды заўжды мая.

Я далонню з твару слёзы вытру,
На вятрыску золкім пастаю.
Лёс такую мне з маленства выбраў –
ЛЮБУЮ, АДЗIНУЮ, МАЮ.

Навум Гальпяровiч

#добрай_ранiцы
#паэзiя_жыцця
#год_гiстарычнай_памяцi
ДОБРАЙ РАНIЦЫ!

Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег.
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.

Максiм Багдановiч

#добрай_ранiцы
#паэзiя_жыцця
ДОБРАЙ РАНIЦЫ!

Застаюцца песня і Радзіма.
Можа ўсё мінаць, але яны
Непадзельныя, не знікнуць з дымам
Восені, кахання ці вясны.
Толькі гэта будзе не часова,
Будзе вечна жыць, як і жыве
Светлае, на роднай мове слова,
Месячная сцежка на траве.
І няхай жыццё не вельмі песціць
Тых, каму Айчыны боль баліць,
Ёсць Радзіма — значыць, будзе песня.
Будзе песня — і Радзіме жыць!

Навум Гальпяровіч

#добрай_ранiцы
#паэзiя_жыцця
💚 ДОБРАЙ РАНIЦЫ💚

Ты такі ненаглядны —
Мой радзімы куточак зямлі.
Ты такі ненаглядны —
Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы,
Дзе асколачкам неба
Васілёк у мірным полі цвіце
І ля кожнай хацінкі
Прыгажуня бяроза расце,
Край азёраў глыбокіх
І чаромхавых белых завей,
Ідэалаў высокіх,
Працавітых і шчырых людзей.
Тут з адкрытай душою
Запрашаюць гасцей у свой дом.
Тут накормяць, напояць,
Абагрэюць сардэчным цяплом.

Я.Жабко

#добрай_ранiцы🇧🇾
#паэзiя_жыцця
#год_гiстарычнай_памяцi
🌿☀️ ДОБРАЙ РАНIЦЫ 🌦🌷

Вясна ідзе.
Светачна. Зорачна.
Радасць жыццёвая
Ва усе бакі.
Любуюся ціха,
Як першым променем сонечным
Разгавеюцца коцікі ля ракі.

Ніна Аксёнчык

#добрай_ранiцы
#паэзiя_жыцця
🌿🔆 ДОБРАЙ РАНIЦЫ! 🌷

Простае шчасце людское,
Так, як і наша з табою,
 
Пэўна, складаецца з солі,
З хлеба, сабранага ў полі,
 
З поту, з дарожнага пылу,
З роднага небасхілу,
 
З дружбы, мацнейшай ад смерці,
З песні... І так мне здаецца:
 
Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем?
©Максім Танк

#добрай_ранiцы 🔆
#паэзiя_жыцця🌿