Партизанский образовательныйпишем летопись вместе
1.6K subscribers
59.8K photos
4.43K videos
143 files
5.32K links
🔝 Новости учреждений образования Партизанского района города Минска.

🤳🏼 Официальный Telegram-канал Управления по образованию администрации Партизанского района г.Минска - https://parue.minsk.edu.by/
加入频道
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада 🌜- #прыказкі_прымаўкі

Дзве дзюркі ў носе і сканчылося - ‘на гэтым і канец’, жартаўлівае выказванне пра завяршэнне чагосьці.

«Каханенькія, родненькія, дзве дзюркі ў носе і сканчылося» (Янка Купала «Паўлінка»).
Рубрыка «Смак роднай мовы» ❤️

Серада 🌜 - #прыказкі_прымаўкі

Паласкаць косці (костачкі) - ‘займацца плёткамі, абгаворваць каго-небудзь’, ‘асуджаць чые-небудзь недахопы’.

«Людзі добрыя! Апалосквае чужыя косці ды яшчэ чаго вяжашся!» (К. Чорны «Зямля»).
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада🌜- #прыказкі_прымаўкі

Востры на язык - ‘знаходлівы ў размове, дасціпны’.

«Тадора пасынка самога баіцца трохі чапаць. Злосны і на язык востры - адсячэ зразу, аж абліжашся». (Кандрат Крапіва «Мядзведзічы»)
Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада 🌜 - #прыказкі_прымаўкі

Грушы на вярбе - ‘недарэчнасць, несусвеціца’. «Фантазія неадлучная ад логікі, свайго фундамента. Іначай гэта -грушы на вярбе». (Уладзімір Караткевіч «Самая цікавая навука - жыццё»)
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Середа 🌜 - #прыказкі_прымаўкі

ЛЕЗЦІ СЛЯПІЦАЙ У ВОЧЫ - ‘назойліва прыставаць, невыносна дакучаць’, ‘раздражаць, злаваць каго-небудзь непрыемным уздзеяннем’.
«І сур’ёзны ты чалавек, здаецца, а паводзіны твае камарыныя, так і лезеш сляпіцаю ў вочы». (М. Лынькоў. Векапомныя дні)

Узнік на аснове фразеалагізма ‘лезці ў вочы’ (каму) шляхам пашырэння складу. Да выразу з цьмянай унутранай формай дададзены для яе ажыўлення кампанент у форме творнага склону (сляпіцай - ‘як сляпіца’, ‘як сляпень’).
Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка «Смак роднай мовы❤️

Серада 🗝 - #прыказкі_прымаўкі

Ні бэ ні мя - ‘зусім нічога не разумець, не разбірацца ў чымсьці’
«Калі я хадзіў у залах выстаўкі так званага сучаснага мастацтва (і ў Варшаве, і ў іншых гарадах)… мяне не пакідала думка пра ‘бікіняжаў’ у мастацтве, пра важны, сур’ёзны твар стылягі, які высакамерна і грэбліва прапаведуе і мне, і вам, і ўсім сумленным людзям нешта вельмі моднае, вельмі высокае, вельмі заходнееўрапейскае, і яшчэ далей, у чым, дарэчы, сам ён, бедненькі, часцей за ўсё - ні бэ ні мя». Янка Брыль «Яшчэ раз па шчырасці»

Крылаты выраз з байкі Кандрата Крапівы «Дыпламаваны баран», мараль якой:
«Другі баран - ні «бэ», ні «мя»,
А любіць гучнае імя».

У байцы выраз выступае як версіфікацыйны варыянт агульнанароднага ‘ні бэ ні мэ ні кукарэку’
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада ☘️ - #прыказкі_прымаўкі

ДАЦЬ ГАРБУЗ - ‘адмовіць таму, хто сватаецца’.
«Яе асабліва травожыла тое, што Глушакі - сваты не абы-якія, ім не так проста даць гарбуз, паказаць, як ісці туды, адкуль прыйшлі, ні з чым… (Іван Мележ «Людзі на балоце»)

Фразеалагізм узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. На Украіне і ў некаторых раёнах Беларусі быў звычай: калі дзяўчына ці яе бацькі непрыхільна ставіліся да сватання, то маладому або свату давалі гарбуз як знак нязгоды.
Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада☘️ - #прыказкі_прымаўкі

І Ў ХВОСТ І Ў ГРЫВУ - ‘вельмі моцна (біць, паганяць каго-небудзь, пападаць каму-небудзь)’

«А вунь і брат Міша ідзе. Награшыў я, госпадзі, будзе мне і ў хвост і ў грыву…» (Янка Брыль. Праведнікі і зладзеі)

Фразеалагізм узнік са свабоднага спалучэння слоў, якое першапачаткова ўжывалася, калі гаворка ішла пра каня.
Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка «Смак роднай мовы» ❤️

Серада 🗝 - #прыказкі_прымаўкі

ТАБАКУ ВАЖЫЦЬ - ‘драмаць седзячы ці стоячы, то апускаючы, то падымаючы галаву’

«Што ты, табаку важыш? Ідзі ды кладзіся спаць. Гэта ж табе тут не карчма!» Янка Купала «Паўлінка»
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада🗝 - #прыказкі_прымаўкі

ПРЫШЫЙ КАБЫЛЕ ХВОСТ - ‘зусім непатрэбна, не мае дачынення да чаго-небудзь’.
«Мы ведаем, што чужы. Толькі ён, відаць, не чужы… - Разам градусы ціснуць!… Прымак - прышый кабыле хвост!» (Янка Брыль. У Забалоцці днее)

Паводле паходжання гэта «абломак» ад «прышый кабыле хвост, а ў яе свой ёсць».