#ПазнавальныАўторак 🌟
На выставе “Прыгажосць і мода 19-21 стагоддзе” шмат жаночых вобразаў. 💃✨ Любоў Арлова — галоўная дзіва савецкага кіно і ікона стылю сярэдзіны XX ст. 🎬👗
• Вывераны стыль, увага да драбнюткіх дэталяў сваіх вобразаў. 🔍✂️
• Савецкая акторка ўмела сябе падаць у рэальным жыцці. Яна насіла футра, заказвала ўборы ў вядомых маскоўскіх краўцоў, такіх як Надзея Ламанава, Варвара Даніліна і Алена Яфімава, любіла пальчаткі. 🧥👠 Арлова шыць таксама ўмела і нярэдка стварала сабе рэчы самастойна. 🧵🪡
• Пасля поспеху фільма “Цырк” ва ўжытак увайшоў выраз “сіндром Арловай” — савецкія жанчыны ўцягвалі стан, як у актрысы, шчыпалі бровы і ўкладвалі валасы падобным чынам. 🎭💄
_________________________
На выставке «Красота и мода 19-21 век» много женских образов. 💃✨ Любовь Орлова — главная дива советского кино и икона стиля середины XX в. 🎬👗
• Выверенный стиль, внимание к мельчайшим деталям своих образов. 🔍✂️
• Советская актриса умела себя подать в реальной жизни. Она носила меха, заказывала наряды у известных московских портных, таких как Надежда Ламанова, Варвара Данилина и Елена Ефимова, обожала перчатки. 🧥👠 Орлова шить тоже умела и нередко создавала себе вещи самостоятельно. 🧵🪡
• После успеха фильма «Цирк» в обиход вошло выражение «синдром Орловой» — советские женщины утягивали талию, как у актрисы, выщипывали брови и укладывали волосы похожим образом. 🎭💄
#Выставка #ПрыгажосцьІМода #ЛюбоўАрлова #СавецкаеКіно #Стыль #Мода #ЖаночыяВобразы 🌟👗

❤1
🖼 Пазнавальны аўторак: cцежкамі Льва Гумілеўскага 🌟
Сваёй духоўнай радзімай Народны мастак Беларусі Леў Гумілеўскі заўсёды лічыў старадаўні і прыгожы Нясвіж, хоць і нарадзіўся ён у Маскве. Чаму ж так здарылася, што наш маленькі гарадок стаў сапраўды родным для знакамітага скульптара?
На выставе скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум” прадстаўлена работа Сяргея Львовіча “Партрэт бабулі” (гіпс таніраваны, 1988 г.). Менавіта з бабулі Франі, у дзявоцтве Паўлюкевіч, пачаўся нясвіжскі этап жыцця знакамітай мастацкай сям’і Гумілеўскіх.
Калісьці маладая дзяўчына з Віцебшчыны збегла з-пад вянца са старым у Маскву, дзе пазнаёмілася з Мікалаем Гумілеўскім. У іх сям’і нарадзілася два сыны — Мікалай і Леў — але сямейнае жыццё не заладзілася. Па дарозе да родных беларускіх мясцін Франю з сынамі абрабавалі ў Барысаве, і яна вымушана была застацца ў незнаёмым горадзе, зарабляючы грошы на дарогу, уладкаваўшыся на працу ў Старабарысаўскі санаторый.
Пасля пакутных гадоў нямецкай акупацыі, выжывання ў партызанскім атрадзе і вызвалення беларускай зямлі Франя разам з дзецьмі пераязджае ў Нясвіж, дзе ў 1944 г. у замку Радзівілаў адкрываецца новы санаторый. Так Нясвіж становіцца другой радзімай для 14-гадовага Льва і яго сям’і, а сцены старажытнага замка — іх новым жыллём. “Пасля Масквы, Барысава, ваенных пакут і блуканняў гэта быў рай!” – сцвярджаў Леў Мікалаевіч.
