Наш Первомайский образовательный
1.43K subscribers
108K photos
4.93K videos
49 files
4.48K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
加入频道
🌟 ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 🌟

Сёння вучні 10-11 класаў пабывалі на творчай сустрэчы «Усе мы разам ляцім да зор» з вядомым паэтам, аўтарам-выканаўцам і загадчыкам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча — Міхаілам Бараноўскім.

На сустрэчы Міхаіл падзяліўся сваёй музыкай, чытаў уласныя вершы і расказваў цікавыя факты з жыцця вялікага паэта Максіма Багдановіча. Ён адкрыў нам сакрэты стварэння паэтычных радкоў, якія натхняюць і заахвочваюць да творчасці.

Міхаіл лічыць, што беларуская літаратурная і музычная творчасць павінна быць прыкладам для ўсіх нас: яна можа быць цікавай, крэатыўнай, інтэлектуальнай, глыбокай і жывой!

#СШ137 
#ТыдзеньБеларускайМовы 
#ТворчаяСустрэча