#ПазнавальныАўторак 📚
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг) 🌟
…Але ўсё ў жыцці Льва мяняе звычайны лісток на слупе: “Мастак Сеўрук набірае студыю”… 🎨
Маці вырашыла “прыстроіць” жвавага падлетка, які пацягнуў за сабою сваіх сяброў па вуліцы. Леў з задавальненнем захапіўся маляваннем і з 1946 па 1949 год вучыўся ў мясцовай студыі выяўленчага мастацтва, якая знаходзілася ў будынку ратушы. Заняткі ў той час вёў Міхаіл Канстанцінавіч Сеўрук — жывапісец і графік, прадстаўнік Віленскай мастацкай школы, вучань знакамітага беларускага майстра жывапісу Фердынанда Рушчыца. 🖌
Пазней у лёсе Гумілеўскага былі такія знакамітыя настаўнікі, як Аляксей Глебаў і Андрэй Бембель, але свайго першага настаўніка Леў Мікалаевіч успамінаў усё жыццё. Нясвіжская краязнаўца Наталля Плакса, якая добра ведала Народнага мастака, пасля доўгіх тэлефонных размоў з ім, пісала: “Пра ролю нясвіжскага майстра ў сваім станаўленні Леў Мікалаевіч неаднойчы казаў: “Ён прыладзіў мне хамут”. 🐴
Мудры сэнс мае гэтая сялянская метафара: мала мець воз дабра, неабходны дасканала змайстраваны хамут да спрытнага і дужага коніка. Удалай, паспяховай, тым больш, доўгай дарогі не атрымаецца, калі не падагнаны хамут. Сяўрук заклаў глыбінныя асновы творчасці, фундаментальныя прынцыпы жыцця ў мастацтве. Ды яшчэ разуменне таго, што праца жывапісца, графіка, скульптара блізкая па высілках да настойлівай цягавітасці селяніна на палетку — на ворыве ці касьбе. Адно што палетак іншы. 🌾
На выставе прадстаўлены дзве работы, прысвечаныя знакамітым беларускім мастакам, — скульптурнае пано Льва Гумілеўскага “Міхаіл Сеўрук” (дарэчы, такое ж самае пано ўсталявана на магіле мастака на гарадскіх могілках г. Нясвіжа ў 2015 годзе) і скульптура “Фердынанд Рушчыц”, якая выканана Сяргеем Гумілеўскім у 2019 г. 🎉
#ПазнавальныАўторак #ЛеўГумілеўскі #СяргейГумілеўскі #Мастацтва #Культура #Нясвіж #Выстава #Скульптура #Беларусь

🎉4
🖼17 декабря в Большом выставочном зале Дворцового ансамбля прошла авторская экскурсия скульптора Сергея Львовича Гумилевского по выставке «Не пакідай мяне, мой светлы сум». 🌟 Экскурсию посетили сотрудники музея-заповедника, а также будущие дизайнеры, учащиеся первого курса Несвижского государственного колледжа им. Я. Коласа. 🎓
В течение двух часов Сергей Львович делился историями из жизни, которые вдохновляли его на создание отдельных произведений, а также воспоминаниями о совместной работе с отцом, о его ценных советах, которые скульптор применяет в своей творческой деятельности и сегодня. Скульптуры Льва Николаевича, а также совместные работы Льва и Сергея Гумилевских, представленные на выставке, служат не только источником гордости, но и напоминанием о семейных традициях, которые увековечены в каждом произведении. 🏛
Экскурсия стала настоящим диалогом между поколениями, где каждый участник смог наладить полезные контакты, обменяться опытом и увидеть произведения искусства через призму личных переживаний и историй. 🤝🎨
_______________________
🖼 17 снежня ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля прайшла аўтарская экскурсія скульптара Сяргея Львовіча Гумілеўскага па выставе "Не пакідай мяне, мой светлы сум". 🌟 Экскурсію наведалі супрацоўнікі музея-запаведніка, а таксама будучыя дызайнеры, студэнты першага курса Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа ім. Я. Коласа. 🎓
На працягу дзвюх гадзін Сяргей Львовіч дзяліўся гісторыямі з жыцця, якія натхнялі яго на стварэнне асобных твораў, а таксама ўспамінамі аб сумеснай працы з бацькам, аб яго каштоўных парадах, якія скульптар прымяняе ў сваёй творчай дзейнасці і сёння. ✨ Скульптуры Льва Мікалаевіча, а таксама сумесныя работы Льва і Сяргея Гумілеўскіх, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца не толькі крыніцай гонару, але і напамінкам аб сямейных традыцыях, якія ўшанаваны ў кожным творы. 🏛
Экскурсія стала сапраўдным дыялогам паміж пакаленнямі, дзе кожны ўдзельнік змог наладзіць карысныя кантакты, абмяняцца вопытам і ўбачыць творы мастацтва праз прызму асабістых перажыванняў і гісторый. 🤝🎨
#Гумілеўскі #Выстава #Мастацтва #Экскурсія #Нясвіж #Культура #ДыялогПакаленняў

