Niasvizh_museum
286 subscribers
2.49K photos
205 videos
83 files
295 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#годгістарычнайпамяці
🔅 12 ліпеня 1598 г. у Алыцы нарадзілася Крысціна Яўфімія Радзівіл, малодшая дачка алыцкага ардыната Станіслава Радзівіла і Марыі Мышкі.
🔅Бацька Крысціны быў надзвычай набажным чалавекам, аўтарам папулярнага твора “Духоўная зброя прававернага хрысціянскага рыцара”. Шмат часу ён праводзіў у малітвах, адасобіўшыся ад людзей. Няма нічога дзіўнага, што Крысціна яшчэ ў 16 год уступіла паслушніцай у нясвіжскі кляштар бенедыкцінак. У 1632 г. яна прыняла кіраванне гэтым кляштарам, стала яго трэцяй абатысай.
#годгістарычнайпамяці 🎭17 ліпеня 1748 г. у тэатральнай залі Нясвіжскага палаца адбылася прэм’ера камедыі Францішкі Уршулі Радзівіл “Каханне – зацікаўлены суддзя”.

🎭Пытанне аб падрыхтоўцы стацыянарнага памяшкання для спектакляў паўстала яшчэ пасля першых паказаў п’ес Францішкі Уршулі. У 1747 г. пачаліся работы па пабудове замкавага тэатра, якімі кіраваў архітэктар Казімір Ждановіч. Уладальнік Нясвіжа М. К. Радзівіл Рыбанька прыспешваў будаўнікоў, і недарэмна. У гэты час у Варшаве па загадзе караля Аўгуста ІІІ ішла рэканструкцыя опернага тэатра і Радзівіл не хацеў “адстаць” ад манарха.
#годгістарычнайпамяці
🟣
18 ліпеня 1730 г. у горадзе Добрэ-Места (Польшча) нарадзіўся Юзаф Катэнбрынг, польскі пісьменнік і педагог, прапаведнік і бібліяфіл.
🟣
Падлеткам ён уступіў у ордэн езуітаў, дзе стаў ксяндзом. У розныя часы працаваў у калегіумах Гародні, Менска і Полацка, наведваў Пецярбург, дзе абмяркоўваў планы ўладкавання ордэна ў Расійскай імперыі. Але амаль палову жыцця прысвяціў Нясвіжу.
🟣
З 1749 г. Катэнбрынг выкладаў паэтыку, граматыку, рыторыку і нямецкую мову ў мясцовым езуіцкім калегіуме. У 1760 – 1764 гг. узначальваў тут друкарню. У калегіуме былі пастаўлены яго трагедыі “Марнасць над марнасцю” і “Сіроэс”. Пасля ксёндз на нейкі час выехаў у Гародню, але ў 1767 г. зноў вярнуўся ў Нясвіж. Быў прэфектам езуіцкага калегіума і выкладчыкам у кадэцкім корпусе.
#пазнавальныаўторак

🌟Кальчуга зусім не з’яўлялася ўніверсальнай абаронай. Яна слаба ахоўвала ад стрэл, коп’яў, булавы, кісценя, колючых удараў мяча. Адзін з аўтараў XVI ст. нават іранічна сцвярджаў, што з такой аховай рыцара “не толькі кіем, але і нагайкай можна дабіць”. Тым не менш, пры ўсіх недахопах кальчугу немагчыма рассекчы шабляй або мячом – кольцы проста згібаюцца вакол ляза. Дзякуючы сваёй эластычнасці гэты даспех забяспечваў свабоду рухаў, а значыць, і большую манеўранасць воіна. Да таго ж, кальчугу можна было апрануць на чалавека любой камплекцыі, у той час як пласцінчаты даспех патрабаваў індывідуальнай падгонкі.
🌟Убачыць рэканструкцыю кальчугі можна на выставе “Gloria arme”, якая дзейнічае ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля.

