Niasvizh_museum
339 subscribers
2.92K photos
280 videos
83 files
361 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#30радкоўна30гадоў
Зорная зала палаца Радзівілаў у Нясвіжы
*️⃣ Зорная зала ці, як яе яшчэ называюць, зала з зоркай, — адзін з самых цікавых невялікіх пакояў нясвіжскага замка. Сваю назву атрымала дзякуючы дэкору столі, якую ўпрыгожвае фармаваная васьміканцовая зорка.
*️⃣ Дакументы XVIII стагоддзя сведчаць, што памяшканне было “пярэдняй княгіні” і ўжо ў той час насіла сваю незвычайную назву.
*️⃣ Большую частку свайго існавання Зорная зала была прахадным салонам, а ў XIX стагоддзі ў ёй нават пражывалі чыноўнікі Галоўнага ўпраўлення маёнткамі князя Антонія Радзівіла.
*️⃣ Да нашага часу ў Зорнай зале захаваліся старадаўнія дубовыя панэлі на сценах. Узрост дрэва, з якога яны зроблены, згодна з радыёвугляроднай экспертызай, складае каля дзесяці вякоў.
Захавалася таксама і цудоўная печ 80-х гадоў XIX стагоддзя. Як і ў часы Радзівілаў, фасад печы ўпрыгожвае жывапісны герб Мікалая Радзівіла Чорнага (1515-1565). Менавіта ён, канцлер вялікі літоўскі, у 1547 годзе атрымаў ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V тытул князя на Нясвіжы і Алыцы.
*️⃣ У пострадзівілаўскі час, калі ў замку быў размешчаны санаторый (1945 – 2001), Зорная зала была прахадным салонам, і яе ўпрыгожвалі мастацкія жывапісныя творы. Згодна з павевамі таго часу гэта былі партрэты знакамітых палкаводцаў мінулага: М.І. Кутузава, П.С. Нахімава, А.В. Суворава і Дзмітрыя Данскога. Ёсць падставы меркаваць, што аўтарам гэтай серыі быў заслужаны дзеяч мастацтваў і Старшыня Саюза мастакоў Беларускай ССР Натан Воранаў (1916-1978). Пасля закрыцця санаторыя гэтыя творы, сярод іншай яго маёмасці, былі перададзены іншым установам сістэмы аховы здароў’я Беларусі. У апошні час, дзякуючы намаганням навуковых супрацоўнікаў музея-запаведніка “Нясвіж”, адзін з гэтых гістарычных партрэтаў быў знойдзены, і цяпер вядзецца работа па яго вяртанні ў Нясвіж.
*️⃣ Сёння Зорную залу ўпрыгожваюць партрэты князёу Радзівілаў, антыкварная мэбля і ўнікальны гадзіннік у стылі шынуазры, якія даюць магчымасць гасцям замка поўнасцю акунуцца ў гістарычную атмасферу мінулых часоў.
#нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаемзапокупками
#30радкоўна30гадоў

Музей-запаведнік “Нясвіж” — гэта не толькі палац князёў Радзівілаў, але і шэраг іншых цікавых аб’ектаў. Адзін з іх — Слуцкая брама.
У к. XIV ст. князь М. К. Радзівіл Сіротка пачынае перабудову драўлянага Нясвіжа па еўрапейскім узоры. Новая планіроўка ўключала стварэнне абарончай сістэмы, у склад якой уваходзілі і традыцыйныя для таго часу ўязныя брамы, дзе пастаянна дзяжурылі вартаўнікі.
У Нясвіж можна было трапіць праз 5 уязных брам — Клецкую, Віленскую, Замкавую, Мінскую (Бернардзінскую), але да нашых дзён захавалася толькі Слуцкая. Самую раннюю яе выяву можна ўбачыць на гравюры Томаша Макоўскага (1604 г.).
Пазней абарончая функцыя брамы адыходзіць на другі план. Брама была перабудавана ў стылі позняга барока і змяніла сваё прызначэнне. На першым паверсе размясціліся вартаўнікі і чыноўнік, які збірае пошліну з тых, хто ўязджае ў горад, а на другім — капліца з разьбяным дубовым алтаром і абразом Божай Маці з немаўлём Езусам, якая дзейнічала са значнымі перапынкамі да XX ст.
Падчас баёў у ліпені 1944 г. быў разбураны дах, знішчаны інвентар капліцы. Адрамантаваны яны былі толькі ў 1958 г.
У ХХ ст. брама прыцягнула ўвагу даследчыкаў. У 1970-1971 гг. тут праходзілі рэстаўрацыйныя працы пад кіраўніцтвам архітэктара Д. Мохава. Вакол помніка была пабудавана кальцавая дарога (дагэтуль транспарт рухаўся праз браму).
У 2005 г. праводзіліся архітэктурна-археалагічныя даследаванні пад кіраўніцтвам А. Мяцельскага. У 2006-2007 гг. у Слуцкай браме праведзены капітальны рамонт і добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя. У 2012 г. было адрамантавана і адкрыта для наведвальнікаў памяшканне капліцы. Пачынаючы з 2015 г., штогод у летні сезон у Слуцкай браме арганізоўваюцца часовыя экспазіцыі.
#музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем