Наш Первомайский образовательный
1.42K subscribers
104K photos
4.79K videos
49 files
4.4K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
加入频道
➡️Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю.
Якуб Колас

➡️ Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. 
Я.Сіпакоў

➡️ Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.
І.Мележ

➡️ Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова. 
З.Бядуля

➡️ Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. 
Ф.Багушэвіч

➡️ Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. 
Ф.Скарына

➡️ Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова. 
А.Разанаў

➡️ Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў.
У.Караткевіч

#роднаямова
#размаўляйнароднаймове