Наш Первомайский образовательный
1.42K subscribers
101K photos
4.58K videos
49 files
4.34K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
加入频道
🔥 …Як аб перажытым народа майго расказаць, калі найбольш трывалыя словы разлічаны толькі на цяжар матыля,
а не на ўздых маці асірацелай...
🔥

📜Веданне гісторыі сваёй краіны і гісторыі роднага краю вельмі важна для кожнага з нас. ☝️Але не менш важна ведаць і гісторыю сваёй сям'і, ганарыцца ёю, браць добрыя прыклады і вопыт сваіх продкаў, каб будаваць новае жыццё. 💚

📝Менавіта гісторыю сваёй сям’і падчас Вялікай Айчыннай вайны расказала Бірута Васілеўская, навучэнка 8 класа гімназіі 9,🏢 на рэспубліканскай навукова-даследчай канферэнцыі навучэнцаў "Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і памяць" у даследчай рабоце “Вайна ў гісторыі маёй сям’і. 🔥📝

Б.Васілеўская: “Маё даследаванне – гэта тая нябачная нітка, што злучае мяне з маімі сваякамі. Мне ёсць на каго раўняцца, з каго браць у жыцці прыклад - гэта мае родныя людзі. Хачу хоць ў нечым быць на іх падобнай. І няхай мая работа будзе сёння данінай пакланення перад іх светлай памяццю.🙏

👏Шчыра віншуем Васілеўскую Біруту і яе кіраўніка Ганну Аляксандраўну Качаванаву, настаўніка гісторыі, з годным прадстаўленнем даследчай работы,💯💐 ганарымся перамогай!🏆 Няхай гэтая перамога стане адной з многіх, якія яшчэ чакаюць вас наперадзе!💫

#гімназія9
#канферэнцыя
#памяць_і_боль
🎖Памяць не мае тэрміну даўнасці

💫Навучэнцы гімназіі № 9 далучыліся да патрыятычнай акцыі "Памяць🎖", прымеркаванай да 80-й гадавіны Хатынскай трагедыі, а таксама іншых беларускіх вёсак і мястэчак, якія згарэлі ў полымі вайны.🔥

Гімназісты ўсклалі кветкі на мемарыяльных аб'ектах і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх, каго забрала ваеннае ліхалецце.

Гэтым самым нашы навучэнцы разам з настаўнікамі аддалі даніну павагі і памяці ўсім, хто загінуў за мір, свабоду і незалежнасць нашай Беларусі.

#гімназія9
#памяць_і_боль
#хатынская_трагедыя
Ёсць у кожным кутку нашай мірнай Беларусі памятныя мясціны, якія адлюстроўваюць гісторыю і страты Вялікай Айчыннай вайны і подзвіг непераможнага народа.

У рамках пошукавага праекта «Жахі фашысцкіх лагераў смерці:“Пушкінскія казармы" - гарадская частка шталага 352" навучэнцы 9 "А" класа гімназіі 9 наведалі брацкую магілу ваеннапалонных, дзе пахаваны 522 невядомых. 🕯Знаходзіцца магіла на тэрыторыі вайсковай часткі.

У канцы 1944 года на тэрыторыі Шталага 352 пад Мінскам (гарадская частка) быў знойдзены вялікі архіў лазарэта гэтага лагера. Друкаваны спіс у 6-ці тамах на 9425 памерлых ваеннапалонных...

🕊Захоўваючы памяць аб страшнай вайне і подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, мы вучымся шанаваць мір.

Будзем помніць!

#гімназія_9
#памяць_і_боль
#30дней_до_Победы
🙏🎖️Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа🔥

🌟Ёсць у гісторыі нашай мірнай Беларусі❤️💚 памятныя даты, якія адлюстроўваюць гісторыю і страты Вялікай Айчыннай вайны і подзвіг непераможнага народа.

🌟У рамках пошукавага праекта «Жахі фашысцкіх  лагераў смерці:“Пушкінскія казармы" - гарадская частка шталага 352"  актывісты БРСМ гімназіі 9, члены пошукавага атрада, наведалі брацкую магілу ваеннапалонных, дзе пахаваны  523 невядомых, усклалі кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто падарыў нам мірнае жыццё.🕊️

🌟У канцы 1944 года на тэрыторыі Шталага 352 пад Мінскам (гарадская частка)  быў знойдзены вялікі архіў лазарэта гэтага лагера.  Друкаваны спіс у 6-ці тамах на 9425 памерлых ваеннапалонных...🕯

🕊Захоўваючы памяць аб страшнай вайне і подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, мы вучымся шанаваць мір.🕊

⭐️❗️Будзем помніць❗️⭐️

#гімназія_9
#памяць_і_боль
#дзень_усенароднай_памяці
🔥Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду

☝️Вывучэнне трагічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, звязаных з генацыдам беларускага народа, вельмі важна на сучасным этапе. 

