Партизанский образовательныйпишем летопись вместе
1.6K subscribers
59.8K photos
4.43K videos
143 files
5.32K links
🔝 Новости учреждений образования Партизанского района города Минска.

🤳🏼 Официальный Telegram-канал Управления по образованию администрации Партизанского района г.Минска - https://parue.minsk.edu.by/
加入频道
#старонкі_дзённікаў

29 жніўня 1982 года
Уладзімір Караткевіч занатаваў у дзённіку:


Дождж і дождж, і дождж. З ранку самага неба зацягнута густой непрагляднай сеткай нізкіх хмар. Суцэльна. У хаце цёмна, бы лістападаўскім дажджлівым вечарам. Гаршкі з кветкамі на балконе поўныя вады. Густы дождж хвошча на дрэвы ў садку, блішчаць дахі.

А чым быў насычаны ваш дзень?


#дабранач

#ПАРТИЗАНСКИЙ
#старонкі_дзённікаў

30 жніўня 1941 года
Максім Танк занатаваў у дзённіку:

Былі ў П.К. Панамарэнкі, які толькі што прыехаў з фронту. Расказваў пра баі пад Гомелем. Пайшоў блукаць па знаёмых з дзяцінства вуліцах Масквы. Ля Беларускага вакзала, як арыштанта, цягнулі салдаты велізарны заграджальны балон. Іх зараз больш, як зор над Масквой. Прайшоў міма фабрыкі, дзе некалі працавалі бацькі, міма Бутырскай турмы, сцяна якой, помню, была размалявана лозунгамі: «Смерць польскай буржуазіі»... Выйшаў на Ціхвінскую вуліцу. Вуліца мала змянілася. Магільнік, абшарпаная царква, у якой калісьці прасіў Мікалая-цудатворца, каб не каралі мяне дома за мае правіненні ў школе. I трэба сказаць, што ён выслухаў маю просьбу і абышлося без чарговай лупцоўкі. Пастаяў каля дома (№16, кв. 1), у якім жылі да самага ад’езду на Радзіму. Нічога тут за 20 год не змянілася.
Як дзяды, стаяць, пачарнелыя ад часу, двухпавярховыя дамы. Ледзь не спытаў: ці помняць яны мяне, падшыванца, які на іх двары гуляў са сваімі сябрамі ў бабкі, у гарадкі, шумам запаўняў іх скрыпучыя сходы, ганяў галубоў.

А што вы ўзгадвалі сёння?

#дабранач

#ПАРТИЗАНСКИЙ
#старонкі_дзённікаў

31 жніўня 1966 года Рыгор Барадулін занатаваў у дзённіку:

Ранішняе мора. Плячо ў плячо з хвалямі. Мора пачало ўзыходзіцца. Ноччу месяцовая дарожка. Белыя валы.
*** Шквалістыя валы ламаюць плячо, як сувоі плотнай тканіны. Конніца сівагрывая, адна шарэнга, другая адкачваецца, і ўсё мяшаецца. Мора хоча ў сушы адабраць некалішнія граніцы. Перадзел граніц. Чырвона-зарыўная поўня. Чорныя ад гневу. Моры — асобныя ханствы колішняй Залатой Арды.

А за чым назіралі сёння вы?

#дабранач

#ПАРТИЗАНСКИЙ
#старонкі_дзённікаў

2 верасня 1982 года
Уладзімір Караткевіч занатаваў у дзённіку:

16℃. З раніцы было сонечна, а цяпер накіпелі хмары і досыць сільны вецер. Хадзіў з Майсюком прапісваць яго да нас. Вярнуўся, паснедаў, сядаю працаваць.


А ў якіх клопатах прайшоў ваш дзень?

#дабранач

#ПАРТИЗАНСКИЙ
#старонкі_дзённікаў

3 верасня 1975 года
Іван Мележ занатаваў у дзённіку:

Гарачыня. Сухмень. Хутка жаўцеюць дрэвы. Бярозы асыпаюць жоўтае лісце. Лісця поўна на дарогах, у лесе. Як позняй восенню.
Сухмень, гарачыня нейкая не нашая, ці не афрыканская. Зямля сухая зусім, і трывожыць, што пасеянае засохне.
Быў на прыёме ў гонар міжнароднай сустрэчы жанчын. Выступаў.
Хоць крычы — не працуецца. У галаве аж звоніць. Ніяк не закончу раздзел — некалькі старонак.

А што трывожыла сёння вас?

#дабранач

#ПАРТИЗАНСКИЙ
#старонкі_дзённікаў

4 верасня 1965 года
Уладзімір Караткевіч занатаваў у дзённіку:

Сённяшні дзень пачаўся страхалюдна. Страшная думка аб дарэмнасці ўсяго, што робіш. І поўная марнасць жыцця ўвогуле: заблытаўся, няма мэты, нічога не раблю, а і пачну рабіць – сэнсу не больш, чым у лайдацтве. Вось 1-га напісаў "Бахайскую чарапаху" і "Легкаважную песеньку" – ну і што?!

Няма жонкі, ачуваю патрэбу ажаніцца як мага хутчэй – жанчыны такой, здаецца, няма, хоць я, можа, і памыляюся. Ну і г.д.


#дабранач

#ПАРТИЗАНСКИЙ