Niasvizh_museum
293 subscribers
2.57K photos
214 videos
83 files
301 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#30радкоўна30гадоў
Малая сталовая зала
Гісторыя Малой сталовай залы ўзыходзіць да перыяду будаўніцтва палаца ў Нясвіжы, але сучасную назву яна атрымала толькі ў канцы XIX стагоддзя. Некалі гэта былі парадныя пакоі для гасцей. Потым інтэр'еры ўпрыгожылі мазаікі, і зала стала згадвацца ў інвентарах як Мазаічная. Нашэсце шведаў у 1706 годзе, у перыяд Паўночнай вайны, пазбавіла замак яго абарончых збудаванняў, а пакоі былі разрабаваныя і спаленыя. Гэта трагедыя знішчыла інтэр'ер Мазаічнай залы, у тым ліку і неацэнныя мазаічныя пано.
У канцы XVIII стагоддзя зала з'яўляецца ў інвентарах ужо пад назвай Каралеўскіх пакояў. Гэта было звязана з візітам у Нясвіж у 1786 годзе апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. На кароткі час зала ператварылася ў каралеўскі кабінет, і толькі ў XIX стагоддзі яе пачалі выкарыстоўваць як малую сталовую.
Сцены залы пакрываюць цудоўныя дубовыя панэлі, гісторыя паходжання якіх толькі пачынае адкрываць свае таямніцы. Радыёвугляродны аналіз, праведзены з узорамі драўніны, паказаў, што матэрыял панэляў мае ўзрост больш за 900 гадоў, што робіць іх гісторыю яшчэ больш загадкавай і цікавай.
У нішы панэляў удала ўпісаны маляўнічыя палотны. Тут і знакамітае “Каранаванне Барбары Радзівіл”, і поўнароставыя партрэты вядомых прадстаўнікоў і прадстаўніц роду.
У зале захавалася і арыгінальная печ XIX стагоддзя, пакрытая кафляй светлай палівы. Падчас знаходжання ў замку санаторыя, зала выкарыстоўвалася як сталовая, а печчу карысталіся да канца 50-х гадоў ХХ стагоддзя.
З Малой сталовай можна патрапіць у крэдэнс. Гэта невялічкае памяшканне з пад'ёмнікам для дастаўкі гатовых страў з кухні і сервантам для захоўвання посуду і сервіравальных прыналежнасцей.
Зараз зала напоўнена музейнымі прадметамі, якія выдатна адлюстроўваюць эпоху, калі тут можна было пакаштаваць мядзведжыя лапы пад вішнёвым сіропам ці бабровыя хвасты, фаршыраваныя ікрой бялугі.
#ралліExotique
27 мая турыстычнае ралі для ўладальнікаў унікальных аўтамабіляў Exotique адбудзецца па маршруце «Нясвіж — Ліда». Летась незвычайныя машыны накіроўваліся «Ад Парыжа да Нясвiжа» — гэта была спасылка на легендарную гонку «Парыж — Дакар».

У сезоне-2023 пункты адпраўлення і фінішу іншыя, але не пазбаўленыя сімвалізму: Нясвіжу спаўняецца 800 гадоў, а Ліда святкуе 700-годдзе.

«Ралі Exotique — спаборніцтва па арыентаванні з элементамі квэста і з наведваннем славутасцяў, — распавялі арганізатары. — У гэтым годзе незвычайным аўтамабілям трэба будзе пераадолець 170-кіламетровы шлях працягласцю 4-5 гадзін. Сапраўдны турыстычны квэст з заездам у пяць замкаў. У фінішным – Лідскім – удзельнікі адкрыюць святочную праграму, прысвечаную “Ночы музеяў”».

Папярэдняя праграма ралі на 27 мая:
9:00—12:00 — выстава рэдкіх/экзатычных/унікальных транспартных сродкаў у Нясвіжскім замку. Знаёмства гледачоў з тэхнікай, зносіны з удзельнікамі ралі, фотасесіі;
12:00 — старт ралі Exotique ад Нясвіжскага замка;
16:00-19:00 — фініш у Лідскім замку, узнагароджванне пераможцаў.
Niasvizh_museum pinned Deleted message