У Нясвіжы юнак працягвае вучобу ў школе, займаецца ў авіямадэльным гуртку ў будынку плябаніі і марыць пра прафесію канструктара. Але ўсё ў жыцці Льва мяняе звычайны лісток на слупе: “Мастак Сеўрук набірае студыю”…
Але аб гэтым у наступным “Пазнавальным аўторку”. 🎨✨
#ЛеўГумілеўскі #Нясвіж #Мастацтва #Краязнаўства #Гісторыя #ПазнавальныАўторак

👍2
#ПазнавальныАўторак 📚
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг) 🌟
…Але ўсё ў жыцці Льва мяняе звычайны лісток на слупе: “Мастак Сеўрук набірае студыю”… 🎨
Маці вырашыла “прыстроіць” жвавага падлетка, які пацягнуў за сабою сваіх сяброў па вуліцы. Леў з задавальненнем захапіўся маляваннем і з 1946 па 1949 год вучыўся ў мясцовай студыі выяўленчага мастацтва, якая знаходзілася ў будынку ратушы. Заняткі ў той час вёў Міхаіл Канстанцінавіч Сеўрук — жывапісец і графік, прадстаўнік Віленскай мастацкай школы, вучань знакамітага беларускага майстра жывапісу Фердынанда Рушчыца. 🖌
Пазней у лёсе Гумілеўскага былі такія знакамітыя настаўнікі, як Аляксей Глебаў і Андрэй Бембель, але свайго першага настаўніка Леў Мікалаевіч успамінаў усё жыццё. Нясвіжская краязнаўца Наталля Плакса, якая добра ведала Народнага мастака, пасля доўгіх тэлефонных размоў з ім, пісала: “Пра ролю нясвіжскага майстра ў сваім станаўленні Леў Мікалаевіч неаднойчы казаў: “Ён прыладзіў мне хамут”. 🐴
Мудры сэнс мае гэтая сялянская метафара: мала мець воз дабра, неабходны дасканала змайстраваны хамут да спрытнага і дужага коніка. Удалай, паспяховай, тым больш, доўгай дарогі не атрымаецца, калі не падагнаны хамут. Сяўрук заклаў глыбінныя асновы творчасці, фундаментальныя прынцыпы жыцця ў мастацтве. Ды яшчэ разуменне таго, што праца жывапісца, графіка, скульптара блізкая па высілках да настойлівай цягавітасці селяніна на палетку — на ворыве ці касьбе. Адно што палетак іншы. 🌾
На выставе прадстаўлены дзве работы, прысвечаныя знакамітым беларускім мастакам, — скульптурнае пано Льва Гумілеўскага “Міхаіл Сеўрук” (дарэчы, такое ж самае пано ўсталявана на магіле мастака на гарадскіх могілках г. Нясвіжа ў 2015 годзе) і скульптура “Фердынанд Рушчыц”, якая выканана Сяргеем Гумілеўскім у 2019 г. 🎉
#ПазнавальныАўторак #ЛеўГумілеўскі #СяргейГумілеўскі #Мастацтва #Культура #Нясвіж #Выстава #Скульптура #Беларусь

🎉4
#пазнавальныаўторак
🔍Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг).
Мноства работ Сяргея Львовіча Гумілеўскага прысвечана беларускаму класіку “вечна светламу і вечна юнаму” Максіму Багдановічу: «Творчасць вялікага паэта захапіла мяне з дзяцінства, калі вучыўся ў школе-інтэрнаце ім. І. В. Ахрэмчыка, так званым парнаце. У нас у класе многія хлопцы былі вясковымі, дзякуючы ім мы нядрэнна ведалі беларускую мову і культуру. Мне вельмі палюбіліся вершы Багдановіча, нямала іх ведаў на памяць, а калі заканчваў тэатральна-мастацкі інстытут, рабіў працу па яго творах: «Помніш, калі я спаткаўся з табою…»
Да балады-апокрыфа¹ М. Багдановіча “Страцiм–лебедзь” скульптары бацька i сын звяртаюцца паасобку. Нагадаем змест легенды. У часы вялікага патопу Ной збірае ў свой каўчэг кожнае стварэнне па пары, каб працягнуўся іх род:
“Ды не плыў к яму з мора сiняга
Страцiм-лебедзь — горды, моцны птах”.
На лебедзя ў пошуках выратавання сталі садзіцца дробныя птушкі:
“Дзень ён плавае, другi-трэцi дзень,
На чацвёрты стаў прасiць-малiць:
«Вы ўзляцiце хоць на час якi,
Выбiваюся з астатнiх сiл».
Не паслухалi птахi лебедзя.
Пацямнела ў яго ў вачах,
Крыллi ўрэшце надламалiся,
Галава ў ваду апусцiлася.
I пайшоў на дно мора сiняга
Страцiм-лебедзь — моцны, горды птах”.
Перадгісторыя стварэння твора такая. У 1916 годзе паэт прыехаў у родную Беларусь. Вайна, разруха, голад, тысячы бежанцаў. Багдановіч працуе ў камітэце дапамогі бежанцам. Ён хворы на сухоты — менавіта таму пакой з асобным уваходам. Максім, як і Страцім-лебедзь, надрываецца, спрабуючы зрабіць нешта карыснае для абяздоленых людзей. Пасля службы ходзіць у Пушкінскую бібліятэку, дзе вывучае зборнікі па беларускім фальклоры, там ён і выявіў апакрыфічны сказ “Страцім-пціца”, народную інтэрпрэтацыю біблейскага міфа.
