Дятлово ОНЛАЙН
886 subscribers
29.8K photos
2.62K videos
9.83K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
加入频道
Кацярына Серафіновіч: “Мы заўсёды рады сябрам”

У верасні ў Мінску адбудзецца першы жаночы бізнес-форум “Беларусь – Узбекістан”, ініцыятарамі якога выступіў узбекскі бок.
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, намеснік дырэктара па друкаваных СМІ рэдакцыі “ЛідаМедыяКампанія” Кацярына Серафіновіч, якая прыме ўдзел у мерапрыемстве, расказала, чаго чакаюць беларускі ад сустрэчы:
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/08/kacyaryna-serafinovich-my-za-sjody-rady-syabram

#Дзятлава #Дятлово #власть #депутат
Сенатар Кацярына Серафіновіч правяла выязны прыём грамадзян у Дзятлаве

25 жніўня ў памяшканні Дзятлаўскага сельскага савета выязны прыём грамадзян, а таксама прамую тэлефонную лінію правяла член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, намеснік дырэктара па друкаваных СМІ рэдакцыі “ЛідаМедыяКампанія” Кацярына Серафіновіч.
Удзел у прыёме прыняў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/08/senatar-kacyaryna-serafinovich-pravyala-vyyazny-pryjom-gramadzyan-u-dzyatlave

#Дзятлава #Дятлово #власть #прием #сенатор
Завяршыўся візіт дзятлаўчан у раён-пабрацім

Старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і яго намеснік Дзмітрый Баравік наведалі Абаянскі раён Курскай вобласці.

Вынікам паездкі стала падпісанне плана мерапрыемстваў на 2023-2025 гады па рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам і Адміністрацыяй Абаянскага раёна.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/08/zavyarshy-sya-vizit-dzyatla-chan-u-rajon-pabracim

#Дзятлава #Дятлово #власть #Обоянь
Дзелавы панядзелак. Рабіць па сілах і з розумам

Пытанні завяршэння пасеву рапсу і ўборкі льну, падрыхтоўкі домаўладанняў да ацяпляльнага сезона, школ – да пачатку навучальнага года, будаўніцтва і рэканструкцыі жылля і іншыя разгледзелі на традыцыйнай штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/08/dzelavy-panyadzelak-rabic-pa-silah-i-z-rozumam

#Дзятлава #Дятлово #власть #планерка
Дзелавы панядзелак. Попыт за парадак

Прычым за парадак ва ўсіх сферах дзейнасці.
На штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага абмеркавалі тэмы сельскагаспадарчай восеньскай шматзадачнасці, капітальнага рамонту жылля і дарог, занятасці моладзі, адказнасці кіраўнікоў за ўчынкі работнікаў.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/09/dzelavy-panyadzelak-popyt-za-paradak

#Дзятлава #Дятлово #власть
🇧🇾 Выязны прыём грамадзян

20 верасня з 12 да 13 гадзін у будынку Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Уладзіміравіч Садоўскі правядзе выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў.

#Дзятлава #Дятлово #власть
Патрабаванні вызначаны законам

20 верасня выязны асабісты прыём грамадзян у будынку Дварэцкага сельвыканкама правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі.
Са сваім пытаннем да кіраўніка раёна звярнуліся два заяўнікі – маці і сын. 
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/09/patrabavanni-vyznachany-zakonam

#Дзятлава #Дятлово #власть #прием
Прафілактыкі шмат не бывае

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта абмеркавалі дзве надзённыя тэмы: падрыхтоўку суб’ектаў гаспадарання да ацяпляльнага перыяду і папярэджанне на Дзятлаўшчыне рэцыдыўнай злачыннасці.

Першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Дзяніс Аўраменкаў адзначыў, што, у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года, суб’екты прафілактыкі Дзятлаўскага раёна дабіліся зніжэння колькасці злачынстваў, учыненых асобамі з нязнятай і непагашанай судзімасцю (з 46 да 29).
– Аднак прафілактыкі шмат не бывае.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/09/u-rajvykankame-prafilaktyki-shmat-ne-byvae

#Дзятлава #Дятлово #власть #исполком
🇧🇾 Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай справе адукацыі і выхаванне маладога пакалення.

Прафесія педагога здаўна з’яўляецца адной з самых паважаных у Беларусі. Мы цэнім вашы заслугі ў забеспячэнні высокай якасці айчыннай адукацыі, важкі ўклад у сацыяльна-эканамічны прагрэс краіны, захаванне духоўных і маральных ідэалаў нашага грамадства.

У сэрцы кожнага з нас не гасне памяць аб любімым настаўніку, чые падтрымка і мудры савет дапамаглі паверыць у сябе і выбраць правільную жыццёвую дарогу. Мы ўдзячныя вам, нашы дарагія настаўнікі, за самаадданую працу, за тое цяпло і любоў, якія вы шчодра аддаяце вучням.
Жадаем вам моцнага здароўя, нястомнага творчага гарэння, новых працоўных поспехаў, здольных і дапытлівых вучняў, шчасця, дабрабыту і цудоўнага настрою.
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

#Дзятлава #Дятлово #власть
🇧🇾 1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей

Дарагія ветэраны вайны і працы, паважаныя пенсіянеры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Міжнародным днём пажылых людзей!
Для ўсіх нас гэта асаблівае свята. У ім — цеплыня і сардэчнасць, павага і любоў. Гэтае свята — сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў, сувязі часоў.

Вы і сёння ў страі: шчодра дзеліцеся з моладдзю ведамі і неацэнным вопытам, сваім прыкладам выхоўваеце ў юных жыхароў раёна сілу духу, працавітасць, патрыятызм. Мы вельмі вам удзячныя за мудрасць, дабрыню і цярпенне, за бясцэнны дар успрымаць жыццё такім, якое яно ёсць, і не губляць пры гэтым надзеі на лепшае.
У гэты святочны дзень прыміце добрыя словы падзякі і бязмернай павагі за вашу неацэнную працу, сілу духу, шчырую любоў да нашага раёна!
Моцнага вам здароўя, дабрабыту, шчасця! Жывіце доўга і шчасліва, будзьце бадзёрыя, радуйцеся поспехам вашых блізкіх!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

#Дзятлава #Дятлово #власть