Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка "Смак роднай мовы" ❤️
Пятніца ☘️ - #народныя_прыкметы
КРАСАВІК. Прыкметы па днях месяца:
1. Якое надвор’е 1 красавіка, такое і 1 кастрычніка.
6. Калі ноч цёплая, то вясна будзе дружная. Лічылася, што гэты дзень спрыяльны для пасадкі гароху.
7. Дабравешчанне без ластавак – халоднае лета. Якое Дабравешчанне, такі і Вялікдзень. Калі ў гэты дзень ішоў дождж, лічылася, што будзе багаты ўраджай грыбоў, а калі грымеў гром, то зародзяць арэхі. Па народных назіраннях, у гэты дзень прыляталі буслы.
9. У народзе казалі, што ў гэты дзень шчупак хвастом лёд разбівае, а кнігаўкі вярталіся з выраю.
14. Калі ў ясную ноч прыбывала вада, то лічылася, што суха будзе ў жніво на хлебнай ніве.
16. Калі ў гэты дзень крыгаход, то няма ні клёву, ні лову рыбакам.
19. Ціхі дзень абяцаў добры ўраджай яравых.
20. Дождж у гэты дзень – да добрай каліны.
21. Калі дзень ясны, то лета будзе цёплым. У гэты дзень пачыналі сеяць авёс.
24. Народ заўважыў, што ў гэты дзень мядзведзь выходзіць з бярлогі.
25. Дождж на Марка, дык зямля як шкварка.
29. Пачыналі сеяць капусту на расаду.
30. Расстаўлялі вуллі на пчальніках. Калі ў апошні дзень красавіка сонца ўзыдзе ясна – будзе сухое лета, а калі праз хмары – дажджлівае. Прыкмячалі: на які “хлеб” паляцела пчала першы раз з вулля, той і на зерне будзе багаты.

Прыкметы і павер'і на свята Дабравешчанне.
Існуе трывалае народнае перакананне, што калі пабачыш бусла ў палёце, то цэлы год усе справы будуць рухацца наперад. Казалі, што "чалавек будзе лёгкі на ногі". Калі ж птушка будзе стаяць, то ўсё атрымаецца наадварот, і нават прадракалі, што ў таго чалавека нібыта будуць балець ногі.
Калі давядзецца пабачыць бусла ў палёце, будзе шчасціць увесь год
Верылі, што шчасце з тым, на чыім падвор'і бусел зрабіў гняздо. На чыім двары ён паселіцца — там будзе дастатак. Таму многія беларусы зацягвалі на стрэхі будынкаў старыя колы, каб яны паслужылі асновай для гнязда бусла. Калі з цягам часу чалавеку патрабавалася змяніць страху, то гняздо здымалі і вярталі пасля на тое ж самае месца. Разбурыць гняздо бусла — вялікі грэх. Лічылі, што на адной назе бусла знаходзіцца агонь, а на другой — вада. Таму ён у адплату за разбурэнне гнязда можа зрабіць пажар — прынясе галавешку і спаліць хату або накліча градавую хмару.

Пятніца 🌜 - #народныя_прыкметы
МАЙ
Трэці месяц вясны – цёплы, з навальніцамі і праліўнымі дажджамі. Але і халодныя дні яшчэ часта бываюць. Вясновыя прыкметы надвор'я звязваюць красаванне чаромхі, бэзу з пахаладаннем. Усе пышней распускаецца зеляніна, пачынаюць квітнець пладовыя дрэвы. Часцей чуецца спеў салаўя, з'яўляюцца камары.
🌸Першая навальніца ў маі – да дастатку ў доме.
🌸Квітнеюць фіялкі – пара сеяць радыску, кроп, пятрушку.
🌸Калі днём адчуваецца моцны пах жоўтай акацыі – быць дажджу.
🌸Зелянее дуб раней ясеня – чакай сухога лета.

ЧЭРВЕНЬ.
Лета на зіму працуе.
Летні дзень за зімовы тыдзень.
Летні дзень — рок.
Не поле родзіць, а лета.
Што летам нагой коп, то зімой зубамі хоп.
Лета прыгатуе, а зіма з’есць.
Лецічка не ўлежна, дак уежна.
Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.
Лета праляжыш, то ўзімку ў пазыкі пабяжыш.
Людзі рады лету, а пчолы — квету.
Благое лета, калі сонца нету.
Не прасі лета доўгага, а малі цёплага.
Летам і качка — прачка.
Чэрвень — пачатак лета.
У чэрвені ўбача спадар, што Бог дасць у дар.
Чэрвень — пралецця скон, а лета — у гон