🔥Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 36-годдзю вываду войск з Афганістана🇧🇾Штогод да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у гімназіі 9 праходзіць Дзень памяці і смутку, сустрэча сем'яў загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў вайны ў Афганістане.
👥Сярод удзельнікаў сённяшняй сустрэчы:🔹намеснік старшыні Першамайскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Аляксандр Доўгань
🔹Людміла Іосіфаўна Харытончык, удава воінаў-інтэрнацыяналіста Юрыя Харытончыка;
🔹Манкевіч Аляксандр Міхайлавіч, брат Дзмітрыя Міхайлавіча Манкевіча.
🇧🇾Мерапрыемства прайшло ў гімназічным музеі, дзе ўсе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых на вайне ў Афганістане хвілінай маўчання.
🇧🇾Сваёй гісторыяй службы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы
Афганістан падзяліўся з удзельнікамі мерапрыемства А. Доўгань, які распавёў пра тое, як мужна і прафесійна выконвалі свой абавязак нашы салдаты, як у самых складаных умовах праяўлялі яны стойкасць і высакароднасць, захоўвалі вернасць ваеннай прысязе і абавязку.
🇧🇾Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі Дзмітрыю Манкевічу.
💪Мы цэнім мір. Мы помнім. #гімназія9 #памяць#афганістан