📌Праект “Са знакам якасці”. 🔐З клопатам пра людзей
Наша Беларусь бясконца здзіўляе гасцей сваёй дагледжанасцю, чысцінёй.
І няма розніцы, гэта вялікія гарады, малыя райцэнтры або вёсачкі, у многіх з якіх таксама ёсць асфальтаваныя дарогі, якія падтрымліваюцца ў парадку.
Так, у межах выканання дзяржаўнай праграмы “Дарогі Беларусі” на 2021-2025 гады нядаўна быў завершаны рамонт вуліцы Ігната Дварчаніна ў вёсцы Погіры нашага раёна. На малой радзіме славутага земляка, паэта, літаратуразнаўцы праведзена добраўпарадкаванне і абнаўленне дарожнага пакрыцця. На правядзенне работ з абласнога бюджэту выдзелена 293 тысячы 958 рублёў.
Падрадчыкам выступіла ДРБУ-119. На ўчастку вясковай дарогі працягласцю 1,6 кіламетра праведзены земляныя работы, укладка новага асфальту і падрэзка дрэваў, якія перашкаджалі агляду. Мясцовыя жыхары задаволены, яны падзяліліся сваім меркаваннем аб падзеі.
👉https://diatlovonews.by/2024/11/praekt-sa-znakam-yakasci-z-klopatam-pra-ljudzej
#нашелучшее
#нашалепшае

✅Праект “Са знакам якасці”. Бяспека для пешаходаў і вадзіцеляў👍
Сёлета за сродкі раённага бюджэту быў праведзены бягучы рамонт асфальтавага пакрыцця шэрагу вуліц горада Дзятлава.
І калі на цэнтральных дарогах ужо былі дзеючыя зручныя тратуары, то на аддаленых вуліцах Прытыцкага, Чкалава, Кастрычніцкай людзі доўгі час перамяшчаліся проста па-за праезнай частцы. У ходзе рамонту аўтадарог тут былі створаны ўмацаваныя ўзбочыны, на месцы якіх былі выдзелены пешаходныя дарожкі для бяспечнага руху пешаходаў і веласіпедыстаў. 🚲🚶♂Хутка яны будуць абазначаны дарожнымі знакамі і спецыяльнымі выявамі на асфальце.
На абноўленыя вуліцы вернуцца “спячыя” паліцэйскія, часова дэмантаваныя ў ходзе рамонту. Сіламі работнікаў Дзятлаўскага РУП ЖКГ ідзе аднаўленне штучных перашкод перад скрыжаваннямі і пешаходнымі пераходамі на перасячэнні вуліц Перамогі і Чырвонаармейскай, Прытыцкага і Чкалава. Фінансаванне работ па нанясенні разметкі і ўладкаванні “спячых” паліцэйскіх ажяццяўляецца з раённага бюджэту.