Зм. Бядуля прыгадваў словы аўтара: «Я задумаў твор на тэму біблейскага міфа. Гэтую тэму мне навеяла вайна, гібель мільёнаў і мой уласны лёс». Апошні радок «ад усіх цяпер патомкі ёсць, ды няма адных — Страцімавых» паэт мімаволі, забыўшыся, вымавіў: «Ды няма адных — Максімавых». Зоська Верас запісала ягоныя словы: «Я ўжо пагадзіўся са сваёй хваробай і з тым, што жыць засталося не шмат, але вельмі мне цяжка, што не магу мець сям'і. Я так люблю дзяцей».
📸На выставе прадстаўлены скульптуры Л.Г. Гумілеўскага “Страцім-лебедзь” з бронзы, выкананая ў 2011 г., і драўляная — С.Л. Гумілеўскага “Страцім-лебедзь” (2022 г.)
¹Апокрыфы - творы познеіўдзейскай і раннехрысціянскай літаратуры, якія не ўвайшлі ў біблейскі канон.

Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг)
Адным з галоўных матываў творчасці Сяргея Гумілеўскага з'яўляецца адлюстраванне вобразаў і духоўнай спадчыны выдатных дзеячаў беларускай культуры: пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, кампазітараў, мастакоў, асветнікаў. 📚✨
Асобае месца сярод яго прац займаюць выявы-станы, увасобленыя ў скульптуры ўзнёслыя настроі чалавечай душы ці паняцці, якія натхняюць і ўспрымаюцца адкрыта кожным чалавекам. 🌈
Працягваючы тэму паэзіі аднаго з любімых скульптарам беларускіх паэтаў – Максіма Багдановіча, хочацца сказаць аб серыі графічных твораў, якія выкананыя па матывах вершаў і прадстаўленыя наведвальнікам: “Плакала лета, зямлю пакідаючы”, “Страцім-лебедзь”, “Восеньскі сум”, “Чую ў цішы, як расце трава”, “Па-над белым пухам вішняў”, “І конь крылаты да Парнаса мой дух імчыць”. 🎨📖
Гэтыя чорна-белыя малюнкі, выкананыя алоўкам, пракнёныя тонкай і ўзнёслай лірыкай паэта, як бы прымушаюць глядача звярнуцца да творчасці Багдановіча, перачытаць ці бліжэй пазнаёміцца з ягонымі творамі. 🖋💫
Таксама на выставе паэту прысвечана некалькі скульптур: скульптурнае пано “Максім Багдановіч”, скульптуры “А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю” і “Багдановіч-гімназіст” – даволі цікавая задумка аўтара, якая паказвае юнацкасць і запал паэта: ён з’язджае па парэнчах лесвіцы. 🚶♂️🎉
С.Л. Гумілеўскі працуе з рознымі матэрыяламі — выдатна адчувае розныя пароды дрэва, каменя, здабываючы з матэрыялу характар і вобраз, таксама аўтару паддаецца гіпс, сілумін, пластык і бронза. 🪨🎭
Але пра гэта — ў наступным “Пазнавальным аўторку”.
#Выстава #Скульптура #МаксімБагдановіч #БеларускаяКультура #Творчасць #Арт

❤2
🎨 #ПазнавальныАўторак
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг) 🌟
У кожнага народа ёсць спевакі, прарокі, якія сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры і культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю. Янка Купала і Якуб Колас у нашым уяўленні заўсёды стаяць побач. Як пісала Л. Рублеўская ў артыкуле, прысвечаным 110-годдзю першай сустрэчы пісьменнікаў: “…Нядзіўна: яны нібыта дапаўняюць адзін аднаго, ствараючы вобразны беларускі сусвет. Купала — неба, Колас — зямля... 🌌🌍 Аднолькава адданыя свайму народу і таленавітыя... А яшчэ аднолькавыя ініцыялы псеўданімаў, самі псеўданімы сугучныя. Нават нарадзіліся ў адзін год. А вось сустрэліся не адразу... Хоць завочна былі знаёмыя даўно. Гістарычнае спатканне адбылося 28 ліпеня 1912 года ў Смольні пад Мікалаеўшчынай”.
На выставе мы бачым скульптурнае пано “Першая сустрэча Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Смольні”, якое было створана Львом Гумілеўскім у 1994 годзе з сілуміну. 🗿 Паэты даўно хацелі сустрэцца, але жыццёвыя абставіны перашкаджалі гэтаму. З успамінаў Якуба Коласа: «Я быў пад пільным вокам паліцыі. За кожным маім крокам уважліва сачылі... мая першая непасрэдная сустрэча з Янкам Купалам адбылася толькі летам 1912 года, амаль праз год пасля майго вызвалення з астрога...».
