Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️
Пятніца ☘️ - #народныя_святы
Гуканне вясны.
Гукаючы вясну, дзяўчаты шукалі высокае месца і, сабраўшыся разам, прызывалі вясну, прамаўлялі вяснянкі: «Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?…» Гэта «агууу» ляцела далёка і часам было чуваць у суседняй вёсцы. А адтуль таксама можна было пачуць той жа адказ. Калі ўзгорку не было, спеўнай пляцоўкай станавілася страха адрыны, хлева ці звычайны плот.

Грамніцы (або Стрэчанне).
Свята сустрэчы зімы і лета. Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна. Пасля гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работ у полі. У царкве ці касцёле асвячалі грамнічныя свечкі. Яны лічыліся ахоўнымі — гаспадар з дапамогай гэтых свечак «асвячаў» хату і ўсю гаспадарку, выпальваючы імі невялікія крыжыкі на дзвярах і варотах. Верылі, што грамнічныя свечкі ратуюць будовы ад удару маланкі. З грамнічнымі свечкамі тройчы абыходзілі свойскую жывёлу на свята Юр'я, іх запальвалі на засеўкі, з імі абыходзілі хаты на Іллю і Багача, сустракалі маладых на вяселлі, дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, ішлі шукаць папараць-кветку на Купалле.

Рубрыка «Смак роднай мовы» ❤️
Пятніца ✨ - #народныя_святы
Вадохрышча — апошняе свята каляднага цыкла: «Святое Хрышчэнне — і Калядам прашчэнне». У гэты дзень, калі, згодна з праваслаўным календаром, святкавалася хрышчэнне Ісуса Хрыста, асвячалася вада. Народ верыў у цудадзейную сілу такой вады і выкарыстоўваў пры розных бытавых выпадках і здарэннях: яе давалі выпіць хвораму, ёю апырсквалі новую хату перад тым, як засяліцца, і вуллі, каб лепш вяліся пчолы; хрышчэнскай вадою асвячалі поле перад сяўбою і труну, перш чым пакласці туды нябожчыка. Дзе-нідзе ў гэты дзень дазвалялася выконваць некаторыя сялянскія работы, забароненыя на працягу ўсіх Каляд. Напрыклад, жанчыны маглі ўжо часаць да гладкасці лён, для таго каб і цяляты вадзіліся гладкія. На Вадохрышча прыпадалі самыя вялікія маразы, пасля якіх зіма паступова пачынала паварочваць на лета. У народзе казалі: «Трэшчы не трэшчы, прайшлі Вадахрэшчы — не к Ражству, а к Пятру», маўляў, большых маразоў ужо не будзе. Вадохрышча было днём, па якім арыентаваліся ў вызначэнні будучага надвор'я («На Вадохрышча вельмі сцюдзёна — у жніво вельмі горача»), спрабавалі прадказаць і якасць будучага ўраджаю («На Вадохрышча дзень цёплы — будзе хлеб цёмны»).

Масленіца (Масленка, Сырніца).
На Масленіцу кожны дзень тыдня суправаджаецца сваім адмысловым абрадам.
Пянядзелак. Прынята сустракаць Масленіцу: прыбіраць саламянае пудзіла і апранаць у жаночую вопратку.
Аўторак. Гулянні, катанні на санях з абледзянелых горак. Людзі хадзілі на кірмашы, смяяліся над пастаноўкамі лялечных тэатраў.
Серада. Ласаўка. У кожным доме накрывалі стол з разнастайнымі пачастункамі: блінамі, пірагамі, півам.
Чацвер. У гэты дзень праходзілі кулачныя баі.
Пятніца. Стараліся знайсці адзінокім пару. Менавіта ў гэты дзень цешчы запрашалі зяцёў на бліны.
Субота. Залоўка і маладыя нявесткі ладзілі вячоркі за сталом.
Нядзеля. Прынята прасіць прабачэння.

Пятніца🌜 - #народныя_святы
Саракі, 22 сакавіка, , дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ён. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзён, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашыя продкі да гэтага дню.

