Музей-усадьба М.К. Огинского
650 subscribers
1.4K photos
285 videos
1 file
131 links
агрогородок Залесье
Сморгонского района
Гродненской области,
Республика Беларусь
加入频道
#АртэФакт

🎄 Ёлачныя ўпрыгажэнні са шкла – самы распаўсюджаны сродак аздаблення навагодняй ёлкі. Паверхня шкла валодае амаль люстраным бляскам, яна адлюстроўвае ёлачныя агні, бясконца паўтараючы іх водбліскі, і спрыяе стварэнню цудоўнага святочнага настрою.

🪄 Шкляныя ёлачныя цацкі выдзімаюцца са шклянога дроту (трубак). Апрацоўка шкла пад цацку можа выконвацца свабодным выдзіманнем (майстар выдзімае загатоўку ротам) або механічным спосабам – з дапамогай сціснутага паветра з адмысловых выдзімальных агрэгатаў. Штампаваная фармоўка выконвалася ў металічных раздымных формах, унутраныя сценкі якіх мелі дакладны рэльеф. Далей вырабы паступалі ў далейшую апрацоўку – серабрэнне, афарбоўку і абразанне сцябла. У 50-я гады ХХ ст. у СССР было асвоена аўтаматычнае выдзіманне. Аўтаматычнае выдзіманне шкла для ёлачных упрыгажэнняў ажыццяўлялася на аўтаматычных агрэгатах карусельнага тыпу. Расплаўленая шкляная маса з плавільнай печы паступала ў строга дазаваных колькасцях у гнёзды станка, які павольна круціўся. Туды пры дапамозе кампрэсара падавалася сціснутае паветра, якое раздзімала шкляную масу ў пустацелы выраб зададзенага рэльефу. Гатовыя вырабы паступалі на іншы станок для абрэзкі сцябла. Па спосабе аздаблення шкляныя ёлачныя цацкі дзяліліся на групы: пасярэбраныя (амальгамаваныя), афарбаваныя, у тым ліку афарбаваныя па срэбру, па-мастацку размаляваныя па срэбру або каляровым шкле.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM