Наш Первомайский образовательный
1.43K subscribers
101K photos
4.59K videos
49 files
4.34K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
加入频道
📌 22 верасня ў рамках акцыі
🚒 “Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі” навучэнцы гімназіі 9 сустрэліся з інспектарам РАНС Першамайскага раёна Краўчанка Аляксандрай Алегаўнай, якая правяла мерапрыемства па правілах бяспечных паводзін і дзеянняў:

калі здарыўся пажар🔥
калі заблудзіўся ў лесе🌳

Спецыялісты пазнаёмілі дзяцей з мабільным дадаткам "МНС Беларусі. Дапамога побач", 👩‍🚒нагадалі хлопчыкам і дзяўчынкам нумары тэлефонаў службы выратавання.

#прафілактыка
#гімназія9
⚡️Дзейнічай правільна ⚡️

💥Для навучэнцаў гімназіі 9 прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы з удзелам інспектара па справах непаўналетніх Шаміч П.А.☝️Гімназісты праглядзелі відэаматэрыялы з тэлеграм-канала "STOPнаркотык",👆 яшчэ раз абмеркавалі адказнасць за ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў.🚫🚭
💥 Паліна Алегаўна таксама нагадала навучэнцам правілы бяспечных паводзін падчас зімніх канікул.☃️

💥 Для педагогаў гімназіі інспектар правяла інструктаж па выкананні правілаў бяспечных паводзін ва ўстанове адукацыі, нагадала алгарытм дзеянняў у экстранай сітуацыі.📌

#гімназія9
#прафілактыка
#дзень_інспектара
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📽 ВІДЭАФАКТ  📽

📌 Навучэнцы 👫і настаўнікі 👨‍🏫 Гімназіі 9 прымаюць актыўны ўдзел у акцыі "Моладзь супраць наркотыкаў!" ⛔️

#Моладзь_супраць_наркотыкаў
#прафілактыка
#гімназія9
💥Дэкада па прафілактыцы гвалтоўных злачынстваў у дачыненні да непаўналетніх💥

👍Сёння ў гімназіі 9 адбылося пасяджэнне ўдзельнікаў гімназічнага сацыяльнага праекта "Адказнае бацькоўства".

👨‍👩‍👧‍👧 За круглым сталом з законнымі прадстаўнікамі абмеркавалі важныя пытанні і праблемы:
📌бяспека дзяцей
📌прававое поле выхавання
📌адказнасць за невыкананне бацькоўскіх абавязкаў і інш.

🗣Спікерам сустрэчы выступіў Самасюк Дзмітрый Натаўевіч,  намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска.

#адказнае_бацькоўства
#прафілактыка
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️10 верасня - Сусветны дзень прадухілення самагубстваў❗️

Гэта міжнародная дата, якая адзначаецца па ўсёй планеце штогод 10 верасня, пачынаючы з 2003 года.🌎

🔊Паважаныя бацькі і настаўнікі, 👩‍🏫 давайце ўважліва слухаць і, галоўнае, чуць нашых дзяцей. 👨‍👩‍👧‍👦

У гімназіі 9 бадзёра і з добрым настроем 👍 пачаўся месячнік па фарміраванні пазітыўнага мыслення, прынцыпаў здаровага ладу жыцця, папярэджання суіцыдальных паводзін
«Гэта датычыцца кожнага…»

Агульнагімназічная акцыя «Чароўныя прадказанні» 👩‍❤️‍💋‍👩

📽️Відэарэпартаж «Падзяліся ўсмешкай сваёй»😁 ☝️☝️☝️

#гімназія9
#лепшыягімназісты
#прафілактыка