Партизанский образовательныйпишем летопись вместе
1.61K subscribers
57.6K photos
4.22K videos
119 files
5.18K links
Новости учреждений образования Партизанского района города Минска
加入频道
Рубрыка “Смак роднай мовы”

Палічыце колькасць валошак на малюнку.
✍️Адказ: 7 валошак (васількоў).

Усім сонечнага настрою!☀️

#ПАРТЫЗАНСКІ
ВЫНІКІ ГАРАДСКОГА КОНКУРСА ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ “ЗНАК ТАЛЕНТУ”

🔝 25 красавіка ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” адбыўся конкурс “Знак таленту” для навучэнцаў 9-10-х класаў.

У конкурсе прынялі ўдзел 53 каманды з розных устаноў адукацыі горада Мінска.

Па выніках конкурсу:
Дыплом 🥇 ступені - у каманды #Гімназія7
Дыплом 🥉 ступені - у каманд #Гімназія5 і #СШ10

Віншуем пераможцаў і выказваем шчырую падзяку кіраўнікам каманд за якасную падрыхтоўку вучняў да конкурсу! Усім удзельнікам конкурсу жадаем асабістых перамог і поспехаў у вывучэнні беларускай мовы і літаратуры!

#ПАРТЫЗАНСКІ #віншуем #ганарымся #конкурс
Рубрыка “Смак роднай мовы”

У беларускай мове свабодны націск. Ён можа падаць на розныя склады ў залежнасці ад формы слова і яго значэння. Прапануем вам падборку слоў, у якіх часта дапускаюцца памылкі пры вымаўленні 🙊

#ПАРТЫЗАНСКІ #СШ72
💥Сёння падведзены вынікі конкурсу чытальнікаў твораў Аркадзя Куляшова, прымеркаванага да 110-годдзя з дня нараджэння паэта, у рамках штогадовага Мінскага гарадскога фестывалю мастацкай і інтэлектуальнай творчасці
“Мой Мінск – мая сталіца – творчасці і таленту крыніца!”

👏🏻 Віншуем удзельніцу конкурсу 🥇 Жукоўскую Лізавету, вучаніцу #Гімназія7 з ДЫПЛОМАМ І СТУПЕНІ!!!

🤝🏻 Асобная ўдзячнасць настаўніку беларускай мовы Міхайлоўскай Але Міхайлаўне!🌸🌸🌸🌸🌸🌸🌸

#ПАРТЫЗАНСКІ #віншуем #ганарымся #конкурс
Рубрыка “Смак роднай мовы”

Хто аўтар гэтых слоў? 🔝

💡 Падказка:
Ён вядомы байкапісец і драматург, стварыў цэлы кірунак у нацыянальнай сатырычнай паэзіі. Яго сапраўднае прозвішча - Атраховіч.

✍️ Правільны адказ: Кандрат Крапіва

#ПАРТЫЗАНСКІ
Рубрыка “Смак роднай мовы”

Некалькі слоў, якія могуць спатрэбіцца вам на летнім адпачынку ☀️🌊🏝️

#ПАРТЫЗАНСКІ
🌿 ДОБРАЙ РАНІЦЫ, #ПАРТЫЗАНСКІ АДУКАЦЫЙНЫ!

"Лета ты, лета прыгожа-квяцістае,
Колькі ты ўносіш аздобы з сабой!"
- Я.Купала

📸 У кадры: выхавальнікі лагера #СШ22 па дарозе ў музей Янкі Купалы ля помніка паэта
Рубрыка “Смак роднай мовы”

☀️ Лета ў самым разгары. Не ведаеце, чым заняцца? Прапануем вам летні чэк-ліст. Выконвайце справы са спіса, каб зрабіць разнастайным свой адпачынак і атрымліваць асалоду кожны дзень.

#ПАРТЫЗАНСКІ
Рубрыка “Смак роднай мовы”

Хвілінка жартаў. Лавіце партыю мемаў на беларускай мове для падняцця настрою 😄

#ПАРТЫЗАНСКІ
Рубрыка “Смак роднай мовы”

Восень - гэта не толькі цудоўная пара года, але і падстава папоўніць свой слоўнікавы запас.

#ПАРТЫЗАНСКІ
Рубрыка “Смак роднай мовы”

Паспрабуй падабраць сінонімы.
Колькі слоў ўдалося прыгадаць?

#ПАРТЫЗАНСКІ
Рубрыка “Смак роднай мовы”

Падрыхтавалі для вас карысную падборку назваў ягад па-беларуску.
Дадавайце новыя фарбы ў сваю мову🍓🫐

#ПАРТЫЗАНСКІ
Ці можна сучасную моладзь зацікавіць паэзіяй?
👍🏼 Можна, калі паэт - неардынарная і творчая асоба, цікавы субяседнік

🔝 Менавіта з такім паэтам сустрэліся вучні 11 класа #СШ10. Уладзімір Мазго - паэт, які вучыць дзяцей патрыятызму, выхаванасці, дабрыні.

Нізка вершаў пра Мінск, Камароўку, Нямігу падштурхнула вучняў інакш паглядзець на свой родны горад, а цеплыня і атмасфернасць вершаў задалі тон сустрэчы. Верш пра бацькоўскую хату напярэдадні тыдня бацькоўскай любові расчуліў дзіцячыя душы. Асаблівае захапленне ў вучняў 11 класа выклікаў верш "Выпускніца", бо яны самі стаяць на парозе дарослага жыцця.

💬 Паэт параіў выпускнікам шмат чытаць, ведаць гісторыю і мову сваёй краіны, вывучаць усе прадметы, бо адукаваныя, выхаваныя, духоўна багатыя асобы заўсёды ў модзе.

🎶 Песні - асаблівая старонка паэта. З захапленнем далучыліся да яе і вучні, пачуўшы сярод іх знаёмыя радкі.

☝🏼 Паболей бы такіх сустрэч - на такой ноце закончылася цёплая, шчырая, павучальная паэтычная гадзіна.

#ПАРТЫЗАНСКІ #асалода_чытання
🍁 Сёння ў Дзіцячым садку №271 традыцыйна прайшло Восеньскае свята🍁 для выхаванцаў 👧👦 старэйшай групы №4 🍁"Восеньскі Кірмаш"🍁.

👍🏼 Мерапрыемства было яркім, актыўным і пазнавальным гучала беларуская музыка🎶, дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, спявалі🎤, танчылі 💃🕺, чыталі вершы на беларускай мове Такая форма працы дапамагае выхаванцам усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі🇧🇾, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры,меладычнасць гучання роднай мовы.🇧🇾

#ПАРТЫЗАНСКІ #САД271
#дашкольная_адукацыя #нашы_святы