Наш Первомайский образовательный
1.43K subscribers
101K photos
4.6K videos
49 files
4.34K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
加入频道
Сення, 21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 395 г.Мінска” ён праходзіў пад дэвізам "Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску".
#роднаямова🇧🇾❤️💚❤️
#дзіцячы_сад395
Сегодня в государственном учреждении образования "Детский сад №395 г Минска" прошло детское дефиле " Адкуль прыйшла казка". Родители стали активными участниками детской драматизации на белорусском языке.

Рана-рана ў садок
Дзеці прыбягаюць.
Ведаць ім цікава ўсё —
Веды набываюць.
Гульні, песні, карагод —
Кемлівыя дзеці.
Казкі, музыка гучаць.
Любяць усё на свеце.


#дзіцячы_сад395
#лепшыядзеці
#роднаямова
🎨Занятак па адукацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва: маляванне” ў групе №13 дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад №395 г.Мінска”🎨

Тэма: “Дзень пажылога чалавека. Букет 💐для бабулі👵”.

Праграмныя задачы:
фарміраваць уяўленні дзяцей аб сам’і, аб умацаванні сувязей паміж пакаленнямі, знаёміць з сацыяльным святам - Дзень пажылога чалавека;
развіваць творчыя здольнасці і мелкую маторыку рук, уяўленні дзяцей маляваць🎨 спосабам прымочвання;
выхоўваць клопат і паважлівыя адносіны да пажылых людзей👵👴.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Арэшкова Лілія Васільеўна.

#Дзіцячы_сад395
#нашы_дзеці
#нашы_педагогі
🍄Занятак па адукацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва: канструяванне (папера)” у групе №13 дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад №395 г.Мінска”🍄

Тэма: “Грыбы - мухамор”.

Праграмныя задачы:
фарміраваць уменне рабіць цыліндр для ножкі грыба, конус для шляпкі, выразаць кружочкі з белай паперы і наклеіваць іх на конус, уменне перадаваць характэрныя асаблівасці мухамора 🍄 ў канструяванні з паперы;
развіваць мелкую маторыку рук👋, цікавасць да канструявання з паперы;
выхоўваць уседлівасць, уменне даводзіць пачатую справу да канца, бяспеку пры рабоце з ножніцамі✂️

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Арэшкова Лілія Васільеўна.

#Дзіцячы_сад395
#нашы_дзеці
#нашы_педагогі
🌟Занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” у групе №13 дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад №395 г.Мінска”🌟
Праграмныя задачы:
фарміраваць уяўленні пра гісторыю стварэння цацак, матэрыялы, з якіх выраблялі іх (дрэва, салома, гліна); каштоўныя адносіны да культурна-гістарычнай спадчыны;
развіваць пазнавальную цікавасць, уменне дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне; актывізаваць словы, якія абазначаюць якасці (прыгожая цацка, драўляная, гліняная…)
выхоўваць цікавасць да беларускай🇧🇾 народнай творчасці.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Арэшкава Лілія Васільеўна.
#Дзіцячы_сад395
#нашы_дзеці
#нашы_педагогі
🧑‍🎨🎨Занятак па адукацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва: маляванне” ў групе №13 дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад №395 г.Мінска”.
Тэма: “Беларуская народная цацка.🐦‍⬛Птушка - свістулька”.
Праграмныя задачы:
🔺фарміраваць уменне размалёвываць і ўпрыгожваць гатовую форму цацкі-свістулькі, выкарыстоўвая элементы беларускага народнага роспісу;
🔺развіваць пачуццё колеру і гармоніі;
🔺выхоўваць цікавасць і любоў да беларускіх народных промыслаў, павагу да працы народных майстроў.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Нікуліна Кацярына Аляксееўна.
#Дзіцячы_сад395
#нашы_дзеці
#нашы_педагогі
🌟Занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” у групе №13 дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад №395 г.Мінска”🌟
Тэма: “Карысныя і шкодныя прадукты”.
Праграмныя задачы:
фарміраваць уяўленні аб карысці і шкодзе прадуктаў харчавання, сістэматызаваць веды дзяцей пра прадукты харчавання і пашырыць веды аб здаровым харчаванні, фарміраваць навыкі словаўтварэння;
развіваць звязную мову, уменне выразна і граматна адказваць на пастаўленыя пытанні, выказваць сваю думку;
выхоўваць беражлівыя адносіны да свайго здароўя.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Арэшкава Лілія Васільеўна.
#Дзіцячы_сад395
#нашы_дзеці
#нашы_педагогі
💫Дзень абдымкаў у дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №395 г.Мінска”. 💫
Мэта:
🔸замацаванне сяброўскіх адносін ў дзіцячым калектыве; стварэнне спрыяльнай эмацыянальнай абстаноўкі;
🔸развіццё ў дзяцей пачуцця эмпатыі і ўзаемадапамогі;
🔸выхаванне дабразычлівасці, талерантнасці беларусаў 🇧🇾

#Дзіцячы_сад395
#нашы_дзеці
#нашы_педагогі
#дзень_абдымкаў
❄️Занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” у групе №13 дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад №395 г.Мінска”❄️
Тэма: “Зіма, зімовыя забавы”.
Праграмныя задачы:
фарміраваць уяўленні дзяцей аб прыкметах зімы, выклікаць эмацыянальны водгук на карціны зімовай прыроды, фарміраваць уменні разлічаць і правільна ўжываць у мове дзеясловы ў адзіночным і множным ліку;
развіваць асобасныя якасці: актыўнасць, кемлівасць, звязную мову;
выхоўваць цікавасць да народных гульняў, весці здаровы лад жыцця.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Арэшкава Лілія Васільеўна.
#Дзіцячы_сад395
#нашы_дзеці
#нашы_педагогі