Наш Первомайский образовательный
1.43K subscribers
108K photos
4.93K videos
49 files
4.48K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
加入频道
Інфармацыйная гадзіна “Часопісы чытаць – свет пазнаваць"

Сёння маленькія чытачы дзіцячага садка №308 наведалі дзіцячую бібліятэку. Разам з дзіцячым пісьменнікам Светланай Бахновай чыталі цікавыя вершы, размаўлялі на роднай мове, разгадвалі загадкі і малявалі. 🖍️Юныя чытачы з задавальненнем будуць пазнаваць новыя беларускія словы i адначасова развiваць свае здольнасцi да чытання. Праз такія сустрэчы
найбольш эфектыўна будзе вывучыцца наша родная мова.

#дзіцячы_сад308
#родная_мова
🎯У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ - СВЯТА

У нас сягоння Масленіца,
Прыляцела ластавіца,
Села-пала на жэрдачку
Шчабятала вестачку.

🌞Масленіца - гэта вясёлыя праводзіны зімы, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды. Знаёмства з традыцыямі народа праз абрадавыя святы:
🔹 выклікае ў дзяцей цікавасць да мінулага сваіх продкаў;
🔹 пашырае веды і ўяўленні аб культурнай спадчыне.
❗️Безумоўна, такая праца пашырае ўяўленні дзяцей аб навакольным свеце, захоўвае ключ да разумення фальклорных казак, народных паданняў,традыцый!

#дзіцячы_сад308