Партизанский образовательныйпишем летопись вместе
1.6K subscribers
60.2K photos
4.45K videos
145 files
5.32K links
🔝 Новости учреждений образования Партизанского района города Минска.

🤳🏼 Официальный Telegram-канал Управления по образованию администрации Партизанского района г.Минска - https://parue.minsk.edu.by/
加入频道
👉🏻 25.10.2022 у тэатральнай 🎭 зале ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі" адбылася выдатная падзея для ўсіх аматараў беларускай паэзіі і прозы - літаратурная гасцёўня "Думаць вершы"... Удзельнікі і ўсе жадаючыя мелі магчымасць пачытаць 🎤 і паслухаць уласныя вершы вучняў дзяржаўных устаноў адукацыі города Мінска па тэме “Перасякаючы неба і зямлю…” 🌝🌘🪐💫⭐️🌏🌖.

👍🏻 Бралі удзел у фінале літаратурнай гасцёўні і вучні Партызанскага раёна: #СШ69, #СШ72, #СШ182, #СШ223, #Гимназия7. Усе былі адзначаны Падзякай за ўдзел у гарадскім конкурсе.

🏆 Граматы пераможцы ў намінацыі "Лепшая прэзентацыя ўласнага твора" атрымалі:
👏🏻 Ангеліна Гарэлава, вучаніца 9А класа #СШ69
👏🏻 Аляксандр Шышкін, вучань 7Г класа #Гімназія7
👏🏻 Вера Васільева, вучаніца 6А класа #СШ223. Дарэчы, Вера атрымала і Дыплом за лепшы ўласны твор 🥇!

🌟 Віншуем усіх творцаў, а таксама іх настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Жадаем натхнення і літаратурных поспехаў!

#ПАРТИЗАНСКИЙ #конкурс #поздравляем #молодцы #гордимся #віншуем
💥Сёння ў #Гімназія7 прайшло святкаванне Міжнароднага дня дзіцячай кнігі, якое было арганізавана ў рамках "Тыдня дзіцячай кнігі".

👶🏻📒👧🏼📕🧒🏽📗👦🏻📘👩🏼📙🧑
Адной з галоўных падзей дня стала сустрэча вучняў першага класа з беларускай дзіцячай пісьменніцай Інай Фраловай, якая прайшла пры падтрымцы Выдавецкага дома "Звязда".

📖 Вучні першага класа старанна падрыхтаваліся да сустрэчы, прачытаўшы творы пісьменніцы і зрабіўшы для яе творчыя падарункі. Гэтыя падарункі, выкананыя паводле твораў І.Фраловай, вельмі парадавалі госцю і сталі сапраўдным упрыгожаннем сустрэчы.

💬 На гэтай сустрэчы Іна Мікалаеўна не толькі правяла майстар-клас па напісанні гісторый і вершаў для юных чытачоў, але і расказала пра свае творчыя планы.

У прыватнасці, пісьменніца паабяцала правесці прэзентацыю свайго новага твора ў нашай гімназіі ў найбліжэйшай будучыні. Гімназісты з нецярпеннем чакаюць новых кніжных мерапрыемстваў і з цікавасцю працягваюць свае "кніжныя падарожжы".

#ПАРТИЗАНСКИЙ #асалода_чытання
🔖 "Тыдзень дзіцячай кнігі" ў #Гімназія7 працягваецца і сённяшні дзень застанецца ў памяці вучняў дзякуючы сустрэчы з дзіцячай пісьменніцай і журналісткай Тамарай Бунта.📍

Гімназісты сталі сведкамі прэзентацыі яе новай кнігі “Далонькі з пушынкамі” (выдавецтва "Адукацыя і выхаванне"), на якой аўтар падзялілася гісторыяй стварэння кнігі, расказала пра свае творчыя планы.

🎉 Гэты дзень стаў сапраўдным святам для ўсіх удзельнікаў сустрэчы: вучні з вялікай цікавасцю слухалі апавяданне пісьменніцы, адгадвалі загадкі, дзеці атрымалі ўнікальную магчымасць даведацца больш пра свет літаратуры.

✍🏻 На заканчэнне сустрэчы Тамара Бунта з задавальненнем раздавала аўтографы і фатаграфавалася са сваімі юнымі чытачамі. 👩‍👧👩‍👧‍👦

💫 Мы спадзяёмся, што гэтая сустрэча стане толькі пачаткам доўгага і плённага супрацоўніцтва з Тамарай Пятроўнай і што наперадзе нас чакаюць новыя цікавыя праекты і незабыўныя сустрэчы з таленавітымі аўтарамі. 📔📒📕📗

#ПАРТИЗАНСКИЙ | #ПАРТЫЗАНСКІ
#асалода_чытання
ВЫНІКІ ГАРАДСКОГА КОНКУРСА ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ “ЗНАК ТАЛЕНТУ”

🔝 25 красавіка ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” адбыўся конкурс “Знак таленту” для навучэнцаў 9-10-х класаў.

У конкурсе прынялі ўдзел 53 каманды з розных устаноў адукацыі горада Мінска.

Па выніках конкурсу:
Дыплом 🥇 ступені - у каманды #Гімназія7
Дыплом 🥉 ступені - у каманд #Гімназія5 і #СШ10

Віншуем пераможцаў і выказваем шчырую падзяку кіраўнікам каманд за якасную падрыхтоўку вучняў да конкурсу! Усім удзельнікам конкурсу жадаем асабістых перамог і поспехаў у вывучэнні беларускай мовы і літаратуры!

#ПАРТЫЗАНСКІ #віншуем #ганарымся #конкурс
💥Сёння падведзены вынікі конкурсу чытальнікаў твораў Аркадзя Куляшова, прымеркаванага да 110-годдзя з дня нараджэння паэта, у рамках штогадовага Мінскага гарадскога фестывалю мастацкай і інтэлектуальнай творчасці
“Мой Мінск – мая сталіца – творчасці і таленту крыніца!”

👏🏻 Віншуем удзельніцу конкурсу 🥇 Жукоўскую Лізавету, вучаніцу #Гімназія7 з ДЫПЛОМАМ І СТУПЕНІ!!!

🤝🏻 Асобная ўдзячнасць настаўніку беларускай мовы Міхайлоўскай Але Міхайлаўне!🌸🌸🌸🌸🌸🌸🌸

#ПАРТЫЗАНСКІ #віншуем #ганарымся #конкурс
Віншуем каманды #Гімназія7 і #СШ87, якія сёння сярод 28 каманд-удзельніц занялі прызавое месца і атрымалі Дыплом ІІ ступені 🥈 ў гарадскім гісторыка-філалагічным квізе, які праходзіў у мармуровай зале Мінскага гарадскога палаца  дзяцей і моладзі!

👏👏👏👏👏👏👏👏👏👏👏

#ПАРТИЗАНСКИЙ
#віншуем #знай_наших #гордимся #молодцы #конкурс