Niasvizh_museum
285 subscribers
2.48K photos
204 videos
83 files
294 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#ПазнавальныАўторак 🌟
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг)

Адным з галоўных матываў творчасці Сяргея Гумілеўскага з'яўляецца адлюстраванне вобразаў і духоўнай спадчыны выдатных дзеячаў беларускай культуры: пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, кампазітараў, мастакоў, асветнікаў. 📚
Асобае месца сярод яго прац займаюць выявы-станы, увасобленыя ў скульптуры ўзнёслыя настроі чалавечай душы ці паняцці, якія натхняюць і ўспрымаюцца адкрыта кожным чалавекам. 🌈

Працягваючы тэму паэзіі аднаго з любімых скульптарам беларускіх паэтаў – Максіма Багдановіча, хочацца сказаць аб серыі графічных твораў, якія выкананыя па матывах вершаў і прадстаўленыя наведвальнікам: “Плакала лета, зямлю пакідаючы”, “Страцім-лебедзь”, “Восеньскі сум”, “Чую ў цішы, як расце трава”, “Па-над белым пухам вішняў”, “І конь крылаты да Парнаса мой дух імчыць”. 🎨📖
Гэтыя чорна-белыя малюнкі, выкананыя алоўкам, пракнёныя тонкай і ўзнёслай лірыкай паэта, як бы прымушаюць глядача звярнуцца да творчасці Багдановіча, перачытаць ці бліжэй пазнаёміцца з ягонымі творамі. 🖋💫

Таксама на выставе паэту прысвечана некалькі скульптур: скульптурнае пано “Максім Багдановіч”, скульптуры “А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю” і “Багдановіч-гімназіст” – даволі цікавая задумка аўтара, якая паказвае юнацкасць і запал паэта: ён з’язджае па парэнчах лесвіцы. 🚶♂️🎉
С.Л. Гумілеўскі працуе з рознымі матэрыяламі — выдатна адчувае розныя пароды дрэва, каменя, здабываючы з матэрыялу характар і вобраз, таксама аўтару паддаецца гіпс, сілумін, пластык і бронза. 🪨🎭
Але пра гэта — ў наступным “Пазнавальным аўторку”.

#Выстава #Скульптура #МаксімБагдановіч #БеларускаяКультура #Творчасць #Арт