#ПазнавальныАўторак 🌟
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг)
Адным з галоўных матываў творчасці Сяргея Гумілеўскага з'яўляецца адлюстраванне вобразаў і духоўнай спадчыны выдатных дзеячаў беларускай культуры: пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, кампазітараў, мастакоў, асветнікаў. 📚✨
Асобае месца сярод яго прац займаюць выявы-станы, увасобленыя ў скульптуры ўзнёслыя настроі чалавечай душы ці паняцці, якія натхняюць і ўспрымаюцца адкрыта кожным чалавекам. 🌈
Працягваючы тэму паэзіі аднаго з любімых скульптарам беларускіх паэтаў – Максіма Багдановіча, хочацца сказаць аб серыі графічных твораў, якія выкананыя па матывах вершаў і прадстаўленыя наведвальнікам: “Плакала лета, зямлю пакідаючы”, “Страцім-лебедзь”, “Восеньскі сум”, “Чую ў цішы, як расце трава”, “Па-над белым пухам вішняў”, “І конь крылаты да Парнаса мой дух імчыць”. 🎨📖
Гэтыя чорна-белыя малюнкі, выкананыя алоўкам, пракнёныя тонкай і ўзнёслай лірыкай паэта, як бы прымушаюць глядача звярнуцца да творчасці Багдановіча, перачытаць ці бліжэй пазнаёміцца з ягонымі творамі. 🖋💫
Таксама на выставе паэту прысвечана некалькі скульптур: скульптурнае пано “Максім Багдановіч”, скульптуры “А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю” і “Багдановіч-гімназіст” – даволі цікавая задумка аўтара, якая паказвае юнацкасць і запал паэта: ён з’язджае па парэнчах лесвіцы. 🚶♂️🎉
С.Л. Гумілеўскі працуе з рознымі матэрыяламі — выдатна адчувае розныя пароды дрэва, каменя, здабываючы з матэрыялу характар і вобраз, таксама аўтару паддаецца гіпс, сілумін, пластык і бронза. 🪨🎭
Але пра гэта — ў наступным “Пазнавальным аўторку”.
#Выстава #Скульптура #МаксімБагдановіч #БеларускаяКультура #Творчасць #Арт

❤2
#ПазнавальныАўторак 🌟**
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг) 🌌
Сяргей Гумілеўскі працуе з рознымі матэрыяламі: выдатна адчувае розныя пароды дрэва, яму падуладны гіпс, сілумін, пластык, бронза. На выставе мы бачым пяць скульптур з граніта, выкананыя Сяргеем Львовічам у 2010-2020-х гадах: «Материнство», «Мары», «Возера», «Подых вясны», «Восеньскі сум». Цікава, што яны тактыльныя, іх можна кранаць рукамі. 🤲
Прыродны камень гэтага тыпу не самы падатлівы ў апрацоўцы матэрыял — ён адрозніваецца высокай устойлівасцю да трэння, сціску і ізаляцыі, і трываласць яго ўдвая большая, чым у мармуру. Для стварэння з глыб аб'ёмных, рэльефных скульптур патрабуецца мастацкі дар і мноства спецыяльных інструментаў. 🎨
Галіна Гумілеўская распавядала: “У Сяргея ёсць дзіўны талент ажыўляць нежывое. Напрыклад, мы ідзем, ляжыць нейкі булыжнік. Я на яго нават не пагляжу, а ён падыйдзе і ў гэтым камені ўжо бачыць нешта... Калі мы ездзілі на мора, людзі везлі з курорта сваім родным сувеніры, а Сяргей вёз камяні, ды яшчэ і мне ў чамадан ціхенька падкладваў, прычым выбіраў тыя, на якіх мора ўжо нешта “намалявала”. 🌊 Напрыклад, на юбілей муж зрабіў з марскога каменя мой партрэт, тым самым увасобіў і маё імя, якое пераводзіцца са старажытнагрэчаскай мовы як “ціхае спакойнае мора”.
Скульптура з каменя можа стаць творам мастацтва толькі тады, калі выканана яна прафесіяналам высокага класа. Зазірніце на выставу і вы ўбачыце, што каменныя скульптуры Сяргея Гумілеўскага, як і творы з іншых матэрыялаў, вартыя самай высокай адзнакі гледача. 🏆
#Гумілеўскія #Скульптура #Мастацтва #Выстава #Культура #Беларусь #Творчасць

