«Дзікае паляванне» і легенда пра знаёмства.
«Дзікае паляванне караля Стаха» — беларускі містычны дэтэктыў. Малады навуковец Андрэй Беларэцкі трапляе ў буру і апынаецца ў замку Балотныя Яліны. Яму давядзецца выратаваць ад смерці Надзею Яноўскую, пазбавіцца ад прывіду дзікага палявання і высветліць, што за Малы Чалавек зазірае ў вокны замка па начах.
З творам павязаная, пэўна што, адна з найпапулярнейшых містыфікацый пра яго аўтара, Уладзіміра Караткевіча, і будучую жонку пісьменніка. Маўляў, Валянціна Браніславаўна на чытацкай канферэнцыі сказала Уладзіміру (якога на той момант не ведала):
— А чаму б вам не напісаць які дэтэктыў?
— Які, да прыкладу?
— Ну хаця б такі, як «Дзікае паляванне караля Стаха»...
— Дык гэта ж я напісаў «Стаха»!
У рэальнасці такой размовы паміж Караткевічам і Валянцінай Браніславаўнай не было — жанчына ведала пра яго творчасць. Але дэтэктыў для каханай жанчыны Уладзімір ўсё ж напісаў. Гэта быў «Чорны замак Альшанскі» — і пра яго мы распавядзём на наступным тыдні.
https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851553477?utm_source=tg

У Віцебску — снег. У Мінску ранкам — слата.
Узгадваем любімую серыю «Гаворак» нашага смм-шчыка і папаўняем слоўнікавы запас.

Падбярыце сінонім да размоўнага слова «дрындушка».
(Значэнне і прыклады ўжывання можна паглядзець пад лямпачкай пасля адказу.)

Anonymous Quiz
13%
жарт, анекдот
14%
засцежка
74%
драбніца, цацка, бразготка
Mark Formelle зноў паказвае прыгожае.
Кампанія выпусціла калекцыю з арнаментамі. У кожнага з іх сваё значэнне. На вопратцы — сімвалы энергіі, багацця, шляху, сонца і зямлі, вясны і маладосці, ураджаю.
Што па коштах? Ад 17,99 да 89,99 рубля.

І дзе такая прыгажосць?
Anonymous Quiz
21%
Фарны касцёл у Навагрудку
35%
Фарны касцёл у Гродне
45%
Фарны касцёл у Нясвіжы
Onlíner па-беларуску
І дзе такая прыгажосць?
Гэта роспісы Нясвіжскага касцёла — пышнае барока ва ўсёй яго красе! Экскурсаводы кажуць, што такую прыгажосць у сярэдзіне XVIII стагоддзя стварыў прыдворны мастак Радзівілаў Ксаверый Дамінік Гескі.
Звярніце ўвагу, роспісы купала выкананы з выкарыстаннем прыёму аптычнай перспектывы. Атрымаўся своеасаблівы 3D-эфект, калі намаляваны на плоскасці малюнак здаецца аб'ёмным. Падобную тэхніку можна ўбачыць, напрыклад, у Будслаўскім касцёле.

Замак для жонкі. Распавядаем пра гістарычны дэтэктыў Уладзіміра Караткевіча.
«Чорны замак Альшанскі» быў выдадзены ў 1978 годзе. Між тым, напісаць дэтэктыў для каханай Валянціны аўтар абяцаў яшчэ ў 1960-х.
Па сюжэце сябра палеографа і пісьменніка Антона Косміча знаходзіць кнігу з шыфрам. Той указвае на месцазнаходжанне скарбаў, што схаваныя ў сутарэннях Альшанскага замка.
Сябар Антона раптоўна (ці не вельмі) памірае, і галоўны герой вырашае адправіцца на пошук тых самых скарбаў. Але ён на гэтым шляху не адзін.
Забойствы і містыка, маленькая беларуская вёска, гісторыя, што цягнецца на працягу некалькіх стагоддзяў, загадкі, якія чытач можа паспрабаваць разгадаць самастойна, — усё гэта «Чорны замак Альшанскі».
https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851552845?utm_source=tg

Mark Formelle прапануе паўдзельнічаць у стварэнні новай калекцыі.
Калі дакладней — падзяліцца ў каментарах пад пастом любімымі фразамі літаратурных класікаў.
Самыя-самыя праз нейкі час можна будзе пабачыць у новай капсуле.