#ПазнавальныАўторак 🌟✨
На выставе «Прыгажосць і мода 19-21 стагоддзе» 🖼👗 прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай адлюстраваны модныя тэндэнцыі пачынаючы з другой паловы 19 ст. і да нашых дзён. 📅🕰
Мода 1960-х гадоў не магла не адрэагаваць на найбольш значныя падзеі таго часу: 🚀🌌
• запуск першага спадарожніка зямлі 🌍🛰;
• палёт у космас у 1961 годзе Юрыя Гагарына 👨🚀;
• палёт у космас у 1963 годзе першай жанчыны Валянціны Церашковай 👩🚀.
Касмічнымі першапраходцамі ў моднай індустрыі сталі П’ер Кардэн 🌌✨ і Андрэ Курэж.
П’ер Кардэн здзейсніў адмысловы фурор са сваёй калекцыяй Cosmocorps (у перакладзе “Эра космаса”). 🌠💫 Сам дызайнер казаў, што на стварэнне гэтай калекцыі яго асабліва натхніў палёт Валянціны Церашковай, з якой у далейшым яго звязвала моцнае сяброўства. 🤝
У калекцыі Кардэн паказаў свае ўяўленні аб тым, што будуць насіць людзі, калі адправяцца ў космас: зашпількі-маланкі, металічныя ўпрыгожванні, серабрыстая тканіна і пластык. 🌌🧥✨ Акрамя гэтага, Кардэн вынайшаў тканіну “кардзін”. Вельмі трывалая, а пры вырабе адзення з дапамогай тэрмапрэса тканіне можна было надаць любую форму. 🔧👗 Кардэн працаваў з адзеннем як з архітэктурнай формай 🏗, таму ў серыі актыўна выкарыстоўваліся геаметрычныя фігуры: дэталі ў выглядзе ромба, круга і прамавугольніка. 🔺🔵🔲
Андрэ Курэж рэагаваў на тэхналагічны ўздым у даследаванні космасу працай з інавацыйнымі матэрыяламі. 🌌💡 Ен выпусціў калекцыю рэчаў і аксэсуараў, выкананых з пластыка і металізаваных тканін. 👜✨ Кожную выяву ён ствараў для так званай «Луннай дзяўчыны» 🌙👧, якую сам і прыдумаў. Дзяўчына, па задумцы Курэжа, павінна была хадзіць па Луне ў лаканічных сукенках міні, вузкіх штанах, кароткіх куртках і туніках. 🌕👗👖 Касмічны партрэт завяршалі капялюшы-шлемы, вялізныя сонцаахоўныя акуляры 🕶 і чаравікі з пластыкавымі ўстаўкамі на плоскай падэшве. 👟✨ Колеры калекцыі — белы, бледна-ружовы, блакітны — нагадвалі аб касмічным холадзе і зорных туманнасцях 🌌❄️, а кантрасны аранжавы адсылаў да скафандра Юрыя Гагарына. 🧑🚀🧡
#Мода #Космос #Дызайн #Выстава #ТаццянаФядосава #П’ерКардэн #АндрэКурэж #1960я #КасмічнаяМода #Культура #Творчасць #Гісторыя

#ПазнавальныАўторак
Што было крыніцай ведаў аб індустрыі моды ў савецкі час? 🤔 Адкуль модніцы, закройшчыкі і мадэльеры чэрпалі ідэі для вобразаў?
• Часопісы аб модзе. 📖 У СССР склалася шмат'ярусная і складаная сістэма моды, са мноствам кіраўнічых структур. Галоўная інстанцыя ў гэтым ланцугу — Міністэрства лёгкай прамысловасці, у падпарадкаванні якога мадэлюючыя арганізацыі і вытворчасць. Што цікава, кожнае ведамства і кожная структура выпускалі свой часопіс. 📰 Пры ўсім уяўным багацці савецкая мода — гэта суцэльнае "зрабі сам". Дастаць адзенне, а тым больш моднае, было немагчыма! 😿 У кіёсках "Саюздруку" можна было набыць часопісы з ілюстрацыямі і выкрайкамі "Шыйце дома", "Я шыю сама", "Кройка і шыццё дома" і іншыя. Імі і ратаваліся, каб выглядаць разнастайна і модна.