Прыемна здзіўлены сваім падарожжам у Смольню, Янка Купала ўспамінаў: «Паклікаў мяне ў госці Якуб Колас. Грошай, як заўсёды, у мяне не было, каб наняць балагола (вазніцу), і я вырашыў ад станцыі Стоўбцы да вёскі ісці пешшу. Іду, іду, ужо і цямнець пачынае, вакол лес. 🌲 І дарогу спытаць няма ў каго. Баяўся, што давядзецца заначаваць у вялікім незнаёмым лесе, а тут і есці хочацца. Раптам пацягнула вільготнасцю, і я ўспомніў, што, па словах Якуба Коласа, Мікалаеўшчына стаіць на беразе Нёмана. Вось і пайшоў я ў гэтым кірунку. Так шчасліва дайшоў да самай Коласавай хаты».
Прыйшоў Купала да Коласа, а яго на месцы і няма, якраз гэтымі днямі пісьменнік быў у вёсцы ў аднаго са сваіх прыяцеляў. Вось вярнуўся Колас бегма дадому і заўважае, што госць неяк дзіўна ходзіць, кульгае. Аказалася, што Купала, які быў яшчэ тым франтам, набыў сабе шыкоўныя туфлі, але яны крыху былі цеснаватыя. 👞 Пакуль блукаў у радзівілаўскіх лясах, ногі дашчэнту змыліў. Вось, пакуль Коласа не было і госць застаўся ў доме сам-насам, ён туфлі зняў. А як Колас падышоў - зноў абуў. Ды спяшаўся і надзеў не на тыя ногі. Кажуць, пасля знаходжання ў Коласа Купала некалькі дзён хадзіў або ў тапках, або басанож.
У сваіх работах скульптары неаднойчы звярталіся як да саміх асобаў Народных пісьменнікаў, так і да персанажаў іх твораў. Але пра гэта — ў наступным “Пазнавальным аўторку”. 📅✨

❤3
#ПазнавальныАўторак 🎨
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг) 🌟
Узыходжанне Льва Гумілеўскага да славы пачалося з працы над помнікам Янку Купалу ў Мінску. 🗿 Ён быў адкрыты ў 1972-м, калі Беларусь святкавала 90-годдзе з дня нараджэння Песняра (дарэчы, і сам Леў Мікалаевіч пражыў 90 гадоў). Роўна праз 35 гадоў на Кутузаўскім праспекце Масквы з’явіўся яшчэ адзін Купала Гумілеўскага – ён стаў своеасаблівым зваротным падарункам беларусаў у адказ на падораны Мінску некалькімі гадамі раней помнік Пушкіну. 🎁
Акрамя буйных твораў – паэм і п’ес – не меншую вядомасць прынеслі Янку Купалу і творы малых жанраў. 📚 На выставе прадстаўлена даволі шмат работ, якія прысвечаны і самому Купалу, і творчым увасабленням герояў яго паэм і вершаў: твор сумеснай працы мастакоў “Янка Купала”, работа Сяргея Гумілеўскага “Мне сняцца сны аб Беларусі”, скульптуры Льва Гумілеўскага “Завуся я толькі Янка Купала”, “Жалейка. Развітанне з маці”, “Машэка”, “А хто там ідзе?”.
Славуты верш “А хто там ідзе?” адкрыў свету не толькі Янку Купалу, прадстаўніка маладой беларускай літаратуры, але і сам народ. 🌍 У сусветнай паэзіі няшмат знойдзецца вершаў, у якіх у такой сціслай і простай форме, з такой гранічнай выразнасцю і праўдзівасцю быў бы намаляваны партрэт цэлага народа ў адзін з самых вялікіх момантаў яго гісторыі – у момант яго палітычнага станаўлення. Верш упершыню апублікаваны ў зборніку "Жалейка" (1908, Пецярбург).
У вершы-гімне фактычна ўпершыню вымаўляецца ўголас палітычная дэкларацыя шматмільённага беларускага народа: “Людзьмі звацца” – гэта значыць сцвердзіцца ў свеце не толькі сацыяльна, але і этнічна, палітычна, як самастойная паўнавартасная нацыя, якой мы і з’яўляемся сёння. 🇧🇾✨

#ПазнавальныАўторак 🌟 Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг)
Помнік стваральнікам беларускай нацыянальнай класічнай оперы —кампазітару Станіславу Манюшку і драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу — з’явіўся восенню 2016 года ў самым цэнтры Верхняга горада, у скверы ля Ратушы. 🎭✨
Неподалёку ад гэтага месца знаходзіцца дом, у якім некаторы час жыў Манюшка і дзе ён атрымаў першыя ўрокі музыкі. А там, дзе цяпер стаіць гатэль “Еўропа”, у былым палацы Радзівілаў, у сярэдзіне XIX стагоддзя размяшчаўся гарадскі тэатр. У лютым 1852 года на яго сцэне была пастаўлена першая опера на беларускай мове “Сялянка” (“Сельская ідылія”). Аўтарам музыкі стаў Манюшка, лібрэта напісаў Дунін-Марцінкевіч.
