Ці ведаеце вы, што ў беларускай мове абазначае слова «золь»?
(Больш інфармацыі можна знайсці пад лямпачкай пасля адказу.)

Anonymous Quiz
4%
вялікае расчараванне
24%
попел
26%
туманная раніца
6%
узаранае поле
41%
сырое, пранізлівае халоднае надвор’е
Onlíner па-беларуску
Якому гораду належыць гэты герб?
Сярод гербаў беларускіх гарадоў гэты — адзін з самых незвычайных. Ён належыць Браславу і існуе з 1792 года, быў прысвоены гораду ў адпаведнасці з прывілеем караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пагаворваюць, не абышлося без уплыву на Панятоўскага ідэй масонства. Аднак, афіцыйная трактоўка трыкутніка з выявай вока гучыць інакш і звязана з хрысціянствам. Вока сімвалізуе назіранне Бога за жыццём і ўчынкамі людзей, а трыкутнік — старажытны сімвал Святой Тройцы.
Такім чынам, герб Браслава абазначае, што горад знаходзіцца пад апекай Божай.
Браслаўчане любяць і паважаюць свой герб. Яго можна ўбачыць на дарожных указальніках пры ўездзе ў горад, а таксама на розных турыстычных аб’ектах і сувенірах.

Знайдзіце сінонім да слова «раптоўна». (Больш варыянтаў можна ўбачыць пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
93%
знянацку
3%
вобмаль
2%
пла́зам
3%
непамысна
Onlíner па-беларуску
У якога беларускага горада такі герб?
Гэта герб Шчучына. Сімвал, так падобны на знак даляра, вядома, ніякага дачынення да амерыканскай валюты не мае. У манаграме з лацінскіх літар I і S зашыфраваны ініцыялы генерал-маёра Ігнацыя Сцыпіёна, выхадца са старажытнага італьянскага роду Сцыпіёнаў дэль Кампа. Ён валодаў горадам у часы, калі Шчучыну было дадзена магдэбургскае права. Гэта адбылося ў 1761 годзе.
Каралеўскі прывілей дазваляў праводзіць у Шчучыне таргі два разы на тыдзень і кірмашы 12 разоў на год. Апроч гэтага, жыхары атрымалі права на выбар мясцовага самакіравання. Хоць магдэбургскае права праіснавала ў горадзе нядоўга, яго ўвядзенне сведчыла аб павышэнні значнасці мястэчка.
Дарэчы, сучаснікі называлі Шчучын горадам асветы і навукі. Пры Сцыпіёнах набылі вядомасць манастыр і калегіум ордэна піяраў, быў закладзены палац і батанічны сад.

Сёння згадаем, як па-беларуску называюць маладых істот. Выберыце правільны варыянт з прапанаваных ніжэй.
(Тлумачэнне з’явіцца пад лямпачкай пасля адказу.)
(Тлумачэнне з’явіцца пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
40%
кацяня, шчаня, птушаня, ваверчаня
6%
кацянё, шчанё, птушанё, ваверчанё
53%
абодва варыянты правільныя: кацяня і кацянё, шчаня і шчанё, птушаня і птушанё, ваверчаня і ваверчанё
1%
усе варыянты памылковыя
Выйшаў дадатковы наклад кнігі пра звонкае «дзе» і густое «чаго»
Днямі выйшаў з друку дадатковы наклад навукова-папулярнай кнігі «Як гавораць беларусы» (Onlíner пісаў пра яе ў чэрвені). Прыгожа аформленае выданне пра беларускую мову аказалася даволі запатрабаваным, таму мінскае выдавецтва «Тэхналогія» прыняло рашэнне дадрукаваць наклад, каб кніга трапіла да яшчэ большай колькасці чытачоў.
Нагадаем, у кнізе даступна расказваецца пра тое, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай, якая ў яе дыялектная аснова і што адметнага ёсць у гаворках Беларусі.
З нядаўняга часу выданне зноў можна набыць у інтэрнэт-краме Onlíner Prime.

На гербе якога беларускага горада намаляваны кентаўр?
Anonymous Quiz
31%
Тураў
16%
Рагачоў
23%
Кіраўск
31%
Старыя Дарогі
Onlíner па-беларуску
На гербе якога беларускага горада намаляваны кентаўр?
Гэта герб Старых Дарог. Але адкуль жа на ім істота са старажытнагрэчаскай міфалогіі? А ўся справа ў тым, што кентаўр быў сімвалам князёў Гальшанскіх — першых з дакументальна вядомых уладальнікаў горада.
Геральдычны кентаўр (гіпацэнтаўр) адрозніваецца ад звычайнага наяўнасцю змяі (цi цмока) замест хваста. Дарэчы, яго можна ўбачыць таксама на гербе Гальшанаў.
Ну а з перакрыжаванымі посахамі ў ніжняй частцы герба ўсё прасцей — гэта сімвал дарог — прамая адсылка да назвы горада. У такім выглядзе герб Старых Дарог быў зацверджаны ў 1996 годзе.

Дзеля аднаго здымка гатовы ехаць на ўскраек Беларусі. Расказваем, як мы лавілі камету
Віктар Малышчыц па адукацыі фізік-ядзершчык. Ён кажа, што са сваім дыпломам зараз мог бы працаваць на АЭС, аднак, як нярэдка бывае, у жыцці ўсё склалася іначай.
Яго з самага дзяцінства прываблівала другое — фота і бязмежны Сусвет. У выніку беларус здолеў аб'яднаць два хобі і стаў са сваімі начнымі краявідамі адным з самых вядомых беларускіх астрафатографаў.
А яшчэ Віктар — актыўны папулярызатар астраноміі: ён вядзе свой блог у Instagram, ладзіць тэматычныя экскурсіі і рыхтуе школьнікаў да алімпіяд.
Журналісты Onlíner з'ездзілі з Малышчыцам у невялічкую экспедыцыю, даведаліся, як правільна фатаграфаваць зорнае неба, дзе гэта рабіць лепш за ўсё, і ў выніку нечакана сфатаграфавалі камету разам з зубрам.
people.onliner.by/2024/10/29/susvet

«Былі тыя, хто прыехаў у 6 раніцы». Мінчане сталі ў велізарную чаргу дзеля... квіткоў на беларускія спектаклі.
У рэдакцыю Onlíner напісала чытачка Вольга і распавяла, што сёння яе муж паехаў па квіткі на спектакль у лялечны тэатр. Хацелі купіць квіткі на «Пансион „Belvedere“», але як альтэрнатыву разглядалі пастаноўку «Записки юного врача». Аказалася, што купіць квіткі не так проста: у 09:30 раніцы перад мужчынам ужо была велізарная чарга. Па яго словах, былі і тыя, хто стаяў у чарзе з шостай раніцы.
Продаж квіткоў у касе пачаўся а 10:00. Анлайн — а 14:00. Але не вытрымаў і сайт.
У тэатры пацвердзілі, што па квіткі людзі сталі прыходзіць сёння з самай раніцы. Расцягнулася чарга прыкладна да станцыі метро «Купалаўская». А цяпер уявіце, што зала, дзе праходзяць спектаклі, змяшчае 236 чалавек. Наўскідку людзей у чарзе было значна больш, адзначылі ў тэатры.

Так беларусы шануюць сваіх продкаў. Наш фотарэпартаж
У першыя дні лістапада беларусы памінаюць памерлых. Гэтая старадаўняя традыцыя, якая характэрна для ўсіх рэгіёнаў Беларусі, атрымала народную назву Дзяды.
З цягам часу звычай моцна знітаваўся з хрысціянствам. Сярод праваслаўных памінальны дзень позняй восенню вядомы як Змітраўская (або Дзмітрыеўская) субота, у каталікоў — як Успамін усіх памерлых вернікаў.
Журналісты Onlíner наведалі некалькі вёсак, пагутарылі з мясцовымі жыхарамі і вярнуліся з атмасферным рэпартажам пра тое, як беларусы шануюць сваіх спачылых.
people.onliner.by/go/1160662

Ці вядома вам, якога чалавека называюць «звадыя́ш»? Гэта…
Anonymous Quiz
54%
падбухторшчык, зводнік
8%
чалавек іншай веры
17%
чалавек, які нядбала, няўмела выконвае сваю работу
21%
чалавек сярэдніх здольнасцей, які нічым асаблівым не вылучаецца
«Сапраўдны цуд». У Нацыянальным мастацкім музеі пад работай вядомага мастака выявілі яшчэ адну карціну
«Дзяўчына» Філіпа Малявіна была створана на мяжы 1900-х і ўжо даўно знаходзіцца ў экспазіцыі мастацкага музея. Гэтая работа ўдзельнічала ў выставах, прысвечаных творчасці мастака, і іншых праектах.
У 2023-м пачалася планавая рэстаўрацыя карціны, і мастак-рэстаўратар Юлія Місючэнка выявіла, што пад карычневым пластом знаходзіцца іншае палатно. У выніку на рэстаўрацыйным савеце прынялі рашэнне раздубліраваць два малюнкі, і пасля ўсіх рэстаўрацыйных работ у музеі з'явілася яшчэ адна карціна — нацюрморт з кветкамі.