• Кінематограф: 🎬 часопісы "Савецкае кіно", "Савецкі экран", брашуры пра зорак. На старонках прэсы размяшчаліся мноства фотаздымкаў 📸 як з прыёмаў, так і з паўсядзённага жыцця. Гледзячы на вобразы акцёраў і актрыс, жанчыны шылі сабе нешта падобнае.
"На выставе “Прыгажосць і мода 19-21 ст.” 🏛 прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай арыгінальныя сукенкі, аксесуары, абутак 👗👠 дапаўняюць шматлікія часопісы, фотаздымкі, газеты.
"Тры галоўныя савецкія часопісы “Мода краін сацыялізма“, “Мадэлі сезона”, “Часопіс мод”, рэспубліканскі часопіс “Rigas Modes“, брашура “Шыйце самі“ і многае іншае.
#Мода #СавецкіСаюз #Культура #Гісторыя #Часопісы #Выстава #Традыцыі 🌟📚✨

#ПазнавальныАўторак 🌟
На выставе “Прыгажосць і мода 19-21 стагоддзе” шмат жаночых вобразаў. 💃✨ Любоў Арлова — галоўная дзіва савецкага кіно і ікона стылю сярэдзіны XX ст. 🎬👗
• Вывераны стыль, увага да драбнюткіх дэталяў сваіх вобразаў. 🔍✂️
• Савецкая акторка ўмела сябе падаць у рэальным жыцці. Яна насіла футра, заказвала ўборы ў вядомых маскоўскіх краўцоў, такіх як Надзея Ламанава, Варвара Даніліна і Алена Яфімава, любіла пальчаткі. 🧥👠 Арлова шыць таксама ўмела і нярэдка стварала сабе рэчы самастойна. 🧵🪡
• Пасля поспеху фільма “Цырк” ва ўжытак увайшоў выраз “сіндром Арловай” — савецкія жанчыны ўцягвалі стан, як у актрысы, шчыпалі бровы і ўкладвалі валасы падобным чынам. 🎭💄
_________________________
На выставке «Красота и мода 19-21 век» много женских образов. 💃✨ Любовь Орлова — главная дива советского кино и икона стиля середины XX в. 🎬👗
• Выверенный стиль, внимание к мельчайшим деталям своих образов. 🔍✂️
• Советская актриса умела себя подать в реальной жизни. Она носила меха, заказывала наряды у известных московских портных, таких как Надежда Ламанова, Варвара Данилина и Елена Ефимова, обожала перчатки. 🧥👠 Орлова шить тоже умела и нередко создавала себе вещи самостоятельно. 🧵🪡
• После успеха фильма «Цирк» в обиход вошло выражение «синдром Орловой» — советские женщины утягивали талию, как у актрисы, выщипывали брови и укладывали волосы похожим образом. 🎭💄
#Выставка #ПрыгажосцьІМода #ЛюбоўАрлова #СавецкаеКіно #Стыль #Мода #ЖаночыяВобразы 🌟👗

🖼 Пазнавальны аўторак: cцежкамі Льва Гумілеўскага 🌟
Сваёй духоўнай радзімай Народны мастак Беларусі Леў Гумілеўскі заўсёды лічыў старадаўні і прыгожы Нясвіж, хоць і нарадзіўся ён у Маскве. Чаму ж так здарылася, што наш маленькі гарадок стаў сапраўды родным для знакамітага скульптара?
На выставе скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум” прадстаўлена работа Сяргея Львовіча “Партрэт бабулі” (гіпс таніраваны, 1988 г.). Менавіта з бабулі Франі, у дзявоцтве Паўлюкевіч, пачаўся нясвіжскі этап жыцця знакамітай мастацкай сям’і Гумілеўскіх.
Калісьці маладая дзяўчына з Віцебшчыны збегла з-пад вянца са старым у Маскву, дзе пазнаёмілася з Мікалаем Гумілеўскім. У іх сям’і нарадзілася два сыны — Мікалай і Леў — але сямейнае жыццё не заладзілася. Па дарозе да родных беларускіх мясцін Франю з сынамі абрабавалі ў Барысаве, і яна вымушана была застацца ў незнаёмым горадзе, зарабляючы грошы на дарогу, уладкаваўшыся на працу ў Старабарысаўскі санаторый.