#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок #несвиж #виртуальнаявыставка #віртуальнаявыстава #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #выстава #приглашаем
#годгістарычнайпамяці

19 ліпеня 1836 г. у Нясвіжы адбыўся вялікі пажар, які нанёс гораду непапраўныя страты. Агнём была знішчана адзіная ў горадзе праваслаўная царква, каля 100 дамоў, 44 мураваныя крамы і вартоўня каля ратушнага будынку.
🕍
Цалкам згарэлі чатыры верхнія ярусы ратушнай вежы і яе другі паверх, з-за чаго яна страціла свой адметны выгляд. На працягу чатырох гадоў пасля гэтага будынак стаяў пусты і ніяк не выкарыстоўваўся. Органы гарадскога самакіравання часова размяшчаліся ў найманых пакоях дамініканскага кляштара. З ратушы знялі ацалелую дахоўку і дрэва, а таксама – званы.
Першы паверх ад агня не пацярпеў і яго памяшканні (крамы і склады) здавалі ў арэнду нясвіжанам.
🕍
Аб гэтым, між іншым, пісаў Ул. Сыракомля: “З найбольш цікавых муроў Нясвіжа трэба назваць гарадскую ратушу, высокая вежа якой колькі дзесяткаў гадоў узвышалася над іншымі вежамі горада, але, пашкоджаная пажарам у 1836 годзе, была няўдала прыкрыта нечым падобным на каптурык дашкам і замест колішняй велічнасці мае цяпер смешны выгляд”. У такім “смешным” выглядзе з “абсечанай” вежай ратуша прастаяла да пачатку ХХІ ст.

#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок #несвиж #виртуальнаявыставка #віртуальнаявыстава #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #выстава
21 ліпеня 1942 г. ліквідавана нясвіжскае гета, якое размяшчалася ў раёне сучасных вуліц Карла Лібкнехта, 1 Мая, Пушкіна і Савецкай. На гэтым лапіку зямлі памерам 150х250 метраў жылі апошнія нясвіжскія яўрэі.
Яўрэйская грамада горада няўхільна расла на працягу XVII–XIX стст. У 1930-я гг. купцы і рамеснікі іудзейскага веравызнання складалі каля 40 % насельніцтва. Вынішчэнне яўрэяў пачалося з першых месяцаў акупацыі Нясвіжа.
У кастрычніку 1941 г. недалёка ад палаца, у Старым парку, было растраляна каля 1 500 чалавек. Астатніх, пераважна кваліфікаваных майстроў з сем’ямі, перасялілі ў гета і выкарыстоўвалі на розных работах. У ліпені 1942 г. стала вядома пра знішчэнне гета ў Гарадзее і Снове.
На агульным сходзе нясвіжскія яўрэі вырашылі рыхтавацца да абароны (перад гэтым была нарыхтавана невялікая колькасць зброі). На світанку 21 ліпеня, калі паблізу квартала з’явіліся немцы, іх сустрэлі стрэламі. Але сілы аказаліся няроўнымі. Абаронцы ішлі супраць аўтаматаў з голымі рукамі або нажамі. Многія падпальвалі свае дамы, спадзеючыся ўцячы пад прыкрыццём дыма.
Яны не ўлічылі, што карнікі загадзя акружылі яўрэйскі квартал і стралялі ў кожнага. Паводле некаторых сведчанняў, уратавацца змаглі толькі 25 чалавек, каля 800 – загінулі. Так скончылася гісторыя Нясвіжскай яўрэйскай грамады. Разам з тым падзеі 21 ліпеня 1942 г. сталі першым паўстаннем у гета на тэрыторыі Усходняй Еўропы.
#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок #несвиж #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем
#годгістарычнайпамяці
22 ліпеня 1598 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне падмуркаў касцёла Святой Кацярыны пры бернардынскім кляштары ў Нясвіжы. Цалкам касцёл быў узведзены ў 1601 г., а праз два гады асвечаны.
Жаданне збудаваць бернардынскі кляштар і касцёл выказвала яшчэ Эльжбета Яўфімія з дому Вішнявецкіх, але яна памерла, не здзейсніўшы намеру. Планы жонкі ўвасабляў у жыццё муж – Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка.
🔲
Касцел і кляштар — помнікі архітэктуры ранняга барока — знаходзіліся ў паўночнай частцы горада, побач з Мінскай брамай і добра ўпісваліся ў сістэму нясвіжскіх умацаванняў. Касцёл са шмат’яруснай чацвярыковай вежай, завершанай высокім шатром, добра бачны на гравюры Т. Макоўскага. У XVII ст. да яго былі прыбудаваны капліцы св. Францыска і св. Ганны. Пасля пажара 1793 г. касцёл быў перабудаваны ў стылі класіцызма. У 1864 г. бернардынскі кляштар ліквідаваны расійскімі ўладамі, а неўзабаве пачаліся работы па пераабсталяванні касцёла ў праваслаўную Георгіеўскую царкву. Пры гэтым былі замураваны ўваходы ў пахаванні айцоў-бернардынаў у касцёльных сутарэннях. Царкву разабралі пасля Другой сусветнай вайны. З касцёльнага начыння захавалася статуя святой Кацярыны Александрыйскай, якая цяпер знаходзіцца ў касцёле Божага Цела.
🔲
#годгістарычнайпамяці
#годгістарычнайпамяці
◽️
26 ліпеня 1876 г. беларускі мастак Напалеон Орда падчас чарговага падарожжа намаляваў нясвіжскі замак князёў Радзівілаў.
◽️
На малюнку, з якога пазней была зроблена літаграфія, адлюстраваны выгляд палаца з супрацьлеглага берага ракі Уша. З левага боку ад яго можна бачыць касцёл Божага Цела і замкавую вежу. Мастак пакінуў надпіс “Нясвіж 26 ліпеня. Пачатак ракі Уша; князь Антоній Радзівіл, Марыя Кастэлян – Эльжбета, Алена, сын Ежы. Губ. Мінская. Замак Радзівілаў”.
◽️
Замалёўка была створана ў вызначальны для замка час – пераходны перыяд ад занядбання да аднаўлення. Неўзабаве тут распачаліся маштабныя рамонтныя работы, вакол палаца былі закладзены паркі, і яго аблічча некалькі змянілася.
◽️
У 2005 г. фрагмент гэтай работы Н. Орды быў змешчаны на адваротным баку купюры вартасцю ў 100 000 рублёў (на той час — самага буйнога беларускага намінала). На знешнім баку паказаны галоўны фасад палаца і частка ўнутранага двара. Купюра знаходзілася ў абарачэнні да 1 студзеня 2017 г.
◽️
Дарэчы, Напалеон Орда пакінуў некалькі выяў Нясвіжскага замка (уключаючы замалёўкі ўязной брамы і дзядзінца), а таксама – кляштара бенедыкцінак, касцёла і кляштара Святога Крыжа, палаца Брахоцкіх у Гарадзеі, Рдутлоўскіх-Гартынгаў у Снове.
#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок #несвиж #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем
#пазнавальныаўторак

Рэфармуючы войска ВКЛ ў канцы XVI ст., вялікі князь Стэфан Баторый сутыкнуўся з нежаданнем шляхты ваяваць у пешым парадку. Тады ў каралеўскіх маёнтках пачалі выбіраць 1 чалавека з 20 двароў для службы ў пяхотных ротах. Такіх сялян называлі “выбранцамі”, а за сваю службу яны вызваляліся ад усіх падаткаў і павіннасцяў.

На пачатку XVII ст. у войску Вялікага Княства налічвалася каля 1000 выбранцоў. А да сярэдзіны стагоддзя такая катэгорыя насельніцтва захавалася толькі на радзівілаўскай Случчыне.

