Наш Первомайский образовательный
1.43K subscribers
107K photos
4.9K videos
49 files
4.47K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
加入频道
У Міжнародны дзень роднай мовы🇧🇾 ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №395 г.Мінска” з самай раніцы ветлівая пчолка 🐝 “Пралесачка” сустракала дзяцей і бацькоў цікавымі загадкамі, якія напомнілі бацькам аб мілагучнасці, разнастайнасці роднай мовы. Дзеці таксама з захапленнем адказвалі на пытанні, з падзякай атрымлівалі смачныя пачастункі🍬.
#Міжнародны_дзень_роднай_мовы
#Дзіцячы_сад395
#нашы_дзеці
#нашы_педагогі
Сёння, ў Міжнародны дзень роднай мовы, ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №395 г.Мінска” прайшлі розныя мерапрыемствы для бацькоў і дзяцей, каб звярнуць увагу на сакавітае 🗣️ гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы.
Відэарэпартаж «Маё любімае слова 🇧🇾 па-беларуску», гульні, віктарыны, гутарка, заняткі - усё прысвечана
роднай мове!
❤️💚Мы ўсе павінны берагчы
родную мову, гэты духоўны скарб, і тады жывая і непаўторная беларуская мова, раскажа ўсяму свету пра нашу краіну, нашу цудоўную Беларусь!
#Міжнародны_дзень_роднай_мовы
#Дзіцячы_сад395
#нашы_дзеці
#нашы_педагогі