ПОСУСЕКАМ
480 subscribers
5.95K photos
1.84K videos
2 files
3.53K links
Частное и честное мнение. Скриньте
加入频道
МАТЧЫНА МОВА. АЛЕСЬ БАЧЫЛА. #МАРАФОНКАХАННЯ
Працягваю паэтычны марафон да ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ !!! Далучайцеся - публикуйце вершы пра НАШУ мову, радкі НАШЫХ паэтаў...
"Жывое ў вяках беларускае слова –
Народа душа і народа хвала.
Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,
А нам жа ты матчынай мовай была.
І самай прыгожай, і самаю мілай,
Той маці, што шыла нам світкі з радна,
Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла,
А ўвосень авёс дажынала адна.
Той маці, што зімамі кросны снавала,
Што з самай калыскі, як толькі магла,
Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала,
Старанна ад розных хвароб берагла.
Прыеду дадому... І што за праява...
Пачую гаворку, ці песню, ці верш –
Здаецца са мной размаўляеш ласкава,
І сцежкаю поруч са мною ідзеш.
У маках чырвоных гарыць прыгуменне...
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна."
#марафонкахання № 2
На фота : мой тэлеспадарожнік - дачушка на здымках жніва ў адной з аграгаспадарак Нясвіжскага раёна.
"ВЕРБАЧКА". ЯКУБ КОЛАС. #МАРАФОНКАХАННЯ
А вось цяпер да #МАРАФОНКАХАННЯ адначасова прыбыла…ну, з два дзясяткі чалавек ! Гэта ўдзельнікі народнага аматарскага калектыва “Вербачка” (Маладзечна). Пару гадоў таму мы пазнаёміліся з гэтымі творчымі, таленавітымі людзьмі, рабілі рэпартаж пра такі беларускі промысел, як “лазапляценне”. Прыехалі ў майстэрню да “ВЕРБАЧАК” і…закахаліся ў патрыётаў, якія сваю любоў да Радзімы ўвасабляюць у адраджэнні старажытнага беларускага рамяства. ДЗЯКУЙ, дарагія нашы ўмельцы Народный Любительский Коллектив Вербачка !!! Павел Ярашонак, Таццяна Пастэрнак, Лана Сласцён і ўсе-усе-усе...Светлая памяць і паважанаму Генадзю Ўнукаву, які нядаўна зыйшоў у “лепшы свет”…С задавальненнем раблю рэпост верша !!! Ад “ВЕРБАЧАК” – коласаўская “ВЯРБА” !!!
"O Бeлapycь, мaя шыпшынa, зялёны лicт, чыpвoны цвeт!
У вeтpы дзiкiм нe зaгiнeш, чapнoбылeм нe зapacцeш.

Пялёcткaмi твaiмi cтaнy, нa дзiды cэpцa нaкaлю.
Tвaix вaчэй – пaд кoлep cтaлi – пpaмeннe яcнae люблю".

Улaдзiмip Дyбoўкa
1925

#марафонкахання