У суаўтарстве з сынам Сяргеем помнік стварыў Леў Гумілеўскі і, кажуць, менавіта ён настаяў, каб класікі былі аб’яднаныя ў адну скульптурную кампазіцыю, бо першапачаткова планавалася паставіць асобныя помнікі кожнаму з іх. Вядома што некаторы час гэтыя асобы звязвала сяброўства, аднак у адным з апошніх лістоў Манюшкі жонцы маецца намёк на тое, што ў кампазітара з літаратарам узніклі недагаворкі…
“Важней не тое — сварыліся яны ці сябравалі, а іх творчасць. Так, ёсць ліст, з якога можна заключыць, што ў канцы жыцця яны былі не ў вельмі добрых адносінах. Але яны стварылі сумесны твор, гэта больш важна”, — упэўнены Сяргей Львовіч.
✨ На думку скульптара, у тым, каб пасадзіць двух творцаў, якія не вельмі сябравалі пры жыцці, на адну лаўку, няма нічога дрэннага. Тым больш што іх імёны і так будуць заўсёды стаяць разам — хаця б на тэатральнай афішы.
На выставе прадстаўлены скульптуры сумеснай працы мастакоў “Станіслаў Манюшка” і “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч”, выкананыя з бронзы ў 2019 годзе, а таксама фотаздымак помніка занавальнікам беларускай нацыянальнай класічнай оперы ў Мінску.

Адной з першых і самых значных сваіх работ Сяргей Гумілеўскі лічыць скульптуру “Вершнік”, выкананую ў 2004 годзе з бронзы. 🐴 Майстар ўспамінае: “З 1994 па 1997 год я вучыўся ў акадэмічных майстэрнях Міхаіла Савіцкага. Для творчай моладзі гэтыя майстэрні былі месцам, дзе адбывалася нашае станаўленне як майстроў, мастакоў. 🎨 Міхаіл Андрэевіч дапамагаў знайсці сваю тэму, выбраць творчы шлях. Ён быў унікальным чалавекам. Вялікім майстрам і вялікім працаўніком. І ў яго быў высокі густ у мастацтве. Савіцкі яго тонка адчуваў, выдатна разбіраўся і разумеў скульптуру, хаця сам быў жывапісцам. Я стаў першым, каму ён дазволіў перавесці справаздачную працу ў метал. 🛠 Паклапаціўся, і мне вылучылі грошы на адліўку. Крыху пазней “Вершніка” набыў Нацыянальны мастацкі музей”.
Леў Гумілеўскі ўсё жыццё сябраваў з Міхаілам Савіцкім. 🤝 Сяргей Львовіч гаворыць, што яны нечым падобныя: “І Міхасю Андрэевічу, і майму бацьку, тады яшчэ дзіцяці, давялося перажыць шмат выпрабаванняў падчас вайны. 🎖 Два гады яны з мамай, маёй бабуляй Франяй Вікенцьеўнай, хаваліся ад фашыстаў у лесе, спалі на халоднай зямлі, накрыўшыся яловымі лапамі. 🌲 А пра лёс Міхаіла Савіцкага ведаюць усё: войска, палон, канцлагеры, нечалавечыя выпрабаванні. Абодва не страцілі ў гэтым горане веру ў дабро і людзей, заўсёды падтрымлівалі адзін аднаго. Цяпер мы ведаем Савіцкага як Героя Беларусі, Народнага мастака, лаўрэата мноства прэмій… 🏅 Але былі часы непрызнання, нават цкаванне з боку афіцыйных органаў і розных творчых камісій. Менавіта тады, у 1950-1960-я, побач з Міхасём Андрэевічам, рызыкуючы патрапіць пад раздачу, былі людзі, якія верылі ў яго талент. Адзін з іх — мой бацька. 👨🎨 Лёвушка і Мішаня — так звалі яны адзін аднаго. Працавалі разам доўгія гады, падтрымлівалі ідэі і мары”.