Слуцкія выбранцы насялялі некалькі вёсак (Агароднікі, Бранавічы, Лучнікі і інш.). Адзін тыдзень яны служылі ў замкавым гарнізоне, адзін – працавалі на ўласнай гаспадарцы. Пры гэтым, зброю і мундзіры куплялі за ўласны кошт. У залежнасці ад воінскага звання выбранцы атрымлівалі зямельныя надзелы, якія маглі перадаваць па спадчыне. З часам сфарміравалася асобнае выбранецкае саслоўе, якое ганарылася сваімі вольнасцямі.

Калі на пачатку ХІХ ст. нашчадкаў колішніх мушкецёраў і грэнадзёраў паспрабавалі прымусіць выконваць паншчыну нароўні з іншымі сялянамі, гэта выклікала іх бунт і працяглае разбіральніцтва. У выніку суд быў вымушаны прызнаць выбранцоў асабіста вольнымі людзьмі.

Некалі на Слуцкім піўзаводзе выраблялі адмысловае “Выбранецкае” піва, этыкетку якога аздаблялі выявы ваяроў з шаблямі і бердышамі. Сёння графічную выяву выбранца работы Зміцера Шапавалава, як і іншыя работы гэтага аўтара, можна ўбачыць на выставе “Gloria arme” ў Нясвіжскім палацы.

#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок #несвиж #виртуальнаявыставка #віртуальнаявыстава #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #выстава #приглашаем
#годгістарычнайпамяці

28 ліпеня 1598 г. недалёка ад нясвіжскага замка, па дарозе на Капыль, была асвечана езуіцкая капліца ў гонар святога Рафаіла, апекуна ўсіх хворых.
🔸
Абяцанне збудаваць яе М. К. Радзівіл Сіротка даў яшчэ перад сваім паломніцтвам у Святую Зямлю, пры ўмове, што пілігрымка скончыцца добра. Аднак з-за паўсядзённых клопатаў выканаць абяцанне князь смог не адразу.
🔸
У 1593 г. усяго за дзесяць дзён капліца была ўзведзена. У будаўніцтве прымала ўдзел уся княжацкая сям’я і служылая шляхта.
🔸
Неўзабаве мясцовыя жыхары перайменавілі капліцу ў гонар святога архангела Міхаіла.
🔸
З цягам часу, дзякуючы ахвяраванням Радзівілаў, Хадкевіча і інш., яна разбудавалася ў касцёл, пры якім дзейнічаў кляштар і езуіцкі калегіум.
🔸
У 1660 г. Міхал Казімір Радзівіл перадаў на ўтрыманне касцёла даход з Міхайлаўскага кірмашу, які ладзіўся ў Нясвіжы. Гэта месца часта наведваў М. К. Радзівіл Рыбанька.
🔸
Пасля забароны ордэна езуітаў комплекс паступова заняпаў. У 1-й пал. ХІХ ст. муры калегіума разабралі на будаўнічы матэрыял. Касцёл, з абваленай вежай, выкарыстоўваўся як парахавы склад.
🔸
Да нашых дзён засталіся толькі фрагменты падмуркаў і назва мясціны дзе знаходзіўся касцёл – Міхальская горка.


#несвижскийзамок #несвиж #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем
#годгістарычнайпамяці

30 ліпеня 1853 г. у сяле Туліголава (суч. Львоўская вобласць, Украіна) нарадзіўся Юліан Фалат, польскі мастак, аўтар пейзажаў, партрэтаў, жанравых і гістарычных карцін.

Мастацкую адукацыю атрымаў у Кракаве і Мюнхене. Працаваў на Украіне, у Польшчы, Германіі, падарожнічаў па Еўропе і Блізкім Усходзе . У лютым 1886 г. яму пашанцавала суправаджаць нямецкага прынца Вільгельма Гогенцолерна (будучага імператара Вільгельма ІІ), які прыняў удзел у паляванні, арганізаваным у Беларусі Антоніем Радзівілам.

