Дятлово ОНЛАЙН
886 subscribers
29.8K photos
2.61K videos
9.83K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
加入频道
Поздравления продолжаются

Социально-культурный проект «Глубинкой живёт Беларусь» продолжает путешествие по уголкам Дятловщины. 
Сектор нестационарного обслуживания населения совместно с районной организацией ветеранов посетили деревню Ивязь.

С 80-летним юбилеем они поздравили Веру Степановну Шахрай, от всей души пожелали ей крепкого здоровья и долголетия.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/09/pozdravleniya-prodolzhajutsya

#Дзятлава #Дятлово #память #праздник
Дзятлаўчане далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Сімвал адзінства”

Дэлегацыя Дзятлаўшчыны паўдзельнічала ў патрыятычным аўтапрабегу і мітынгу каля падножжа помніка савецкім пагранічнікам у Гродне, перадала прадстаўнікам грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” сцяг свайго рэгіёна, які зойме пачэснае месца ў Мінску на Алеі адзінства.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/09/dzyatla-chane-daluchylisya-da-respublikanskaj-akcyi-simval-adzinstva-videa

#Дзятлава #Дятлово #память #17сентября
В рамках межрайонной патриотической акции «Добрый день, соседи!» делегация Новогрудского района посещает Дятловщину.

#Дзятлава #Дятлово #память #соседи
За шчасце і волю

З усмамінаў былога ўдзельніка рэвалюцыйнай барацьбы ў Заходняй Беларусі, паэта — Аляксандра Мікалаевіча Лебедзева  (псеўданім Васіль Струмень).
Шмат старонак напісана пра баявы шлях барацьбітоў Гродзеншчыны, якія ў 1920-30-х гадах актыўна змагаліся ў радах Камуністычнай партыі і камсамола былой Заходняй Беларусі за новы лад жыцця. Калі ўспамінаю гады сваёй маладосці, заўсёды бачу простых рабочых батракоў, сялян-беднякоў, людзей розных нацыянальнасцей. Усе яны калісці смела станавіліся на шлях вызвалення ад буржуазна-памешчыцкага прыгнёту і белапольскай акупацыі, на шлях уз’яднання Заходняй Беларусі з Савецкай Беларуссю.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/09/za-shchasce-i-volju

#Дзятлава #Дятлово #память #17сентября
Тры пакаленні ў адзіным страі

На Дзятлаўшчыне прайшла грамадска-турыстычная акцыя “Час быць разам”, прысвечаная Дню народнага адзінства.
Яна аб’яднала тры пакаленні – людзей пенсійнага ўзросту, прадстаўнікоў працоўных калектываў і вучняў школ горада Дзятлава.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/09/try-pakalenni-adzinym-strai

#Дзятлава #Дятлово #память #туризм
Дзятлаўчане наведалі прэм’ерны паказ кінастужкі “На іншым беразе”

14 верасня ў кінатэатры “Спадарожнік” горада Дзятлава стартавала нацыянальная прэм’ера гістарычнай драмы “На іншым беразе” рэжысёра Андрэя Хрулёва вытворчасці кінастудыі “Беларусьфільм”.
Праз лёс галоўнага героя паказваюцца падзеі, якія разгарнуліся ў Заходняй Беларусі ў 1925 годзе: народныя хваляванні, партызанская вайна, жорсткае падаўленне любых спробаў захаваць нацыянальную ідэнтычнасць.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/09/dzyatla-chane-navedali-prem-erny-pakaz-kinastuzhki-na-inshym-beraze

#Дзятлава #Дятлово #память #17сентября
Госці прэм’ернага паказу падзяліліся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі ад убачанага.
Віталій Юрго, пракурор Дзятлаўскага раёна:

– Беларускі народ шматпакутны і разам з тым непахісны. Ён спаўна адчуў на сабе жахі польскай акупацыі. Нашы дзяды з болем успамінаюць, што адбывалася на роднай зямлі ў той час, як жылося людзям. Фільм “На іншым беразе” — гэта не проста кінастужка, ён адносіцца да ліку праектаў, важных для грамадства, асабліва для моладзі. Беларусь памятае, у нас нішто не забыта.

#Дзятлава #Дятлово #память #17сентября
Алена Васкель, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”:

– Фільм гістарычны, але вельмі актуальны для нашага часу, калі мы вымушаны задумацца не толькі аб тэме адзінства Беларусі, але яшчэ і аб аб’яднанні нашых сем’яў. У грамадстве даўно не абмяркоўвалася, што адбывалася без малога 100 гадоў таму з жыхарамі Заходняй Беларусі, таму фільм у гэтым плане можна лічыць прарывам.

#Дзятлава #Дятлово #память #17сентября
Дзятлаўчане наведалі прэм’ерны паказ кінастужкі “На іншым беразе”

Аляксандр Дубовік, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў:

– Фільм вельмі спадабаўся, выклікаў адчуванне болю за гэты перыяд гісторыі Беларусі і гонар за нашых продкаў, якія цаной свайго жыцця адстаялі мір, адзінства роднай краіны. Дастойная ігра як вопытных беларускіх акцёраў, так і ўзыходзячых зорак айчыннага кіно. Яны выдатна паказалі станаўленне галоўных герояў як грамадзян сваёй краіны. Карыстаючыся выпадкам, віншую ўсіх дзятлаўчан ад вялікай сям’і прафсаюзаў з надыходзячым святам – Днём народнага адзінства. Жадаю, каб наша адзінства з кожным годам толькі больш умацоўвалася. А гэта, як кажа Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, будзе тады, калі кожны будзе шчыра і сумленна працаваць на сваім месцы.

#Дзятлава #Дятлово #память #17сентября