Niasvizh_museum
359 subscribers
2.96K photos
293 videos
83 files
370 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#пазнавальныаўторак
Пасля рэвалюцыі 1917 г. святкаванне Новага года, а дакладней Раства, апынулася пад забаронай. Аж да турэмнага зняволення за прытрымліванне “буржуйскіх традыцый”.
🎄 Сітуацыя змянілася 28 снежня 1935 г. пасля прапановы другога сакратара ЦК Кампартыі Украіны П. Постышава ў “Праўдзе” вярнуць гэтае свята савецкім дзецям: “Давайце арганізуем дзецям да Новага года добрую ёлку”. Ініцыятыву негалосна падтрымаў кіраўнік савецкай дзяржавы І. Сталін.
Пасля доўгага забыцця, у 1937 г., для дзяцей рабочых і сялян была ўсталявана першая крамлёўская навагодняя елка.
🎉 Потым эстафета перайшла на школьныя елачкі, елкі Палацаў піянераў, клубаў і гарадскіх плошчаў. Вось для іх і сталі вырабляць цацкі-гіганты. Гэта незвычайныя елачныя цацкі з тоўстага шкла, вельмі вялікіх памераў, такія, якія вытрымае не кожная елачка. Большасць з іх паўтаралі звычайныя цацкі, аднак былі буйнейшымі (вышынёй ад 12 см да 18 см). Сёння такія цацкі называюць “крамлёўкамі”, бо раней лічылася, што іх выпускалі толькі для елак у Крамлі…
🌲 Не кожная сям’я магла сабе дазволіць прыбраць на сустрэчу Новага года вялікую хвойную прыгажуню, але свята прыходзіць у кожны дом, і ўпрыгожвалі яловую галінку, якая стаяла ў вазе, альбо елачку-малютку. Вось для іх і выпускалі выдатныя наборы міні-цацак.
🎄 Сёння ўбачыць і вялікія, і маленькія навагоднія цацкі можна на выставе “У Новы год прыходзіць казка…”, якая дзейнічае ў Малай выставачнай зале Палацавага ансамбля.
#музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем #выстава
#30радкоўна30гадоў

1992 год. У Венецыі праходзіць першая беларуска-італьянская навуковая канферэнцыя, прысвечаная культурнаму ўзаемадзеянню дзвюх краін. На ёй гучыць даклад «Нясвіж як еўрапейскі цэнтр культуры». Яго аўтар пераканаўча даводзіць неабходнасць уключэння радзівілаўскага манументальнага комплекса ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У былым палацы яшчэ дзейнічае санаторый, а размовы пра музеефікацыю толькі пачынаюцца, і тым не менш аўтар упэўнены ў сваіх словах. Гэтым чалавекам быў Анджэй Цеханавецкі (1924–2016) – нашчадак князёў Мсціслаўскіх і Заслаўскіх.

Правёўшы большую частку жыцця ў Вялікабрытаніі, князь ніколі не забываўся пра свае беларускія карані і імкнуўся пашырыць веды пра нашу краіну ў свеце. Нясвіж быў адным з галоўных аб’ектаў яго зацікаўлення. На пачатку 1990-х ён ініцыяваў прыезд сюды групы навукоўцаў з розных краін. Вывеўшы іх на замкавыя валы, заклікаў кожнага даць клятву зрабіць усё, каб «некаранаваная сталіца Беларусі» набыла новае гістарычнае дыханне. Як ганаровы старшыня беларуска-польскай камісіі па сумеснай культурнай спадчыне прымаў чынны ўдзел у абмеркаванні праблем рэстаўрацыі, спрыяў набыццю экспанатаў для музея-запаведніка. У 2008 г., будучы цяжка хворым, у інвалідным вазку ён наведаў палац і агледзеў новаадкрытую першую чаргу экспазіцыі.
Заслугі Анджэя Цеханавецкага адзначаны на ўрадавым узроўні. У 2010 г. ён быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, а яшчэ раней — медалём Францыска Скарыны. Ажыццявілася тое, да чаго ён заклікаў 30 гадоў таму: архітэктурны і жылы комлекс Радзівілаў у Нясвіжы ўнесены ў Спіс ЮНЕСКА, а ў яго гісторыі пачаўся новы этап – музейны…

#нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем
👍1