Фалат стварыў серыю акварэляў, прысвечаных гэтай падзеі. Яны былі выдадзены асобным альбомам з доўгай назвай “Успаміны аб паляванні на мядзведзя, праведзенага ў Нясвіжы ў гонар Яго Каралеўскай Высокасці Прынца Вільгельма Прускага ў Яго Высокасці Князя Антонія Радзівіла”.

Гэтыя работы прынеслі Фалату вядомасць, і неўзабаве ён стаў прыдворным мастаком імператара, членам Берлінскай акадэміі мастацтваў, а таксама блізкім сябрам сям’і Радзівілаў.

Фалат неаднаразова прыязджаў у Нясвіж. Магчымасць блукаць па лясах, начаваць у буданах і паляўнічых доміках, рабіць замалёўкі з натуры ён цаніў больш, чым доступ у берлінскія салоны. У палацы, у пакоі над уязной брамай, для мастака была абсталявана майстэрня.

У маёмасных дакументах Радзівілаў адзначалася неабходнасць захавання ўсіх яго карцін, зробленых на нясвіжскіх паляваннях. Для гэтай калекцыі быў вылучаны асобны пакой, дзе захоўваліся 22 жывапісныя творы.

Пасля Другой сусветнай вайны калекцыя акварэляў Фалата трапіла з Нясвіжа ў Польшчу. Сам мастак памёр у Сілезіі ў 1929 г.

#несвижскийзамок #несвиж #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем
#годгістарычнайпамяці
31 ліпеня 1833 г. у Цепліцах (Чэхія) нарадзіўся Антоній Вільгельм Радзівіл, сын Фрыдрыха Вільгельма і Мацільды Клары Альдрынген, XIV нясвіжскі ардынат з 1870 г.

Антоній Вільгельм, як і яго бацька, зрабіў кар’еру ў нямецкай арміі. Пачаў службу ў артылерыйскім палку ў званні падпаручыка, скончыў у званні генерал-лейтэнанта, камандзіра брыгады.

Удзельнічаў у войнах з Аўстрыяй (1866 г.) і Францыяй (1870 – 1871 гг.). Быў ад’ютантам трох нямецкіх імператараў — Вільгельма І, Фрыдрыха ІІІ і Вільгельма ІІ, з якімі падтрымліваў сяброўскія адносіны.

Выконваў шэраг дыпламатычных даручэнняў, быў адзначаны вышэйшымі ўзнагародамі Германіі, Францыі, Расіі.

Князь валодаў значнымі зямельнымі ўгоддзямі ў Польшчы і Беларусі, да якіх у 1875 г. далучыў Клецкую і Давыд-Гарадоцкую ардынацыі.

У 1865 г. упершыню наведаў Нясвіж. Разам з жонкай, Марыяй Даротай дэ Кастэлян, шмат зрабіў для аднаўлення фамільнай рэзідэнцыі і вяртання ёй статусу культурнага цэнтра.

У яго часы быў праведзены рамонт касцёла Божага Цела, пачаліся работы па аднаўленні паркавага комплекса ў Альбе.

Памёр Антоній Вільгельм у 1904 г. Уладанні былі падзелены паміж сынамі. Ежы Фрыдэрык атрымаў Нясвіжскую і Клецкую ардынацыі, Станіслаў – Давыд-Гарадоцкую.
#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок #несвиж #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем
#пазнавальныаўторак