#ПазнавальныАўторак
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг)
Сяргей Львовіч у сваёй творчасці часта звяртаецца да сакральнай для многіх тэмы — тэмы сям’і. Адна з такіх работ — "Дзяцінства" — прысвечана сястры мастака Надзеі. Сяргей Львовіч успамінае: “Прататыпам гэтага дзіцяці, які стаіць на руках, стала мая малодшая сястра. У дзяцінстве яна была вельмі актыўнай, вясёлай, бесклапотнай. І гэтая тэма — гарэзнасці, дзяцінства, калі ўсё бачыш наадварот, у іншым святле, — стала для мяне ключавой пры стварэнні скульптуры. Яна прастаяла ў майстэрні амаль 30 гадоў, і толькі да выставы я давёў яе да розуму. Таму і атрымалася такая разбежка ў датах: ідэя ўзнікла ў 1982 годзе, а ўвасабленне атрымала толькі ў 2016-м”.
Скульптура «Спрадвечнае» сімвалізуе сям'ю — тое галоўнае, надзейнае, вечнае, што ёсць у нашым жыцці і сэрцы. “Я зрабіў яе, калі нарадзіўся старэйшы сын. У дзяцінстве ён добра маляваў, я нават думаў, што працягне нашую творчую дынастыю. Але не склалася: абодва сыны, старэйшы і малодшы, зараз працуюць у сферы камп'ютарных тэхналогій. “Спрадвечнае” – адна з маіх любімых кампазіцый. Савіцкі яе бачыў, вельмі хваліў. Ды я і сам, няхай гэта прагучыць нясціпла, лічу яе надзвычай удалай. Груша — добры матэрыял для драўляных скульптур. Тэкстура шчыльная, колер вельмі прыгожы — цёплы, насычаны, натуральны”.
Сёння, у рубрыцы “Пазнавальны аўторак” мы заканчваем аповед пра выставу работ скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум”. Гэта не значыць, што выстава завяршае сваё дзеянне – яна продоўжыцца да 13 красавіка 2025 года, і мы запрашаем усіх жадаючых наведаць яе! 🎨✨
#Гумілеўскія #Скульптура #Мастацтва #Сям'я #Выстава #Культура

❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Выставы
«Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца ды невядомага» 🎨
У Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля ў Нясвіжы дзейнічае выставачны праект, прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака Міхаіла Сеўрука.
У экспазіцыю “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца ды невядомага” ўвайшлі графічныя лісты, выкананыя ў розных тэхніках эстампа: літаграфіі, афорта, лінагравюры, ксілаграфіі і сухой іголкі. ✍️ Акрамя таго, вы зможаце ўбачыць унікальную графіку алоўкам, а таксама жывапіс алеем, акварэллю і гуашшу — што дэманструе найшырэйшы творчы дыяпазон майстра, які ў дасканаласці валодаў усімі тэхнічнымі магчымасцямі выяўленча-выразнай мастацкай мовы. 🖌
Выстава «Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца ды невядомага» — унікальная магчымасць адкрыць для сябе новыя грані таленту беларускага майстра, чые творы натхняюць і прымушаюць нас бачыць свет па-новаму. 🌍✨
#МіхаілСеўрук #Выстава #Мастацтва #БеларускаеМастацтва #Графіка #Жывапіс #Нясвіж #Культура

🌟 Запрашаем у Малую выставачную залу Палацавага ансамбля ў Нясвіжы! 🌟Па 22 чэрвеня 2025 года тут дзейнічае ўнікальны выставачны праект, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння таленавітага беларускага мастака Міхаіла Сеўрука. 🎨 💫
#Мастацтва #Нясвіж #МіхаілСеўрук #Выстава #Культура #Беларусь