Пятніца ✨- #народныя_святы
Камаедзіца - беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца 24 сакавіка перад Дабравешчаннем. Назва свята паходзіць ад камоў (літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

Рубрыка "Смак роднай мовы" ❤️
Пятніца ☘️ - #народныя_святы
Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля)
У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі:
Не я б’ю, вярба б’е,
За тыдзень — Вялікдзень.
Будзь здароў, як вада,
А расці, як вярба!
Будзь здароў на ўвесь год!
Людзі верылі, што такім чынам чалавеку перадаецца моц і прыгажосць гэтага дрэва. На працягу ўсяго года асвячоныя галінкі вярбы выкарыстоўваліся: кожная гаспадыня выганяла на Юр’я сваю карову на пашу, злёгку сцябаючы па баках галінкай, з вербачкай селянін выходзіў засяваць поле, садзіць бульбу. Каб не баяцца навальніцы, імкнуліся з’есці па адной пупышцы, а затым легчы на зямлю і перакуліцца. Пачуўшы грымоты, гаспадыня запальвала свечку, а вербныя галінкі клала на падаконнік з таго боку, адкуль насоўваліся дажджавыя хмары.
Галінкі ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вербніцы, каб спаліць у печы і попел рассыпаць па градках.

Вялікдзень - вялікае гадавое веснавое свята. Ім некалі адкрываўся новы каляндарны год.
Гэтае свята з’яўляецца выключна радасным і ўрачыстым у шэрагу ўсіх хрысціянскіх святаў. Падрыхтаваўшыся духоўна Вялікім сямітыднёвым постам, на перадвялікодным Белым тыдні пачынаюць рыхтавацца да правядзення святочных дзён. У Чысты Чацвер чысцяць і прыбіраюць хату і двор. У Вялікую Суботу, напапярэдадні Вялікадня, варыцца, смажыцца мноства розных страваў. Пякуцца пірагі, фарбуюцца ў розныя колеры і распісваюцца ўзорамі курыныя яйкі (пісанкі). Увечары гэтага ж дня прыбіраюцца ў святочную вопратку, бяруць з сабой падрыхтаваную для асвячэння "пасху", ідуць у царкву на ўсяночную службу.
Пасля Літургіі святкаванне працягваецца дома. Любімая гульня ў моладзі - біткі. Стукаюцца святочнымі яйкамі, і пераможцам аказваецца той, у каго яно застаецца цэлае.
72 школа віншуе ўсіх праваслаўных з надыходзячым святам! Моцнага здароўя і самых светлых дзён вашым сем’ям❤️

Пятніца 🌜 - #народныя_святы
Праваслаўныя хрысціяне Беларусі адзначаюць дзявяты дзень пасля Вялікадня адмысловым чынам – ідуць на могілкі да блізкіх з кветкамі і пачастункамі. Гэта Радаўніца, якая сёлета выпадае на 3 мая.
У розных рэгіёнах гэты дзень называюць па-свойму – Радаўніца, Радуніца, Радуніцкія Дзяды, Провады, Могілкі.
Пра паходжанне назвы гэтага дня існуюць розныя меракаванні, але няма агульнага. Так, прыхільнікі праваслаўнага пункту гледжання выводзяць яе ад слова «радавацца». Прычым радасць яны звязваюць з Вялікаднем і чаканнем будучага ўз’яднання ўсіх памерлых. Па іншай тэорыі слова «Радаўніца» мае балцкія карані і адпавядае, напрыклад, літоўскаму слову rauda – «галашэнне».

Юр’еў дзень, Юр’е (Юр’я) вясновы. Калі, па ўяўленнях нашых продкаў, Юр’я, апякун урадлівасці, адмыкае зямлю і тым самым абвяшчае пра надыход сапраўднай вясны.
На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.

22 мая. Мікола веснавы (ці летні).
«Да Міколы няма дабра ніколі» — гаварылі ў народзе, г. зн. няма пэўнасці ў надвор’і, і толькі Мікола «пагоду становіць», таму і зваўся ён яшчэ цёплым. Гаспадар ведаў, што, зрабіўшы запас сена да Міколы, ён можа заставацца спакойным за жывёлу: «Мей сена да Міколы і не бойся зімы ніколі».
Не забывалася і народная песня пра гэтага, бадай, самага шанаванага святога — цудатворца, абразы якога віселі амаль у кожнай хаце: «Святы Мікола па межах ходзіць, жыта раўнуець… дзе вымакла — там падсушыць, дзе высахла — там падмочыць»; «Мікола — стары сявец, ячмень сеець… з левай ручкі засяваець, кінець рэдка — расцець метка», «і траву расціць, і скот пасціць». Веснавы Мікола лічыўся святам конюхаў. Каб засцерагчы коней ад свавольства ведзьмаў, пастухі абкурвалі коней прыхаванымі купальскімі зёлкамі. З Міколінага дня трэба паспяшацца пастрыгчы авечак, пакуль яны не пачалі ліняць: «Да Міколы не сей грэчкі, не стрыжы авечкі».