Пасля пакутных гадоў нямецкай акупацыі, выжывання ў партызанскім атрадзе і вызвалення беларускай зямлі Франя разам з дзецьмі пераязджае ў Нясвіж, дзе ў 1944 г. у замку Радзівілаў адкрываецца новы санаторый. Так Нясвіж становіцца другой радзімай для 14-гадовага Льва і яго сям’і, а сцены старажытнага замка — іх новым жыллём. “Пасля Масквы, Барысава, ваенных пакут і блуканняў гэта быў рай!” – сцвярджаў Леў Мікалаевіч.
У Нясвіжы юнак працягвае вучобу ў школе, займаецца ў авіямадэльным гуртку ў будынку плябаніі і марыць пра прафесію канструктара. Але ўсё ў жыцці Льва мяняе звычайны лісток на слупе: “Мастак Сеўрук набірае студыю”…
Але аб гэтым у наступным “Пазнавальным аўторку”. 🎨✨
#ЛеўГумілеўскі #Нясвіж #Мастацтва #Краязнаўства #Гісторыя #ПазнавальныАўторак

#ПазнавальныАўторак 📚
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг) 🌟
…Але ўсё ў жыцці Льва мяняе звычайны лісток на слупе: “Мастак Сеўрук набірае студыю”… 🎨
Маці вырашыла “прыстроіць” жвавага падлетка, які пацягнуў за сабою сваіх сяброў па вуліцы. Леў з задавальненнем захапіўся маляваннем і з 1946 па 1949 год вучыўся ў мясцовай студыі выяўленчага мастацтва, якая знаходзілася ў будынку ратушы. Заняткі ў той час вёў Міхаіл Канстанцінавіч Сеўрук — жывапісец і графік, прадстаўнік Віленскай мастацкай школы, вучань знакамітага беларускага майстра жывапісу Фердынанда Рушчыца. 🖌
Пазней у лёсе Гумілеўскага былі такія знакамітыя настаўнікі, як Аляксей Глебаў і Андрэй Бембель, але свайго першага настаўніка Леў Мікалаевіч успамінаў усё жыццё. Нясвіжская краязнаўца Наталля Плакса, якая добра ведала Народнага мастака, пасля доўгіх тэлефонных размоў з ім, пісала: “Пра ролю нясвіжскага майстра ў сваім станаўленні Леў Мікалаевіч неаднойчы казаў: “Ён прыладзіў мне хамут”. 🐴
Мудры сэнс мае гэтая сялянская метафара: мала мець воз дабра, неабходны дасканала змайстраваны хамут да спрытнага і дужага коніка. Удалай, паспяховай, тым больш, доўгай дарогі не атрымаецца, калі не падагнаны хамут. Сяўрук заклаў глыбінныя асновы творчасці, фундаментальныя прынцыпы жыцця ў мастацтве. Ды яшчэ разуменне таго, што праца жывапісца, графіка, скульптара блізкая па высілках да настойлівай цягавітасці селяніна на палетку — на ворыве ці касьбе. Адно што палетак іншы. 🌾
На выставе прадстаўлены дзве работы, прысвечаныя знакамітым беларускім мастакам, — скульптурнае пано Льва Гумілеўскага “Міхаіл Сеўрук” (дарэчы, такое ж самае пано ўсталявана на магіле мастака на гарадскіх могілках г. Нясвіжа ў 2015 годзе) і скульптура “Фердынанд Рушчыц”, якая выканана Сяргеем Гумілеўскім у 2019 г. 🎉
#ПазнавальныАўторак #ЛеўГумілеўскі #СяргейГумілеўскі #Мастацтва #Культура #Нясвіж #Выстава #Скульптура #Беларусь

#пазнавальныаўторак
🔍Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг).
Мноства работ Сяргея Львовіча Гумілеўскага прысвечана беларускаму класіку “вечна светламу і вечна юнаму” Максіму Багдановічу: «Творчасць вялікага паэта захапіла мяне з дзяцінства, калі вучыўся ў школе-інтэрнаце ім. І. В. Ахрэмчыка, так званым парнаце. У нас у класе многія хлопцы былі вясковымі, дзякуючы ім мы нядрэнна ведалі беларускую мову і культуру. Мне вельмі палюбіліся вершы Багдановіча, нямала іх ведаў на памяць, а калі заканчваў тэатральна-мастацкі інстытут, рабіў працу па яго творах: «Помніш, калі я спаткаўся з табою…»
Да балады-апокрыфа¹ М. Багдановіча “Страцiм–лебедзь” скульптары бацька i сын звяртаюцца паасобку. Нагадаем змест легенды. У часы вялікага патопу Ной збірае ў свой каўчэг кожнае стварэнне па пары, каб працягнуўся іх род:
“Ды не плыў к яму з мора сiняга
Страцiм-лебедзь — горды, моцны птах”.
На лебедзя ў пошуках выратавання сталі садзіцца дробныя птушкі:
“Дзень ён плавае, другi-трэцi дзень,
На чацвёрты стаў прасiць-малiць:
«Вы ўзляцiце хоць на час якi,
Выбiваюся з астатнiх сiл».
Не паслухалi птахi лебедзя.
Пацямнела ў яго ў вачах,
Крыллi ўрэшце надламалiся,
Галава ў ваду апусцiлася.
I пайшоў на дно мора сiняга
Страцiм-лебедзь — моцны, горды птах”.
Перадгісторыя стварэння твора такая. У 1916 годзе паэт прыехаў у родную Беларусь. Вайна, разруха, голад, тысячы бежанцаў. Багдановіч працуе ў камітэце дапамогі бежанцам. Ён хворы на сухоты — менавіта таму пакой з асобным уваходам. Максім, як і Страцім-лебедзь, надрываецца, спрабуючы зрабіць нешта карыснае для абяздоленых людзей. Пасля службы ходзіць у Пушкінскую бібліятэку, дзе вывучае зборнікі па беларускім фальклоры, там ён і выявіў апакрыфічны сказ “Страцім-пціца”, народную інтэрпрэтацыю біблейскага міфа.
Зм. Бядуля прыгадваў словы аўтара: «Я задумаў твор на тэму біблейскага міфа. Гэтую тэму мне навеяла вайна, гібель мільёнаў і мой уласны лёс». Апошні радок «ад усіх цяпер патомкі ёсць, ды няма адных — Страцімавых» паэт мімаволі, забыўшыся, вымавіў: «Ды няма адных — Максімавых». Зоська Верас запісала ягоныя словы: «Я ўжо пагадзіўся са сваёй хваробай і з тым, што жыць засталося не шмат, але вельмі мне цяжка, што не магу мець сям'і. Я так люблю дзяцей».
📸На выставе прадстаўлены скульптуры Л.Г. Гумілеўскага “Страцім-лебедзь” з бронзы, выкананая ў 2011 г., і драўляная — С.Л. Гумілеўскага “Страцім-лебедзь” (2022 г.)
¹Апокрыфы - творы познеіўдзейскай і раннехрысціянскай літаратуры, якія не ўвайшлі ў біблейскі канон.

Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг)
Адным з галоўных матываў творчасці Сяргея Гумілеўскага з'яўляецца адлюстраванне вобразаў і духоўнай спадчыны выдатных дзеячаў беларускай культуры: пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, кампазітараў, мастакоў, асветнікаў. 📚✨
Асобае месца сярод яго прац займаюць выявы-станы, увасобленыя ў скульптуры ўзнёслыя настроі чалавечай душы ці паняцці, якія натхняюць і ўспрымаюцца адкрыта кожным чалавекам. 🌈
Працягваючы тэму паэзіі аднаго з любімых скульптарам беларускіх паэтаў – Максіма Багдановіча, хочацца сказаць аб серыі графічных твораў, якія выкананыя па матывах вершаў і прадстаўленыя наведвальнікам: “Плакала лета, зямлю пакідаючы”, “Страцім-лебедзь”, “Восеньскі сум”, “Чую ў цішы, як расце трава”, “Па-над белым пухам вішняў”, “І конь крылаты да Парнаса мой дух імчыць”. 🎨📖
Гэтыя чорна-белыя малюнкі, выкананыя алоўкам, пракнёныя тонкай і ўзнёслай лірыкай паэта, як бы прымушаюць глядача звярнуцца да творчасці Багдановіча, перачытаць ці бліжэй пазнаёміцца з ягонымі творамі. 🖋💫
Таксама на выставе паэту прысвечана некалькі скульптур: скульптурнае пано “Максім Багдановіч”, скульптуры “А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю” і “Багдановіч-гімназіст” – даволі цікавая задумка аўтара, якая паказвае юнацкасць і запал паэта: ён з’язджае па парэнчах лесвіцы. 🚶♂️🎉
С.Л. Гумілеўскі працуе з рознымі матэрыяламі — выдатна адчувае розныя пароды дрэва, каменя, здабываючы з матэрыялу характар і вобраз, таксама аўтару паддаецца гіпс, сілумін, пластык і бронза. 🪨🎭
Але пра гэта — ў наступным “Пазнавальным аўторку”.
#Выстава #Скульптура #МаксімБагдановіч #БеларускаяКультура #Творчасць #Арт

🎨 #ПазнавальныАўторак
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг) 🌟
У кожнага народа ёсць спевакі, прарокі, якія сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры і культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю. Янка Купала і Якуб Колас у нашым уяўленні заўсёды стаяць побач. Як пісала Л. Рублеўская ў артыкуле, прысвечаным 110-годдзю першай сустрэчы пісьменнікаў: “…Нядзіўна: яны нібыта дапаўняюць адзін аднаго, ствараючы вобразны беларускі сусвет. Купала — неба, Колас — зямля... 🌌🌍 Аднолькава адданыя свайму народу і таленавітыя... А яшчэ аднолькавыя ініцыялы псеўданімаў, самі псеўданімы сугучныя. Нават нарадзіліся ў адзін год. А вось сустрэліся не адразу... Хоць завочна былі знаёмыя даўно. Гістарычнае спатканне адбылося 28 ліпеня 1912 года ў Смольні пад Мікалаеўшчынай”.
На выставе мы бачым скульптурнае пано “Першая сустрэча Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Смольні”, якое было створана Львом Гумілеўскім у 1994 годзе з сілуміну. 🗿 Паэты даўно хацелі сустрэцца, але жыццёвыя абставіны перашкаджалі гэтаму. З успамінаў Якуба Коласа: «Я быў пад пільным вокам паліцыі. За кожным маім крокам уважліва сачылі... мая першая непасрэдная сустрэча з Янкам Купалам адбылася толькі летам 1912 года, амаль праз год пасля майго вызвалення з астрога...».
Прыемна здзіўлены сваім падарожжам у Смольню, Янка Купала ўспамінаў: «Паклікаў мяне ў госці Якуб Колас. Грошай, як заўсёды, у мяне не было, каб наняць балагола (вазніцу), і я вырашыў ад станцыі Стоўбцы да вёскі ісці пешшу. Іду, іду, ужо і цямнець пачынае, вакол лес. 🌲 І дарогу спытаць няма ў каго. Баяўся, што давядзецца заначаваць у вялікім незнаёмым лесе, а тут і есці хочацца. Раптам пацягнула вільготнасцю, і я ўспомніў, што, па словах Якуба Коласа, Мікалаеўшчына стаіць на беразе Нёмана. Вось і пайшоў я ў гэтым кірунку. Так шчасліва дайшоў да самай Коласавай хаты».
Прыйшоў Купала да Коласа, а яго на месцы і няма, якраз гэтымі днямі пісьменнік быў у вёсцы ў аднаго са сваіх прыяцеляў. Вось вярнуўся Колас бегма дадому і заўважае, што госць неяк дзіўна ходзіць, кульгае. Аказалася, што Купала, які быў яшчэ тым франтам, набыў сабе шыкоўныя туфлі, але яны крыху былі цеснаватыя. 👞 Пакуль блукаў у радзівілаўскіх лясах, ногі дашчэнту змыліў. Вось, пакуль Коласа не было і госць застаўся ў доме сам-насам, ён туфлі зняў. А як Колас падышоў - зноў абуў. Ды спяшаўся і надзеў не на тыя ногі. Кажуць, пасля знаходжання ў Коласа Купала некалькі дзён хадзіў або ў тапках, або басанож.
