Партизанский образовательныйпишем летопись вместе
1.61K subscribers
57.5K photos
4.21K videos
119 files
5.17K links
Новости учреждений образования Партизанского района города Минска
加入频道
24 лістапада ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” адбыўся конкурс “Скарбы мовы” для навучэнцаў 7-х класаў. У конкурсе прынялі ўдзел 85 каманд з розных устаноў адукацыі горада Мінска.

Віншуем абсалютнага пераможца - каманду ДУА "Гімназія №5 г.Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе", а таксама дыпламантаў:
🥈 Дыплом II ступені - Гімназія №7 г.Мінска і Сярэдняя школа №182 імя Уладзіміра Карвата г.Мінска

👏🏻👏🏻👏🏻👏🏻👏🏻👏🏻👏🏻👏🏻👏🏻👏🏻👏🏻👏🏻👏🏻👏🏻

Выказваем шчырую падзяку кіраўнікам каманд за якасную падрыхтоўку вучняў да конкурсу! Усім удзельнікам конкурсу “Скарбы мовы” жадаем асабістых перамог і поспехаў у вывучэнні беларускай мовы! 🏆

#ПАРТИЗАНСКИЙ #віншуем #поздравляем #молодцы #гордимся #конкурс #беларуская_мова #Гимназия5 #Гимназия7 #СШ182
👉🏻 ПАСЕДЖАННЕ РАЁННАГА ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАГА АБ'ЯДНАННЯ НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

28 снежня 2022 года на базе ДУА “Сярэдняя школа №182 г.Мінска імя Уладзіміра Карвата” адбылося раённае вучэбна-метадычнае паседжанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Выкарыстанне тэхналогіі даследчай дзейнасці ў рабоце з рознымі катэгорыямі вучняў як сродак іх асобаснага і інтэлектуальнага развіцця”.

Мерапрыемства праходзіла ў форме метадычнага дыялогу, якая дала магчымасць не толькі ўспомніць карысную інфармацыю пра тэхналогію даследчай 🔎 дзейнасці вучняў, але і абмяняцца вопытам 🤝🏻.

💡 Так, Канавалава Т.У., старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №5 імя герояў сустрэчы на Эльбе”, падзялілася вопытам работы з высокамацівіраванымі вучнямі пры падрыхтоўцы іх да даследчай працы.

💡 Педагог-псіхолаг ДУА “Сярэдняя школа №182 г.Мінска імя Уладзіміра Карвата” Навіцкая Н.В. звярнула ўвагу ўдзельнікаў паседжання на развіцце асобасных і інтэлектуальных здольнасцяў вучняў розных катэгорый, на іх эмацыйна-валявую сферу пад час даследчай дзейнасці.

☝🏻 Удзельнікі раённага вучэбна-метадычнага паседжання змаглі на практыцы пазнаёміцца з некаторымі прыёмамі і метадамі, якія могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы вучняў да даследчай дзейнасці.
Дадзенае мерапрыемтсва дазволіла настаўнікам беларускай мовы і літаратуры 👩🏻‍🏫👨🏼‍🏫 знайсці адказы на шматлікія праблемы, з якімі яны сустракаюцца ў сваёй педагагічнай практыцы.

📸 Фота ніжэй ⤵️

#ПАРТИЗАНСКИЙ #учитель #обмен_опытом #разам #образовательный_процесс #беларуская_мова
🔝 06.01.2023 года на базе ДУА "Сярэдняя школа №182 г.Мінска імя Уладзіміра Карвата" ў рамках раённага этапу гарадскога конкурса "Метадычны вернісаж "Магу навучыць..." 2023" прайшоў публічны метадычны семінар.

Прахаровіч Алена Мікалаеўна, старшыня ШВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, і Леванкова Таццяна Аляксандраўна, старшыня РВМА настаўнікаў беларускай мовы, прадставілі метадычны прадукт "Інтэрактыўных плакат як сродак прэзентацыі жыццёвага і творчага шляху беларускіх майстроў слова". Удзельнікі семінара пазнаёміліся з прынцыпам работы сэрвіса Genially.Iy. Аўтары метадычнага прадукта прадэманстравалі магчымасці стварэння інтэрактыўных плакатаў пры дапамозе дадзенага сервіса. Настаўнікі, вырашаючы педагагічныя задачы, змаглі на практыцы паспрабаваць выкарыстаць прадстаўленыя інтэрактыўныя плакаты. Дадзены метадычны прадукт зацікавіў усіх удзельнікаў семінара.

#ПАРТИЗАНСКИЙ #СШ182 #обмен_опытом #образовательный_процесс #беларуская_мова #магу_навучыць #методический_вернисаж
🔝 27.03.2023 на базе #СШ182 прайшло раённае вучэбна-метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

👉🏻 Паседжанне па тэме "Фарміраванне асобасных якасцей вучняў, важных у сучасным грамадстве,  сродкамі вучэбнага прадмета: выхаваўчы аспект" праходзіла ў форме панарамы вопыту.

💬 Прахаровіч Алена Мікалаеўна, настаўніца ДУА "Сярэдняя школа №182 г. Мінска імя Уладзіміра Карвата", падзялілася вопытам работы па стварэнні і выкарыстанні інтэрактыўнага плаката на ўроках беларускай мовы і літаратуры. У час паседжання ўдзельнікі падзяліліся ўласным вопытам работы па фарміраванні асобасных якасцей вучняў сродкамі вучэбнага прадмета "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура", а таксама мелі магчымасць абмеркаваць праблемы, з якімі сутыкаецца настаўнік у рабоце па выхаванні сучаснай моладзі.

#ПАРТИЗАНСКИЙ #образовательный_процесс #обмен_опытом #учитель
#беларуская_мова #умо #каникулы_с_пользой