👍3
#ПазнавальныАўторак 🖼✨
Выстава Міхаіла Сеўрука “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага” (працяг) 🎨🖌
“Нясвіжскім” перыядам ⏳ датуюцца першыя натурныя малюнкі Міхаіла Сеўрука з відамі даваеннага Нясвіжа 🏰✏️, выкананыя простым алоўкам ✒️. Нягледзячы на графічную манахромнасць ⚫️⚪️, яны незвычайна маляўнічыя за кошт ажурнай лёгкасці малюнка, якая стварае паветраны флёр ☁️, які ахінае ўсе бачныя прадметы.
Пасля гэтая асаблівасць валодання тэхнікай алоўкам стане характэрнай рысай аўтарскага почырку ✍️ Міхаіла Сеўрука і зробіць яго шматлікія графічныя работы вядомымі 🌟 сярод твораў яго калег.
Жывапіс Міхаіла Сеўрука таксама мае адметныя аўтарскія рысы 🎨. У малюначнай сваёй аснове гэта мяккія авальныя формы цел і прадметаў 🌀, перавага гнуткіх выразных ліній ➰, адсутнасць вуглаватасці і цвёрдай канструктыўнасці пабудовы 🏗. У каларыстычнай гаме гэта гарманічнае спалучэнне стрыманых, цёпла-пастэльных, натуральна-прыродных каляровых адценняў 🌅, арганічна сугучных з тэматычным зместам карцін.
Прычым, аўтарская рука мастака захоўвала сваю індывідуальнасць 🎨🖌 на працягу ўсяго творчага жыцця незалежна ад сюжэтнай і жанравай разнастайнасці твораў.
Міхаіл Сеўрук адносіцца да плеяды савецкіх мастакоў-рэалістаў 🖼, прыхільнікаў класічнай школы жывапісу 🏛, у традыцыях якой была праца з натуры і вернасць жыццёвай праўдзе ✅. Таму працэс стварэння сюжэтна-апавядальных карцін 🖼, кампазіцыйных партрэтаў 🧑🎨, пастановачных нацюрмортаў 🍇 і тэматычных пейзажаў 🌄 абавязкова ўключаў этап напісання папярэдніх накідаў і хуткіх эцюдаў ✏️, якія пасля ўваходзілі ў склад канчатковай кампазіцыі 🖼, часам нават у нязменным выглядзе. Не выпадкова некаторыя эцюды высока цэняцца знаўцамі мастацтва 🏆 як цалкам завершаныя творы.
📸 Фота 1 – Ратуша ў Нясвіжы.
📸 Фота 2 – Слуцкая брама, г. Нясвіж.
📸 Фота 3 – Від на касцёл Божага цела, г. Нясвіж.
#Мастацтва #Выстава #МіхаілСеўрук #Нясвіж #Жывапіс #Графіка #АўтарскіПочырк #Пейзаж #Нацюрморт #Партрэт #Творчасць #МастацтваБеларусі

❤2👍2
#ПазнавальныАўторак ✨
Выстава Міхаіла Сеўрука “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага” (працяг) 🎨🖼
Закрануў мастак і тэму Вялікай Айчыннай вайны. 🇧🇾💥
Пасля вызвалення Нясвіжа Сеўрук стварыў дзіцячы гурток малявання ў будынку гарадской ратушы. 🏛👶 З вучнямі займаўся на другім паверсе, а на трэцім была яго мастацкая майстэрня. 🎨🖌
У пасляваенныя гады мастак па-ранейшаму шмат маляваў. 🖼✍️ Характэрныя асаблівасці мастацкай манеры Сеўрука — бездакорная пластыка, аб’ёмная, скульптурная трактоўка формы, уменне падкрэсліць самыя характэрныя рысы ў абліччы чалавека. 👤🎭
На партрэтах таго часу адчуваецца ўпэўненая рука прафесіянала. ✊🎨
Творы мастака ў перыяд вызвалення Беларусі — гэта не проста маляўнічая хроніка, а пранізлівае сведчанне эпохі, якое ўвасобіла ўсю мужнасць, смутак і трыумф народа. 🇧🇾✨
Яго працы выходзяць за рамкі жанру, становячыся сімваламі памяці, злучыўшымі мінулае і сучаснасць. 🕰🤝
📸 1 – Вызваленне Нясвіжа, ліпень 1944
📸 2 – Георгіеўская царква, разбураная немцамі, 1944
📸 3 – Партрэт партызана, 1945
📸 4 – Партрэт салдата, 1945
📸 5 – Партрэт зенітчыцы, 1944
📸 6 – Руіны сінагогі, 1945
#Мастацтва #ВялікаяАйчынная #Беларусь #Выстава #Мастак