Сярэднявечная зброя падзялялася на два асноўныя тыпы – далёкага і блізкага бою. Да першага адносіліся лукі і самастрэлы, да апошняга – разнастайныя мячы, коп’і, булавы, шаблі. Але найбольшай папулярнасцю карысталася баявая сякера.
Растлумачыць гэта вельмі проста: стральба з лука вымагае працяглай падрыхтоўкі, каб навучыцца валодаць мячом або кап’ём таксама патрэбен час. А сякеру ўмелі трымаць у руках як прафесійныя ваяры, так і сяляне. Да таго ж, яна была вельмі таннай у параўнанні з мячом або шабляй.
Для небагатых апалчэнцаў сякера часта з’яўлялася асноўнай зброяй, а знатныя вершнікі выкарыстоўвалі яе ў якасці дапаможнай. Гэта зброя валодала значнай прабіўной сілай, што дазваляла з поспехам выкарыстоўваць яе і супраць латнікаў і супраць лёгкіх пехацінцаў.
Не дзіўна, што сярод археалагічных знаходак Х–ХІІІ стст. на тэрыторыі Беларусі выяўлена больш за 200 баявых сякер. Пры ўсёй іх разнастайнасці можна вылучыць і некаторыя агульныя рысы: адносна невялікая вага ляза (не больш 500 гр) і доўгае дрэўка (звыш 50 см).
Адметна, што нашы продкі добра ўсведамлялі розніцу паміж працоўным інструментам і зброяй. Для абазначэння першага выкарыстоўваўся тэрмін “тапор”, для другога – “сякера”. А вось у Польшчы гэтыя словы мелі адваротнае значэнне.
Убачыць рэканструкцыі баявых сякер можна на выставе “Gloria arme…”, якая дзейнічае ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля.

#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок #несвиж #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем #выстава #выставка
❗️Внимание!!!
Только до 30 сентября в памятнике архитектуры Слуцкие ворота действует временная экспозиция «Храмовое зодчество Несвижа».

Время работы: 9:00 — 18:00, обеденный перерыв: 13:00 — 14:00.
Выходные дни — понедельник, вторник.
#слуцкаябрамаНесвиж #выставка #годгістарычнайпамяці #музей #музейбеларусь #музейнесвиж #museum #Nesvizh #travelling #несвиж #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #выстава #приглашаем #брама
#пазнавальныаўторак

У эпоху Новага часу разнастайныя шлемы сярэднявечча паступова саступілі месца шлему марыён. Ён з’явіўся ў Іспаніі і Францыі на пачатку XVI ст., а неўзабаве шырока распаўсюдзіўся ў Еўропе і ў т.зв. Новым свеце – заакіянскіх еўрапейскіх калоніях. Менавіта такія шлемы насілі канкістадоры, што высадзіліся ў Амерыцы.

Назва “марыён” паходзіць ад іспанскага слова “morra” – макушка. Шлем лёгка пазнаць па высокім грэбні і шырокім брылі, крута загнутым спераду і ззаду.

Асабліва ўпадабалі такі шлем пехацінцы. Пакідаючы адкрытым аблічча, ён не абмяжоўваў агляд, што было важным для прыцэльвання з мушкета і падчас дзеянняў дзідай. Брылі абаранялі ад ўдараў з каня, а грэбень узмацняў шлем настолькі, што яго нельга было рассекчы. Якасна зроблены марыён не прабівала нават куля.

Афіцэрскія марыёны пакрываліся золатам, аздабляліся арнаментам або гравіроўкай, а таксама багатым плюмажам. Але, натуральна, яны складалі меншасць у агульнай масе шлемаў.

Выкарыстоўваюцца марыёны і ў наш час. Прынамсі, ў адной арміі свету, яны з’яўляюцца абавязковай часткай параднай формы. Гаворка ідзе пра швейцарскую гвардыю, якая ахоўвае Рымскага папу. Узброеныя алебардамі і мячамі, сучасныя гвардзейцы апранутыя гэтак жа, як іх далёкія папярэднікі ў XVI ст. Праўда, цяпер марыёны для іх робяць не з метала, а з пластыка, з дапамогай 3D-прынтара.

Убачыць рэканструкцыю марыёна можна на выставе “Gloria arme…”, якая дзейнічае ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля.