У Льва Мікалаевіча ёсць некалькі прац, прысвечаных свайму сябру. На выставе прадстаўлена скульптура «Партрэт М. Савіцкага», выкананая Гумілеўскім у 2007 годзе, а на фота вы бачыце работу “Партрэт Народнага мастака СССР М. Савіцкага” (1983). 🖼 Гледзячы на гэтую скульптуру, задумваешся: у дадзеным выпадку рама карціны за плячамі — гэта крылы, якія дазволілі выратавацца, ці гэта цяжкі крыж, які прымушае мастака ўсё нанова перажываць, каб данесці нашчадкам увесь жах фашысцкіх канцлагераў? 😔

❤4
#ПазнавальныАўторак 🌟**
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг) 🌌
Сяргей Гумілеўскі працуе з рознымі матэрыяламі: выдатна адчувае розныя пароды дрэва, яму падуладны гіпс, сілумін, пластык, бронза. На выставе мы бачым пяць скульптур з граніта, выкананыя Сяргеем Львовічам у 2010-2020-х гадах: «Материнство», «Мары», «Возера», «Подых вясны», «Восеньскі сум». Цікава, што яны тактыльныя, іх можна кранаць рукамі. 🤲
Прыродны камень гэтага тыпу не самы падатлівы ў апрацоўцы матэрыял — ён адрозніваецца высокай устойлівасцю да трэння, сціску і ізаляцыі, і трываласць яго ўдвая большая, чым у мармуру. Для стварэння з глыб аб'ёмных, рэльефных скульптур патрабуецца мастацкі дар і мноства спецыяльных інструментаў. 🎨
Галіна Гумілеўская распавядала: “У Сяргея ёсць дзіўны талент ажыўляць нежывое. Напрыклад, мы ідзем, ляжыць нейкі булыжнік. Я на яго нават не пагляжу, а ён падыйдзе і ў гэтым камені ўжо бачыць нешта... Калі мы ездзілі на мора, людзі везлі з курорта сваім родным сувеніры, а Сяргей вёз камяні, ды яшчэ і мне ў чамадан ціхенька падкладваў, прычым выбіраў тыя, на якіх мора ўжо нешта “намалявала”. 🌊 Напрыклад, на юбілей муж зрабіў з марскога каменя мой партрэт, тым самым увасобіў і маё імя, якое пераводзіцца са старажытнагрэчаскай мовы як “ціхае спакойнае мора”.
Скульптура з каменя можа стаць творам мастацтва толькі тады, калі выканана яна прафесіяналам высокага класа. Зазірніце на выставу і вы ўбачыце, што каменныя скульптуры Сяргея Гумілеўскага, як і творы з іншых матэрыялаў, вартыя самай высокай адзнакі гледача. 🏆
#Гумілеўскія #Скульптура #Мастацтва #Выстава #Культура #Беларусь #Творчасць

#ПазнавальныАўторак
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг)
Сяргей Львовіч у сваёй творчасці часта звяртаецца да сакральнай для многіх тэмы — тэмы сям’і. Адна з такіх работ — "Дзяцінства" — прысвечана сястры мастака Надзеі. Сяргей Львовіч успамінае: “Прататыпам гэтага дзіцяці, які стаіць на руках, стала мая малодшая сястра. У дзяцінстве яна была вельмі актыўнай, вясёлай, бесклапотнай. І гэтая тэма — гарэзнасці, дзяцінства, калі ўсё бачыш наадварот, у іншым святле, — стала для мяне ключавой пры стварэнні скульптуры. Яна прастаяла ў майстэрні амаль 30 гадоў, і толькі да выставы я давёў яе да розуму. Таму і атрымалася такая разбежка ў датах: ідэя ўзнікла ў 1982 годзе, а ўвасабленне атрымала толькі ў 2016-м”.
Скульптура «Спрадвечнае» сімвалізуе сям'ю — тое галоўнае, надзейнае, вечнае, што ёсць у нашым жыцці і сэрцы. “Я зрабіў яе, калі нарадзіўся старэйшы сын. У дзяцінстве ён добра маляваў, я нават думаў, што працягне нашую творчую дынастыю. Але не склалася: абодва сыны, старэйшы і малодшы, зараз працуюць у сферы камп'ютарных тэхналогій. “Спрадвечнае” – адна з маіх любімых кампазіцый. Савіцкі яе бачыў, вельмі хваліў. Ды я і сам, няхай гэта прагучыць нясціпла, лічу яе надзвычай удалай. Груша — добры матэрыял для драўляных скульптур. Тэкстура шчыльная, колер вельмі прыгожы — цёплы, насычаны, натуральны”.
Сёння, у рубрыцы “Пазнавальны аўторак” мы заканчваем аповед пра выставу работ скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум”. Гэта не значыць, што выстава завяршае сваё дзеянне – яна продоўжыцца да 13 красавіка 2025 года, і мы запрашаем усіх жадаючых наведаць яе! 🎨✨
#Гумілеўскія #Скульптура #Мастацтва #Сям'я #Выстава #Культура

Аддаючы даніну павагі гістарычнай спадчыне нашага горада, выдатным дзеячам культуры, якімі Нясвіж ганарыцца, якія змаглі ў сваіх творах арганічна спалучыць глыбокую народную духоўнасць з адметнай гістарычнай спадчынай Нясвіжчыны, мы пачынаем цыкл публікацый пра мэтра беларускага жывапісу ХХ стагоддзя Міхаіла Канстанцінавіча Сеўрука.
Перадгісторыя пачынаецца з вялікай і праваслаўнай сям’і Арэнь.Айцец Стэфан Арэнь быў мітрафорным протаіерэем у мястэчку Сноў, што пад Нясвіжам. Гадаваў трох сыноў – Пятра, Барыса, Вячаслава і дачку Аляксандру, у будучым маці Сеўрука.
Аляксандра ўзяла шлюб у Снове ў 1899 годзе, калі яе суджанаму было 32 гады. Хаця і знаёмы яны былі гадоў дзесяць, але бацька, айцец Стэфан, не дазваляў выходзіць замуж: маўляў, хай суджаны на ногі стане.
Нарадзіўся Міхаіл Канстанцінавіч 27 лютага 1905 года ў Варшаве. Яго бацька, Канстанцін Іосіфавіч, працаваў памочнікам кантралёра на Надвісленскай чыгунцы. Таму дзяцінства і юнацтва мастака прайшлі “на колах”. З 1909 па 1914 гады сям’я Сеўрукаў жыла ў Брэсце, а з пачаткам Першай сусветнай вайны пераехала ў Маскву. І менавіта тут юнак знаёміцца з работамі Рэпіна, Сурыкава, Куінджы,Сярова, якія аказалі на хлопчыка глыбокае ўражанне.
У 1919 годзе Сеўрукі вярнуліся ўБеларусь, у дзедаўскі дом у Снове. Тут, на Нясвіжчыне, у 1926 годзе Міхаіл Сеўрук скончыў Нясвіжскую гімназію. Затым – амаль год службы ў войску. 1927 год стаў для Сеўрука багаты на падзеі: у 60-гадовым узросце нечакана памёр яго бацька, і ў гэтым жа годзе юнак становіцца вольным слухачом мастацкага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Так пачаўся новы этап у жыцці Міхаіла Сеўрука. Працяг чытайце ўнаступны аўторак.
Фота 1 – Міхаіл Сеўрук у дзяцінстве, з бацькамі і сястрой Ксеніяй, пасля 1906г.
Фота 2 – Міхаіл Сеўрук з бацькамі і сястрой, каля сноўскага дому, 1920-я гг.
Фота 3 – Пасведчанне аб заканчэнні нясвіжскай гімназіі.

Выстава Міхаіла Сеўрука “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага” (працяг)
У 1927 годзе Міхаіл Сеўрук становіцца вольным слухачом мастацкага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Так пачаўся новы этап у жыцці Міхаіла Сеўрука.
Атмасфера на факультэце была цёплая, добразычлівая. Знатная прафесура выстаўляла свае працы побач са студэнтамі і мастакамі, якія наогул не мелі акадэмічнай адукацыі. Настаўнікам Сеўрука па жывапісе быў вядомы Фердынанд Рушчыц – ураджэнец Беларусі, аўтар карцін “Зямля”,“Эмігранты” і інш. Фердынанд Рушчыц вельмі рэдка хваліў сваіх вучняў, але калі аднойчы Сеўрук пасля летніх канікул зладзіў сваю выставу ў Віленскім універсітэце, Рушчыц моцна паціснуў яму руку і сказаў, што “з яго будзе пейзажыст”.
Але вось скончыліся студэнцкія гады з іх радасцямі і смуткамі. Пачалося самастойнае і адказнае жыццё. Міхаіл Сеўрук становіцца адным з арганізатараў Віленскай суполкі мастакоў. Работа насіла перыядычны характар: заказныя партрэты, абразы, а часам і шыльды для крамаў. Не заўсёды хапала на палатно і алей, але гэта не засмучала мастака. Ранні перыяд яго творчасці (да 1939 г.) звязаны з Вільняй, дзе ён стварыў большую частку сваіх работ.
Шмат гадоў сяброўства звязвалі Міхаіла Сеўрука з яго старэйшым калегам, беларускім мастаком Пятром Сергіевічам, паэтам Максімам Танкам (у 1936 г.малады і таленавіты мастак аформіў вокладку яго кнігі “На этапах”). У 1938 годзе беларускі чытач атрымлівае зборнік “Наша песня” (рэпертуар хору Рыгора Раманавіча Шырмы), які аформіўСеўрук.
З'яўляецца ў яго жыцці і надзвычай асабістае – рамантычнае захапленне Вандай –дачкой Віленскага бургамістра Каліеўскага. Піша алеем партрэт гэтай дзяўчыны, яе бацькі, які набыў мастацкі музей Вільні ў 1938 годзе. Малады і прыгожы, перапоўнены ідэямі і надзеямі, Сеўрук яшчэ не прадчувае хуткіх перамен у лёсе.
