Партизанский образовательныйпишем летопись вместе
1.61K subscribers
57.6K photos
4.22K videos
119 files
5.18K links
Новости учреждений образования Партизанского района города Минска
加入频道
📝 Лісты да Якуба Коласа пішуць у Мінску

Сёння музей Якуба Коласа адзначае Дзень роднай мовы і прапануе вам напісаць лісты да Коласа падчас акцыі "Ліст да Коласа".

Як даўно вы заходзілі на пошту, набывалі канверты, пераймаліся ці хопіць маркі на адпраўку чатырох аркушаў? Дзе знайсці бліжэй паштовую скрыню? Што такое "адкрыты ліст"?

Узгадайце ўсе тыя пачуцці падчас акцыі "Ліст да Коласа".

Напішыце сапраўдны папяровы ліст да дзядзькі Якуба і адашліце яго на адрас Якуба Коласа: 220012 Мінск, вул. Акадэмічная, д. 5.

Адзіная ўмова: ліст мусіць быць напісаны, аформлены ад рукі - толькі простыя аркуш паперы і аловак/асадка/пэндзаль.

Аўтараў самых пранікнёных і крэатыўных пасланняў чакаюць рамантычная экскурсія на дваіх, прагляд кінастужкі "Каханне жыве для дваіх" кінастудыі Уладзіміра Бокуна і іншыя прыемныя нечаканасці ад музея.

Нягледзячы на вызначаны дзень - 21 лютага 2023-га, лісты прымаюцца да канца месяца.

👨‍🦰 Дзядзяка Якуб чакае ад вас весткі!

#ПАРТИЗАНСКИЙ #ДЗЕНЬ_РОДНАЙ_МОВЫ #музей
📸 ФОТАФАКТ: З нагоды гэтага свята ў #СШ183 праходзіць флэшмоб

#ДЗЕНЬ_РОДНАЙ_МОВЫ
#ПАРТИЗАНСКИЙ
2⃣1⃣ лютага - Дзень роднай мовы📚 Таму ў #СШ22 праходзіць цэлы тыдзень беларускай мовы і культуры.

І дэвізам другога дня стаў слоган “Мова родная - мова модная” ❤️.
Дзень пачаўся з акцый
“Рускай мове дай разгрузку, размауляй 🗣️па-беларуску“ і Роднаму слову прызнанні ў каханні❤️, якія паказалі шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы. Пажаданні росквіту і дабрабыту, незалежнасці, міру і  цяпла ў большасці паштовак нашых вучняў.
А яшчэ  стартавала акцыя  📲“Інстаграм па-беларуску”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго тыдня.
З вялікім задавальненнем вучні прынялі  ўдзел у віктарыне 🇧🇾 “Беларусь мая сінявокая”. 
Прайшоў таксама конкурс
“Дызайн па-беларуску: вокладка любімага твора”.

#ПАРТИЗАНСКИЙ #ДЗЕНЬ_РОДНАЙ_МОВЫ
Дайджэст правядзення МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ У #САД239
   Дзень адбыўся вельмі цікавы 😊😊😊
➡️ У 8 групе адбылася акцыя "Дрэва мілагучных слоў".🌳 Бацькам было прапанавана ўспомніць самыя цёплыя, ласкавыя, пяшчотныя словы на беларускай мове, запісаць і размясціць іх на дрэве. Вось што атрымалася: НАТХНЕННЕ, МАРА, БЛАКIТ , МАТУЛЯ, ПЯЧШОТА, СОНЕЙКА i iншыя.
➡️ У сярэдняй групе №5 дзеці разам з бацькамі разгадвалі крыжаванку "Назвы жывёл", 🐏🐕🦬🐇🦨🦡🦫🐿🦔
➡️ а малодшая група № 4 глядзела ў лялечным тэатры беларускую народную казку  "Зімовая хатка"👀

#ПАРТИЗАНСКИЙ
#ДЗЕНЬ_РОДНАЙ_МОВЫ
Сёння, 2️⃣1️⃣лютага, вучні школы №8️⃣6️⃣ далучыліся свята Дня роднай 🇧🇾 мовы!