У сваіх работах скульптары неаднойчы звярталіся як да саміх асобаў Народных пісьменнікаў, так і да персанажаў іх твораў. Але пра гэта — ў наступным “Пазнавальным аўторку”. 📅✨

#ПазнавальныАўторак 🎨
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг) 🌟
Узыходжанне Льва Гумілеўскага да славы пачалося з працы над помнікам Янку Купалу ў Мінску. 🗿 Ён быў адкрыты ў 1972-м, калі Беларусь святкавала 90-годдзе з дня нараджэння Песняра (дарэчы, і сам Леў Мікалаевіч пражыў 90 гадоў). Роўна праз 35 гадоў на Кутузаўскім праспекце Масквы з’явіўся яшчэ адзін Купала Гумілеўскага – ён стаў своеасаблівым зваротным падарункам беларусаў у адказ на падораны Мінску некалькімі гадамі раней помнік Пушкіну. 🎁
Акрамя буйных твораў – паэм і п’ес – не меншую вядомасць прынеслі Янку Купалу і творы малых жанраў. 📚 На выставе прадстаўлена даволі шмат работ, якія прысвечаны і самому Купалу, і творчым увасабленням герояў яго паэм і вершаў: твор сумеснай працы мастакоў “Янка Купала”, работа Сяргея Гумілеўскага “Мне сняцца сны аб Беларусі”, скульптуры Льва Гумілеўскага “Завуся я толькі Янка Купала”, “Жалейка. Развітанне з маці”, “Машэка”, “А хто там ідзе?”.
Славуты верш “А хто там ідзе?” адкрыў свету не толькі Янку Купалу, прадстаўніка маладой беларускай літаратуры, але і сам народ. 🌍 У сусветнай паэзіі няшмат знойдзецца вершаў, у якіх у такой сціслай і простай форме, з такой гранічнай выразнасцю і праўдзівасцю быў бы намаляваны партрэт цэлага народа ў адзін з самых вялікіх момантаў яго гісторыі – у момант яго палітычнага станаўлення. Верш упершыню апублікаваны ў зборніку "Жалейка" (1908, Пецярбург).
У вершы-гімне фактычна ўпершыню вымаўляецца ўголас палітычная дэкларацыя шматмільённага беларускага народа: “Людзьмі звацца” – гэта значыць сцвердзіцца ў свеце не толькі сацыяльна, але і этнічна, палітычна, як самастойная паўнавартасная нацыя, якой мы і з’яўляемся сёння. 🇧🇾✨

#ПазнавальныАўторак 🌟 Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг)
Помнік стваральнікам беларускай нацыянальнай класічнай оперы —кампазітару Станіславу Манюшку і драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу — з’явіўся восенню 2016 года ў самым цэнтры Верхняга горада, у скверы ля Ратушы. 🎭✨
Неподалёку ад гэтага месца знаходзіцца дом, у якім некаторы час жыў Манюшка і дзе ён атрымаў першыя ўрокі музыкі. А там, дзе цяпер стаіць гатэль “Еўропа”, у былым палацы Радзівілаў, у сярэдзіне XIX стагоддзя размяшчаўся гарадскі тэатр. У лютым 1852 года на яго сцэне была пастаўлена першая опера на беларускай мове “Сялянка” (“Сельская ідылія”). Аўтарам музыкі стаў Манюшка, лібрэта напісаў Дунін-Марцінкевіч.
У суаўтарстве з сынам Сяргеем помнік стварыў Леў Гумілеўскі і, кажуць, менавіта ён настаяў, каб класікі былі аб’яднаныя ў адну скульптурную кампазіцыю, бо першапачаткова планавалася паставіць асобныя помнікі кожнаму з іх. Вядома што некаторы час гэтыя асобы звязвала сяброўства, аднак у адным з апошніх лістоў Манюшкі жонцы маецца намёк на тое, што ў кампазітара з літаратарам узніклі недагаворкі…
“Важней не тое — сварыліся яны ці сябравалі, а іх творчасць. Так, ёсць ліст, з якога можна заключыць, што ў канцы жыцця яны былі не ў вельмі добрых адносінах. Але яны стварылі сумесны твор, гэта больш важна”, — упэўнены Сяргей Львовіч.