#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #выстава #приглашаем
#пазнавальныаўторак

Многія яшчэ са школьнага курса гісторыі памятаюць, што ў старажытнай Спарце маці, выпраўляючы сыноў на вайну, жадалі ім вяртання «Са шчытом або на шчыце!» (з перамогай або мёртвым). Спартанцы не ўяўлялі, што можна ваяваць без шчыта. А яны ў гэтым зналіся лепш чым хто.
Шчыт – адзін з найбольш старадаўніх сродкаў індывідуальнай абароны. Яго выкарыстоўвалі і дзікія афрыканскія плямёны, і спаяныя жорсткай дысцыплінай рымскія легіёны. Функцыя шчытоў была адна – абараняць свайго ўладальніка, пры гэтым формы, памеры, матэрыялы мяняліся.

На беларускіх землях, з моманту ўзнікнення тут першых дзяржаў, былі пашыраны круглыя драўляныя шчыты. На мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу іх выявы сустракаюцца ажно 118 разоў. Такі шчыт не перашкаджаў ноносіць удары і не звужаў агляд. У XIV ст. распаўсюдзіліся трохкутныя шчыты. Для карыстання імі з унутранага боку змяшчалася складаная сістэма з кароткіх петляў для рукі і доўгага рэменя з дапамогай якога шчыт можна было перакінуць праз плечы. Такія шчыты праіснавалі да 2-й паловы XV ст.

Шчыты часта аздабляліся геральдычнымі выявамі. На пачатку ХІ ст. ваяры Полацкай зямлі ішлі ў бой са шчытамі з выявай герба князя Ізяслава – залатога трызуба Рурыкавічаў. Сёння гэты сімвал прысутнічае на гарадскіх гербах Заслаўя і Брагіна. З распаўсюджваннем прыватных фамільных сімвалаў іх выявы знайшлі сваё адлюстраванне і на трохкутных шчытах.
Убачыць рэканструкцыі шчытоў і нават патрымаць іх у руках можна на выставе «Gloria arme…» у Нясвіжскім палацы. Выстава дзейнічае да 10 студзеня 2023 г.

#годгістарычнайпамяці #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем #выстава
#пазнавальныаўторак

Гісторыя гусарыі як асобнага віда конніцы пачалася ў Венгрыі ў сярэдзіне XV ст. Кароль Мацей Корвін, ствараючы войска для барацьбы з туркамі, загадаў, каб кожныя 20 шляхцічаў выставілі аднаго добра ўзброенага вершніка. Ад венгерскага слова husz – «дваццаць» — гэтых ваяроў і пачалі называць гусарамі. Яны настолькі добра паказалі сябе на палях бітваў, што іншыя краіны палічылі прыклад вартым пераймання. Праўда, запазычылі не спосаб камплектавання, а ўзбраенне і тактыку, а разам з імі – і назву гэтай лёгкай кавалерыі.

На Беларусі гусарскія харугвы ўпершыню адзначыліся ў перамогах пад Клецкам і Оршай. Неўзабаве, з лёгкай кавалерыі яны ператварыліся ў цяжкаўзброеных вершнікаў.

У гусарскіх аддзелах служылі заможныя шляхцічы, якія маглі набыць добрых коней, лепшую зброю і багаты рыштунак. «Залатым векам» гусарыі Рэчы Паспалітай стала XVII ст.

У 1605 г. гетман Караль Хадкевіч разбіў пад Кірхгольмам большае па колькасці шведскае войска. Ліцьвіны страцілі забітымі каля 100 чалавек, у той час як шведы – блізу 5 тысяч! Адметна, што войска Хадкевіча на две траціны складалася з кавалерыі, у асноўным гусарскай. Шведскае ж войска на 9/10 было пешым, а шведская пяхота на той час лічылася лепшай у Еўропе! Не дапамагло.

Перамогі гусарыі у многім былі абумоўлены высокай якасцю даспехаў, якія вытрымлівалі ружэйны агонь. У адной з бітваў шведы амаль ва ўпор выпусцілі па гусарах 2500 куль, але толькі 50 з іх змаглі неяк пашкодзіць вершнікам. Астатнія толькі шчоўкалі па брані.

Убачыць рэканструкцыю гусарскіх даспехаў XVII ст. можна на выставе «Gloria arme…» у музеі-запаведніку «Нясвіж».

#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок