Дятлово ОНЛАЙН
886 subscribers
29.8K photos
2.61K videos
9.83K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
加入频道
Любімы горад, красуй у стагоддзях. Дзятлаву – 525!
Лепшы падарунак – кніга, у тым ліку для горада.

👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/06/ljubimy-gorad-krasuj-u-stagoddzyah-dzyatlavu-525-lepshy-padarunak-kniga-u-tym-liku-dlya-gorada

#Дзятлава #Дятлово #школа #юбилей
Любімы горад, красуй у стагоддзях. Дзятлаву – 525! Арэлі для маладажонаў

Тэматычная акцыя “Наш падарунак да юбілею” крочыць па вуліцах Дзятлава.
Паўдзельнічаць у ёй і пакінуць добры след у гісторыі райцэнтра можа любы жадаючы.

Сёння праз дарогу ад маляўнічай клумбы ў выглядзе кнігі, побач з будынкам аддзела ЗАГС райвыканкама, былі ўсталяваны фігурныя арэлі ў выглядзе сэрца – сімвал закаханых пар, якія ствараюць новыя сем’і ў “Палацы шлюбаў”.
Такі незвычайны творчы прэзент райцэнтру зрабіў працоўны калектыў ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/06/ljubimy-gorad-krasuj-u-stagoddzyah-dzyatlavu-525-areli-dlya-maladazhona

#Дзятлава #Дятлово #юбилей
Любімы горад, красуй у стагоддзях. Дзятлаву – 525! Кампазіцыя-прызнанне ў любові

Тэматычная акцыя “Наш падарунак да юбілею” крочыць па вуліцах Дзятлава.
Паўдзельнічаць у ёй і пакінуць добры след у гісторыі райцэнтра можа любы жадаючы.

“Я люблю Дзятлава” – расказвае зялёна-чырвоная кампазіцыя з літар  у цэнтральным парку. Яе падарыла гораду Дзятлаўскае РУП ЖКГ.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/06/ljubimy-gorad-krasuj-u-stagoddzyah-dzyatlavu-525-kampazicyya-pryznanne-ljubovi

#Дзятлава #Дятлово #юбилей #город

Любімы горад, красуй у стагоддзях. Дзятлаву – 525!

Напярэдадні важкай юбілейнай даты гараджане выказваюць роднаму Дзятлаву і землякам свае шчырыя і цёплыя пажаданні.
Раіса Каляда:

– Віншуючы наш горад з 525-годдзем, я жадаю кожнаму яго жыхару ўсяго самага найлепшага, асабліва кахання, радасці і шчасця, бо гэта менавіта тое, у чым мае патрэбу кожны з нас. Таксама мне хацелася б пажадаць не забываць свае родныя мясціны, помніць пра іх і як мага часцей наведваць.

#Дзятлава #Дятлово #город #юбилей
Любімы горад, красуй у стагоддзях. Дзятлаву – 525!
Жадаюць дзятлаўчане


Іна Малафей:

– Я ўпэўнена, што кожны з нас бязмерна любіць і шануе свой родны горад. Да такой важкай даты я выказваю Дзятлаву бязмежную любоў і вялікае прызнанне і жадаю толькі дабрабыту і росквіту, ды так, каб праз многія гады нават зоркі дзівіліся, як наш горад жыве і квітнее.

#Дзятлава #Дятлово #город #юбилей
Любімы горад, красуй у стагоддзях. Дзятлаву – 525! Плыві, наш караблік дзяцінства!

Педагагічныя работнікі дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава, выхаванцы і іх бацькі далучыліся да гарадской тэматычнай акцыі “Наш падарунак да юбілею”.
Падарунак ад юных дзятлаўчан любімаму гораду прадстаўлены ў выглядзе карабліка дзяцінства. Гэты караблік яркі, рознакаляровы, са стракатымі кветкамі, з упэўненым поглядам уперад, насустрач новаму і цікаваму. Ён нясе на хвалях часу ўсе дзіцячыя мары аб сяброўстве,  шчасці родных і блізкіх,  дабрабыце для сваіх сем’яў, свайго горада і Радзімы.

#Дзятлава #Дятлово #юбилей #город
Любімы горад, красуй у стагоддзях. Дзятлаву – 525!

Арт-аб’ект ад ЦРБ


Тэматычная акцыя “Наш падарунак да юбілею” крочыць па вуліцах Дзятлава.
Паўдзельнічаць у ёй і пакінуць добры след у гісторыі райцэнтра можа любы жадаючы

#Дзятлава #Дятлово #юбилей #город
Анатоль Апанасік: “Прыемна, што цэняць і не забываюць”

Свой 50-гадовы юбілей механізатар ААТ “Дварэц-Агра” Анатоль Апанасік сустрэў на рабоце. Пятнаццаты сезон на камбайне “John Deere” ён займаецца ўборкай кукурузы, гэты год не стаў выключэннем.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/09/anatol-apanasik-pryemna-shto-cenyac-i-ne-zabyvajuc-videa

#Дзятлава #Дятлово #юбилей #профсоюз
Пазнаючы Дзятлаўшчыну, адкрый для сябе Прынёманне

20 верасня Гродзенскай вобласці – 79 гадоў.
Экскурс у гісторыю
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/09/paznajuchy-dzyatla-shchynu-adkryj-dlya-syabe-prynjomanne

#Дзятлава #Дятлово #область #юбилей
Жыццё, напоўненае шчасцем

Сёлетні багаты яркімі фарбамі і шчодрым ураджаем верасень стаў адметным для жыхаркі Гезгалаў Станіславы Васкель: жанчына адзначыла сваё 90-годдзе.
Павіншаваць  яе з юбілейнай датай прыехалі дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Нікіпорчык, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык, артысты горада Дзятлава Таццяна Шостка і Ірына Бакшук.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/09/zhyccjo-napo-nenae-shchascem

#Дзятлава #Дятлово #юбилей
“Радон”. За 30 гадоў – у здраўніцу еўрапейскага ўзроўню

30-гадовы юбілей адзначыў адзін з самых вядомых курортаў нашай рэспублікі і сапраўдная “жамчужына” Дзятлаўшчыны – філіял “Санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”.
20 кастрычніка ў санаторыі адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з удзелам ансамбля скрыпачоў, майстар-класам па маляванні на пяску, работай гістарычнай экспазіцыі. Афіцыйную частку свята адкрыла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, якая перайшла ва ўрачыстае ўшанаванне калектыву і ўручэнне ўзнагародаў лепшым работнікам філіяла.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/10/radon-za-30-gado-u-zdra-nicu-e-rapejskaga-zro-nju

#Дзятлава #Дятлово #юбилей #санаторий #радон
Народны духавы аркестр “Новаяльнянскія трубачы”: гісторыя і сучаснасць
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/11/narodny-duhavy-arkestr-novayalnyanskiya-trubachy-gistoryya-i-suchasnasc

#Дзятлава #Дятлово #оркестр #юбилей
💐 Тамара Владимировна Кривеня, руководитель историко-краеведческого музея «Дети лихолетья» Новоельнянской средней школы Дятловского района, отпраздновала своё 75-летие.

Сердечно поздравляем Тамару Владимировну с юбилеем и желаем творческого долголетия, здоровья и талантливых продолжателей дела всей её жизни!

Фотографии с торжественных моментов вручения наград будем ждать от товарищей, а пока предлагаем посмотреть небольшой видеофильм из цикла «Белорусская Super женщина».

#персона #юбилей #первичка #дятловский_район