Niasvizh_museum
286 subscribers
2.49K photos
205 videos
83 files
295 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#пазнавальныаўторак
Сярод рэканструкцый узбраення і даспехаў, якія дэманструюцца на выставе “Gloria arme…” ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля вылучаюцца адноўленыя сцягі аддзелаў прыватнага радзівілаўскага войска. Асабліва прыцягвае ўвагу вялікае жоўтае палотнішча з выявай Дзевы Марыі і лацінскім надпісам “Monstrate Esse Matrem” (Пакажы сябе Маці). Гэта – харугва князя Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы “Пане Каханку”. У вуглах палотнішча змешчаны фамільны герб і вензель з лацінскіх літар “КХР” – “Karol Xiąże Radziwiłł”. Мяркуючы па памерах, сцяг можна аднесці да “банераў” або галоўных вайсковых штандартаў, для якіх была характэрнай амаль квадратная форма.
Арыгінальная харугва яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. знаходзілася ў прыватным зборы графа Міхала Тышкевіча, а ад яго была перадзена нядаўна створанаму Віленскаму музею старажытнасцей. Пасля паражэння паўстання 1863–1864 гг. музей быў зачынены, а найбольш значныя яго экспанаты вывезены ў Маскву і Пецярбург. Сярод іх апынулася і згаданая харугва. Высветліць яе сучаснае месцазнаходжанне даследчыкі не здолелі. Магчыма гэты артэфакт даўно знішчаны, а магчыма чакае свайго часу ў музейных зборах. Але захавалася каляровая замалёўка з арыгінала, зробленая паўтара стагоддзя таму. На яе падставе айчынны даследчык Андрэй Шулаеў выканаў рэканструкцыю, якая захоўваецца ў Нясвіжы.
Убачыць гэту і іншыя рэканструкцыі радзівілаўскіх сцягоў можна наведаўшы часовую экспазіцыю “Gloria arme…”.

#niasvizh #nesvizhcastle #nesvizh #несвиж #несвижскийзамок #нясвіж #exhibit #belarus #travel #belarustravel #ратуша
#пазнавальныаўторак
На працягу ўсяго XVII ст. сімвалам ваеннай магутнасці Рэчы Паспалітай былі крылатыя гусары – вершнікі, якія вылучаліся прымацаванымі да спінной часткі панцыра металічнымі планкамі з устаўленымі птушынымі пёрамі. Узброеныя доўгімі дзідамі, пускаючы коней з крока на рысь, а потым у галоп і кар’ер, яны так імкліва атакавалі пяхоту, што тая паспявала зрабіць у лыпшым выпадку два-тры залпа. Пасля гэтага кавалерыйская лавіна літаральна змятала варожыя шэрагі са свайго шляху.
Менавіта гусарскія атакі прадвызначылі перамогі ў славутых бітвах пад Кірхгольмам, Хацінам, Клушынам, Венай. У наш час яны сталі неад’емным кінематаграфічным атрыбутам батальных фільмаў. І многія падчас прагляду задаваліся пытаннем: “Навошта вершнікам гэтыя высокія крылы?”.
Пералічым найбольш папулярныя версіі адказаў:
шум крылаў нібыта палохаў варожых коней падчас атакі;
на вершніка, над якім уздымаюцца крылы, нельга накінуць аркан, а яго спіна дадаткова абаронена ад сякучых удараў;
на адлегласці “крылатае” войска падаецца больш колькасным чым на самой справе, што стварае адпаведны псіхалагічны эфект.
Але найбольш слушнай варта прызнаць версію паводле якой крылы выкарыстоўваліся як параднае ўпрыгожванне. Іх чаплялі толькі падчас урачыстых шэсцяў і ўзнікла такая традыцыя ўжо на зыходзе “эпохі гусарыі”. А ў атакі ваяры ішлі без крылаў. Яны больш спадзяваліся на ўласны вопыт, надзейны панцыр, таварышаў па харугве і Божую дапамогу.
Убачыць рэканструкцыю даспехаў крылатых гусар можна на выставе “Gloria arme…” у Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля.

#нясвiж #несвиж #несвижскийзамок #выстава #exhibit #nesvizh #niasvizh #niasvizhcastle
‼️📢
🌼 🌼 🌼 Впервые в рамках ГРАНД КИРМАША пройдет фестиваль цветов. Это стоит увидеть:
🌹 Тонны растительного материала.
🌺 🌺 Более 10 000 цветов..
💐 💐 💐 Месяцы подготовительных работ…
🌾 🌾 🌾 🌾 🌾 🌾 🌾 🌾 🌾 🌾 🌾 🌾

🌼 🌼 🌼 Упершыню ў рамках ГРАНД КІРМАШУ пройдзе фестываль кветак. Гэта варта ўбачыць:
🌹Тоны расліннага матэрыялу.
🌺 🌺 Больш за 10 000 кветак..
💐 💐 💐 Месяцы падрыхтоўчых работ…
#ГРАНДКИРМАШ #несвижскийзамок #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #грандкирмашНесвиж
#кветкипалаца #несвижскийзамок #фестивальцветовбеларусь #фестивальцветов
🎓«Музейка о музее»
Любовь к истории и культуре необходимо прививать с дошкольного
возраста. Однако музей – это серьезное учреждение, поэтому маленьким
детям не совсем понятны его функции. Но, если знакомство с музеем
проведет Музейка, все станет намного проще, а самое главное, интереснее и
превратится в увлекательное путешествие.
Любознательные Почемучки узнают о правилах поведения в музее,
познакомятся с историей, а так же увидят экспонаты, каждый из которых
готов поведать про свою удивительную «жизнь».
Количество участников: до 25 чел.
Возраст: от 4 до 7 лет.
Продолжительность: 30 мин.
Тел. для справок: 8 01770 2 39 55.
#ратушаНесвиж #ратушаНясвіж
ВНИМАНИЮ ПОСЕТИТЕЛЕЙ!

3 сентября музей-заповедник «Несвиж» приглашает на мероприятие «ГРАНД КИРМАШ ВО ДВОРЦЕ РАДЗИВИЛЛОВ – 2022»

• с 10.00 до 13.30 стоимость входного билета на мероприятие:
19 руб. для взрослых,
12 руб. для школьников, студентов, пенсионеров, многодетных семей.
В стоимость билета входит театрализованная экскурсия «По следам апостолов» в экспозиции Дворца, а также музыкально-танцевальная программа и ярмарка в Центральном дворе.
Вход на театрализованную экскурсию завершается в 13.45.

• с 10.40 до 15.30 все категории граждан также могут посетить программу в Центральном дворе (без осмотра экспозиции Дворца).

Стоимость билета – 6 руб.

• с 14.00 экспозиция Дворца работает в обычном режиме (продажа билетов – до 18.00 в кассе Дворца, до 17.30 в информационно-кассовом центре).
Стоимость входного билета:
15 руб. 30 коп. для взрослых,
8 руб. для школьников, студентов.
Завершили летний сезон красиво! #грандкирмаш2022