Дзе зроблена гэтае фота?
Anonymous Quiz
27%
Палац у Косаве
50%
Стары замак у Гродне
23%
Любчанскі замак
Onlíner па-беларуску
Дзе зроблена гэтае фота?
На здымку — інтэр’еры каралеўскай капліцы Стэфана Баторыя ў Старым замку ў Гродне. Гэта адно з памяшканняў, якое было адчынена ў пачатку 2023 года пасля рэканструкцыі.
Вокны капліцы ўпрыгожваюць яркія каляровыя вітражы, а ў нішах пад столлю размешчаны 20 карцін, якія распавядаюць пра жыццё святога Стэфана.
Самы ж каштоўны экспанат у капліцы — фрэска XVI стагоддзя з раслінным арнаментам, якая была знойдзена падчас будаўнічых работ пад некалькімі пластамі тынкоўкі. Яе можна ўбачыць на арцы акна справа ад уваходу.

Калі бабуліна хустка становіцца вулічнай модай. Беларускі брэнд выпусціў калекцыю з адсылкамі да нацыянальных узораў.
Яна стала сумеснай работай брэнда RAWR з дэканструктарамі беларускай атрыбутыкі By_Kod.
Вырабы выкананыя з натуральнай тканіны, а на прынтах — інтэрпрэтацыя традыцыйных узораў.
Праўда, кошт кусаецца. Адзенне — 189—369 рублёў, хустка — 59 рублёў.

Надышла вясна, прачнулася прырода. Вырашылі паглядзець, якія кветкі радуюць вока ў гэтую пару года.
Акрамя традыцыйных пралесак (а таксама цюльпанаў і нарцысаў), ёсць і іншыя вясновыя прыгажуні, якія растуць на тэрыторыі Беларусі і з якімі мы вас сёння пазнаёмім.

Якое з прыведзеных ніжэй народных выслоўяў адпавядае рускай прыказцы «Делу время, потехе час»?
(Варыянты беларускіх прыказак глядзіце пад лямпачкай пасля адказу.)
(Варыянты беларускіх прыказак глядзіце пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
80%
Гульня, ды не штодня
1%
У няўмекі рукі калекі
19%
Каб рыбу есці, трэба ў ваду ўлезці
Беларускае фэнтэзі ў новым выданні (нарэшце з ілюстрацыямі).
«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» аб'ядноўвае беларускія казкі, легенды і паданні.
Возера Нешчарда ўзімку замярзае — і дае спадару Завальні магчымасць запрасіць да сябе гасцей.
Кожную завею мужчына ставіць на сваё падаконне свечку, а падарожныя, блукаючы па лёдзе возера, завітваюць у фальварак.
Пасля вячэры Завальня кладзецца ў ложак з намерам паслухаць казкі гасцей. Пляменнік спадара сядае паблізу, прагнучы пачуць новыя аповеды. Аўтар запрашае нас далучыцца да гэтай бяседы.
https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851555921?utm_source=tg