🔥Каб не паўтараць памылак мінулага і з упэўненасцю ісці наперад, каб памятаць пра герояў загінуўшых і жывых сёння ў гімназіі 9 першы ўрок пачаўся з пяціхвілінкі памяці і хвіліны маўчання.🙏

🎖🔥Гераічнае мінулае навекі застанецца ў народнай памяці як слава ветэранам, як боль страт. 🕯
Памяць - гэта тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі...Мы помнім.🎖️

#гімназія9
#памяць_і_боль
#генацыд
🔥Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду

🔥Гэты дзень нагадвае нам пра ўсіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, якія памерлі ў тыле ад голаду і нягод. 🕯Мы смуткуем па ўсіх і схіляем перад імі галовы.🙏

🎖Сёння навучэнцы гімназіі 9 ушанавалі памяць ахвяр генацыду хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да месцаў захараненняў на Усходніх могілках.🌹🌹

🎖🔥Памяць - гэта тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі...Мы помнім.🎖

#гімназія9
#памяць_і_боль
#генацыд
🔥Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду

👌Навучэнцы гімназіі 9 нясуць Ганаровую Вахту Памяці на Посце 1 г.Мінска,🔥дзе сёння праходзяць памятныя мерапрыемствы.🌹🌹

🎖🔥Памяць - гэта тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі...Мы помнім.🎖

#гімназія9
#лепшыядзеці
#памяць_і_боль
#генацыд
🔥АЛА - лёс, застылы ў агні

Адзіны ўрок "АЛА - сястра Хатыні", прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў беларускай вёсцы, прайшоў у гімназіі 9.

🔥Ала. Гэтай вёскі ўжо няма на карце Беларусі, яе не існуе ўжо 80 гадоў. Трагедыя адбылася раніцай 14 студзеня 1944 года: фашысцкі карны атрад акружыў вёску, людзей заганялі ў дамы і падпальвалі, тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі з кулямётаў і аўтаматаў, кідалі ў агонь жывымі.🔥

🕯Пасля Вялікай Айчыннай вайны вёска так і не адрадзілася.

🔥Падрабязнасці той трагедыі памятаюць жыхары Алы, якія цудам выжылі, і іх нашчадкі. 🌳На месцы спаленай вёскі высадзілі яблыні спецыяльнага гатунку - "ала".🍎 Сімвалічна, што ў іх чырванаваты ствол, чырвоныя плады і пры цвіценні ёсць чырванаватае адценне…

❤️ Памяць - гэта тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі... Шануйце сваё жыццё і нясіце ў сэрцах памяць аб героях і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны!💚

#гімназія9
#памяць_і_боль
#генацыд
📸У фотааб'ектыве - шосты школьны дзень

🌟Ёсць у кожным кутку нашай мірнай Беларусі❤️💚 памятныя мясціны, якія адлюстроўваюць гісторыю і страты Вялікай Айчыннай вайны і подзвіг непераможнага народа.🎖🎖

🌟Сёння навучэнцы гімназіі 9 далучыліся да акцыі "Памяць" і наведалі мемарыял вязням гарадской часткі лагера Шталаг 352 (Пушкінскія казармы).🕯Ушанавалі памяць аб тых, хто загінуў, хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі⭐️🙏

🕊Захоўваючы памяць аб страшнай вайне і подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, мы вучымся шанаваць мір.🕊

⭐️❗️Памяць - гэта тое, што робіць нас людзьмі. Будзем помніць❗️⭐️

#гімназія_9
#памяць_і_боль
🎖️Памяць і боль беларускай зямлі

🔥Мемарыяльныя аб’екты нашай зямлі - гэта летапіс болю і трапяткой надзеі, якая заўсёды захоўваецца ў сэрцах людзей. Яны напоўнены верай у перамогу і ўсхваляюць мужнасць, сілу і годнасць нашага народа.🇧🇾
Сёння навучэнцы гімназіі 9 наведалі мемарыяльныя аб'екты нашага раёна, усклалі кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто падарыў нам мірнае жыццё.

🎖️Гераічнае мінулае навекі застанецца ў народнай памяці як слава ветэранам, як боль страт.

❤️Шануйце сваё жыццё і нясіце ў сэрцах памяць аб героях i ахвярах Вялікай Айчыннай вайны! Памяць  - гэта тое, што робіць нас людзьмі. 🙏Мы помнім 🎖️

#гімназія9
#памяць_і_боль
#шосты_школьны_дзень