Forwarded from Партизанский образовательный✍пишем летопись вместе (I)
Рубрыка "Смак роднай мовы" ❤️
Пятніца 🌜 - #народныя_святы
22 мая. Мікола веснавы (ці летні).
«Да Міколы няма дабра ніколі» — гаварылі ў народзе, г. зн. няма пэўнасці ў надвор’і, і толькі Мікола «пагоду становіць», таму і зваўся ён яшчэ цёплым. Гаспадар ведаў, што, зрабіўшы запас сена да Міколы, ён можа заставацца спакойным за жывёлу: «Мей сена да Міколы і не бойся зімы ніколі».
Не забывалася і народная песня пра гэтага, бадай, самага шанаванага святога — цудатворца, абразы якога віселі амаль у кожнай хаце: «Святы Мікола па межах ходзіць, жыта раўнуець… дзе вымакла — там падсушыць, дзе высахла — там падмочыць»; «Мікола — стары сявец, ячмень сеець… з левай ручкі засяваець, кінець рэдка — расцець метка», «і траву расціць, і скот пасціць». Веснавы Мікола лічыўся святам конюхаў. Каб засцерагчы коней ад свавольства ведзьмаў, пастухі абкурвалі коней прыхаванымі купальскімі зёлкамі. З Міколінага дня трэба паспяшацца пастрыгчы авечак, пакуль яны не пачалі ліняць: «Да Міколы не сей грэчкі, не стрыжы авечкі».