Наш Первомайский образовательный
1.37K subscribers
96.8K photos
4.37K videos
49 files
4.28K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
加入频道
2️⃣5️⃣.0️⃣9️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣1️⃣
Шосты школьны дзень гімназіі 9 ў фотааб’ектыве📸

Гэта субота была прысвечана бацькам і дзецям.👨‍👩‍👧

Дзверы вучэбных кабінетаў кожнага настаўніка👩🏻‍🏫 былі адчынены для сустрэчы з бацькамі для абмеркавання розных пытанняў і кансультавання⁉️
Бацькоўскі клуб “Крок насустрач” таксама працаваў на ўсе 💯.
Бацькі вучняў 2-х класаў разам з дзецьмі прынялі ўдзел у творчай майстэрні🪄 “Усёй сям’ёй”🔅

Круглыя сталы ў 6” А” і 8 “АБ” аб сямейных традыцыях прайшлі цікава і “салодка”🍭🍫🍬

6 “Б” паглядзеў і падзяліўся ўспамінамі пра сям’ю і дзянцінства на прэзентацыі🎞 “Фота з сямейнага альбома”📸

🎾Не забыліся і пра спорт🏋🏻:навучэнцы сталі ўдзельнікамі майстар-класа па 🥋грэка-рымскай барацьбе ў палацы імя А.Мядзведзя, наведалі аб'яднанні па інтарэсах па футболе і піянерболе⚽️🏐

Традыцыйна працавалі сёння аб'яднанні па інтарэсах і школа будучага першакласніка💫

💥Шосты школьны дзень на УРА!!!💯

#лепшыядзеці
#бацькоўскаясубота
#шосты_школьны_дзень
#гімназія9
Субота: павучальна і займальна!

Школьная субота  прайшла ў сярэдняй
школе N 1⃣9⃣0⃣ г.Мінска цікава, пазнавальна і  актыўна.

Кожны, хто наведаў 
2⃣2⃣ студзеня школу, знайшоў тут справу па душы, падтрымку настаўнікаў і сяброў, унёс сваю часцінку сэрца, каб зрабіць гэты дзень карысным .

#сш190
#шосты_школьны_дзень
👆Што вам вядома пра васковыя таблічкі, альбо васкоўкі?

Пагадзіцеся, мала. Добра, калі хто ўспомніць пра тое, што гэта дошчачкі, пакрытыя слоем пчалінага воску. У даўнія часы яны выкарыстоўваліся ў якасці пісьмовага матэрыялу.

Падчас заняткаў у Нацыянальнай бібліятэцы вучнi 3-х класаў сярэдняй школы N190 г.Мінска даведаліся, у якія гістарычныя часы былі распаўсюджаны васковыя таблічкі,
для чаго яны служылі,
дзе ўжываліся.

У якасці творчага задання ўдзельнікі паспрабавалі пісаць па воску пры дапамозе пісала (стыла), як гэта рабілі нашы продкі тысячу гадоў таму.

#СШ190
#шосты_школьны_дзень
🇧🇾МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ!

Вучні 9-х класаў сярэдняй школы №115 адправіліся ў падарожжа па гістарычным горадзе Віцебску☀️

З вялікім задавальненнем наведалі мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Уладзіміра Караткевіча.📝 Атрымалі шмат эмоцый і ўражанняў💥!

#СШ115
#шосты_школьны_дзень
#краіна_Беларусь
⚡️Шосты школьны дзень⚡️

0⃣9⃣.0⃣4⃣.2⃣0⃣2⃣2⃣
вучні 2⃣ "А" класа сярэдняй школы N 1⃣9⃣0⃣ г.Мінска наведалі музейны занятак “Дзівосны свет раслін на старонках старых кніг” у Музеі кнігі📚 Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь🇧🇾.

Творчая сустрэча адбывалася на выставе “Шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі ў рарытэтах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”🇧🇾.

Юныя кнігазнаўцы знаёміліся з унікальнымі выданнямі мінулых часоў з фонда Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, разглядвалі каштоўныя экзэмпляры гербарыяў, знаёміліся з назвамі лекавых раслін🌿.

#СШ190
#шосты_школьны_дзень
#Нацыянальная_бібліятэка
📸Памяць і боль
❤️#30_дней_до_Победы

У рамках рэспубліканскай акцыі🎖 "30 дней до Победы" навучэнцы гімназіі 9 наведваюць мемарыяльныя комплексы і памятныя мясціны, прысвечаныя падзеям перыяду Вялікай Айчыннай вайны, 🔥ускладаюць кветкі, каб ушанаваць памяць загінуўшых у той страшнай і бязлітаснай вайне.🥀🥀

🕊Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне святая для беларускага народа! ❤️💚Давайце памятаць, якім коштам абаранілі дзяды і прадзеды нашу незалежнасць!🕊

#гімназія9
#шосты_школьны_дзень
#30_дней_до_Победы
8️⃣0️⃣🟩🟩🟩🟩

💪Памяць не мае тэрміну даўнасці💪
💪#30дней_до_победы

🇧🇾Ёсць у кожным кутку нашай мірнай Беларусі памятныя мясціны, якія адлюстроўваюць гісторыю і страты Вялікай Айчыннай вайны💪 і подзвіг непераможнага народа. 💪💪

💪Навучэнцы гімназіі 9 прадаўжаюць удзел у акцыі "Памяць". 💪Тым самым яны ўшаноўваюць памяць усіх, каго забрала ваеннае ліхалецце, 💪аддаюць даніну памяці ўсім, хто загінуў за мір, свабоду і незалежнасць нашай Беларусі.💪

🇧🇾Захоўваючы памяць аб страшнай вайне і подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, мы вучымся шанаваць мір.🕊

💪Будзем помніць💪

#гімназія9
#памяць
#шосты_школьны_дзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎖️Памяць і боль беларускай зямлі

🔥Мемарыяльныя аб’екты нашай зямлі - гэта летапіс болю і трапяткой надзеі, якая заўсёды захоўваецца ў сэрцах людзей. Яны напоўнены верай у перамогу і ўсхваляюць мужнасць, сілу і годнасць нашага народа.🇧🇾
Сёння навучэнцы гімназіі 9 наведалі мемарыяльныя аб'екты нашага раёна, усклалі кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто падарыў нам мірнае жыццё.

🎖️Гераічнае мінулае навекі застанецца ў народнай памяці як слава ветэранам, як боль страт.

❤️Шануйце сваё жыццё і нясіце ў сэрцах памяць аб героях i ахвярах Вялікай Айчыннай вайны! Памяць  - гэта тое, што робіць нас людзьмі. 🙏Мы помнім 🎖️

#гімназія9
#памяць_і_боль
#шосты_школьны_дзень