Вучні 5-6 классаў аформілі фотазону 🤳 "Наша родная ❤️ мова"
Вучні 11 классаў працавалі ў АРТ-Майстэрні 🎨 "Родная мова". Дзень атрымаўся яркім, замапінальным 🙌

Шануйце родную мову!🇧🇾

#ПАРТИЗАНСКИЙ #ДЗЕНЬ_РОДНАЙ_МОВЫ
📖📚📖📚📖
Дзень роднай мовы ў #Гімназія5

У актавай зале гімназіі ў рамках прадметнай дэкады адбыліся мерапрыемствы тэатра «Слова» Зінаіды Феакціставай: 📖літаратурна-музычныя праграмы📖 «Ён быў паэт» (па творчасці Максіма Багдановіча») , «Прайсці праз вернасць» (па творчасці Максіма Танка), «Я-Пякучка-Крапіва» (па творчасці Кандрата Крапівы).
З любоўю нясе Зінаіда Уладзіміраўна сваім слухачам роднае слова, прывівае любоў да нацыянальнай літаратуры, гісторыі і культуры.
📖📚📖📚📖

#ПАРТИЗАНСКИЙ #ДЗЕНЬ_РОДНАЙ_МОВЫ
У Дзень Роднай мовы, 21 лютага, для вучняў 6-10 класаў  спецыяльнай школы №1️⃣3️⃣  была арганізавана віктарына «Беларуская мова – мая родная мова» 🇧🇾
У час гутаркі 🙋🏼‍♀️🙋🏻‍♂️ вучні не толькі адказвалі на пытанні віктарыны, але і самі з задавальненнем iх задавалі. У час гутаркі яны даведаліся не толькі пра  невядомыя ім раней словы, але пра часопісы, якія друкуюцца на беларускай мове. 🇧🇾

#ПАРТИЗАНСКИЙ #СШ_13 #ДЗЕНЬ_РОДНАЙ_МОВЫ
Напярэдадні Дня роднай мовы вучні 1 – 2 класаў #Гимназия7 наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.🌿🌿🌿
На Масленічным тыдні хлопцы і дзяўчаты далучыліся да традыцыйнага свята беларусаў – “Гукання вясны”.🌞🥀🕊

#ПАРТИЗАНСКИЙ #музей #ДЗЕНЬ_РОДНАЙ_МОВЫ
2️⃣1️⃣ лютага вучні і педагогі #Гимназия7 адзначылі Дзень роднай мовы традыцыйнай акцыяй – "Агульная дыктоўка" 📖🖊📝.

Навучэнцы  5 – 11 класаў у адзіным парыве “выказалі” словы пяшчоты і любові да роднай мовы праз свой удзел у акцыі. 👧🏼👦🏻👩🏼🧑👩🏼‍🦱👩🏼‍🦰🧑🏻‍🦱

На мерапрыемства былі запрошаны госці, якія павіталі ўсіх удзельнікаў дыктоўкі, павіншавалі іх са святам і правялі дыктоўку ў класах.👩‍🏫🧑🏼‍🏫👨🏻‍🏫

Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто завітаў да нас сёння ў госці! А гэта ўсё вядомыя асобы:
✏️мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук Святлана Сяргееўна Мароз;
✏️краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч;
✏️дырэктар Беларускага дзяржаўнага цырка Уладзімір Анатольевіч Шабан;
✏️мастацкі кіраўнік і дырыжор «VIP Jazz Orchestra» Андрэй Анатольевіч Славінскі;
✏️заснавальніца кнігарні і кніжнага клуба “Куфэрак дзіцячых кніг”, а таксама аўтарка і арганізатарка шматлікіх адукацыйных праектаў Таццяна Славінская-Пузырэвіч.

#ПАРТИЗАНСКИЙ #ДЗЕНЬ_РОДНАЙ_МОВЫ