✨ На думку скульптара, у тым, каб пасадзіць двух творцаў, якія не вельмі сябравалі пры жыцці, на адну лаўку, няма нічога дрэннага. Тым больш што іх імёны і так будуць заўсёды стаяць разам — хаця б на тэатральнай афішы.
На выставе прадстаўлены скульптуры сумеснай працы мастакоў “Станіслаў Манюшка” і “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч”, выкананыя з бронзы ў 2019 годзе, а таксама фотаздымак помніка занавальнікам беларускай нацыянальнай класічнай оперы ў Мінску.

Адной з першых і самых значных сваіх работ Сяргей Гумілеўскі лічыць скульптуру “Вершнік”, выкананую ў 2004 годзе з бронзы. 🐴 Майстар ўспамінае: “З 1994 па 1997 год я вучыўся ў акадэмічных майстэрнях Міхаіла Савіцкага. Для творчай моладзі гэтыя майстэрні былі месцам, дзе адбывалася нашае станаўленне як майстроў, мастакоў. 🎨 Міхаіл Андрэевіч дапамагаў знайсці сваю тэму, выбраць творчы шлях. Ён быў унікальным чалавекам. Вялікім майстрам і вялікім працаўніком. І ў яго быў высокі густ у мастацтве. Савіцкі яго тонка адчуваў, выдатна разбіраўся і разумеў скульптуру, хаця сам быў жывапісцам. Я стаў першым, каму ён дазволіў перавесці справаздачную працу ў метал. 🛠 Паклапаціўся, і мне вылучылі грошы на адліўку. Крыху пазней “Вершніка” набыў Нацыянальны мастацкі музей”.
Леў Гумілеўскі ўсё жыццё сябраваў з Міхаілам Савіцкім. 🤝 Сяргей Львовіч гаворыць, што яны нечым падобныя: “І Міхасю Андрэевічу, і майму бацьку, тады яшчэ дзіцяці, давялося перажыць шмат выпрабаванняў падчас вайны. 🎖 Два гады яны з мамай, маёй бабуляй Франяй Вікенцьеўнай, хаваліся ад фашыстаў у лесе, спалі на халоднай зямлі, накрыўшыся яловымі лапамі. 🌲 А пра лёс Міхаіла Савіцкага ведаюць усё: войска, палон, канцлагеры, нечалавечыя выпрабаванні. Абодва не страцілі ў гэтым горане веру ў дабро і людзей, заўсёды падтрымлівалі адзін аднаго. Цяпер мы ведаем Савіцкага як Героя Беларусі, Народнага мастака, лаўрэата мноства прэмій… 🏅 Але былі часы непрызнання, нават цкаванне з боку афіцыйных органаў і розных творчых камісій. Менавіта тады, у 1950-1960-я, побач з Міхасём Андрэевічам, рызыкуючы патрапіць пад раздачу, былі людзі, якія верылі ў яго талент. Адзін з іх — мой бацька. 👨🎨 Лёвушка і Мішаня — так звалі яны адзін аднаго. Працавалі разам доўгія гады, падтрымлівалі ідэі і мары”.
У Льва Мікалаевіча ёсць некалькі прац, прысвечаных свайму сябру. На выставе прадстаўлена скульптура «Партрэт М. Савіцкага», выкананая Гумілеўскім у 2007 годзе, а на фота вы бачыце работу “Партрэт Народнага мастака СССР М. Савіцкага” (1983). 🖼 Гледзячы на гэтую скульптуру, задумваешся: у дадзеным выпадку рама карціны за плячамі — гэта крылы, якія дазволілі выратавацца, ці гэта цяжкі крыж, які прымушае мастака ўсё нанова перажываць, каб данесці нашчадкам увесь жах фашысцкіх канцлагераў? 😔