За два тыдні захварэла і памерла пані Каліеўская, прагучалі першыя выбухі Другой сусветнай вайны, Вільня стала савецкай.
І ў жыцці і творчасці мастака наступіў новы перыяд – нясвіжскі.
Працяг чакайце ў наступны аўторак.
Фота 1 – Міхаіл Сеўрук, 1930-я гг.
Фота 2 – Вокладка зборніка “Наша песня” (рэпертуар Р. Шырмы).
Фота 3 - Вокладка кнігі М. Танка “На этапах” (1936 г.)

🎨 Выстава Міхаіла Сеўрука “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага” (працяг)
... І ў жыцці, і ў творчасці мастака ў 1939 годзе наступіў новы перыяд — нясвіжскі. Ён развітваецца з горадам свайго юнацтва і адпраўляецца да маці і сястры, якія на той час ужо жылі ў Нясвіжы. Тут Міхаіл уладкоўваецца на работу дырэктарам парку і атрымлівае ў 1940 годзе пакой пад майстэрню ў памяшканні ратушы. Колькі разоў несвіжане сустракалі мастака на вуліцах горада ў выцвілым на сонцы берэціку, калі ён спяшаўся на эцюды, і нават не падазравалі пра яго талент, хоць ён часам проста на вачах у людзей пісаў свае палотны.
🐶 Міхаіл Сеўрук вельмі любіў сабак. Два чатырохногія сябры жылі ў калідорчыку яго кватэры. Кожную раніцу гаспадар выходзіў з імі на шпацыр, часцей за ўсё іх маршрут ляжаў у бок Альбы. Дарэчы, многія куткі гэтага парку знайшлі адлюстраванне ў яго карцінах.
🖌 Міхаіл Канстанцінавіч быў нястомным рупліўцам. Працаваў заўсёды шмат. Але работы не прадаваў, казаў, малюю толькі для сябе. Жыў з працы выкладчыка малюнка і чарчэння ў сярэдніх школах, аддаючы творчасці кожную вольную хвіліну, жыў цяжка, нават пакутліва.
🚫 У выставах не ўдзельнічаў. Толькі пасля 1953 года нагадаў пра сябе на рэспубліканскіх выставах. Але для мастацкага асяроддзя Усходняй Беларусі паказаўся чужым. Тым больш, што жыў у правінцыі, у Нясвіжы, а не ў сталіцы. Гэтыя гады былі асабліва цяжкімі для Міхаіла Сеўрука.
🚗 У 1956 годзе Міхаіл Сеўрук паехаў у госці да сястры Ксеніі Якубоўскай у Вільню. Там ён сустрэў сваю будучую жонку Раісу Сямёнаўну, дачку святара, якая вярнулася з казахстанскай ссылкі. Дарэчы, дзядзька Раісы — Аляксей Русецкі (былы палкавы святар царскага войска) — жыў у Нясвіжы. Пара вярнулася ў Нясвіж на Садовую, 38.
🖼 І ўжо там Сеўрук пачаў рыхтавацца да сваёй першай вялікай выставы, да выніку свайго жыцця, сваёй творчасці. Рыхтаваўся старанна і спакойна, без мітусні. Сябры, калегі падганялі яго, не раз казалі, што ўжо прыйшоў той час, калі глядач можа ўбачыць усё, што гадамі стваралася ў маленькай майстэрні на Садовай, 38. Ён і сам ведаў пра гэта…
📸 Фота 1 – М. Сеўрук.
📸 Фота 2 – Міхаіл Сеўрук (злева) з маці і сям’ёй сястры Ксеніі.
📸 Фота 3 – Міхаіл Сеўрук. 1977 г.

👍3
#ПазнавальныАўторак
Выстава Міхаіла Сеўрука “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага” (працяг)
У канцы лютага 1979 года Сеўрук прыехаў з Нясвіжа ў Мінск, каб паглядзець у выдавецтве макет буклета пра яго творчасць. Выглядаў мастак стомленым, адчувалася, што ён толькі з дарогі. Але размаўляў жывапісец бойка. Казаў, што толькі што скончыў вялікі партрэт алеем У.І. Леніна, які вельмі хваліў мастацкі савет. Вельмі здзіўляла, што мастак і цяпер стаіць каля мальберта па 8-10 гадзін, піша карціны маслам. “У мяне цяпер вельмі напружаны перыяд, – казаў Сеўрук. – Восенню адбудзецца персанальная выстава, рыхтуюся да яе. Работ назбіралася шмат. Трэба зрабіць адбор, падрыхтаваць рамы, тое-сёе паправіць, дапісаць, а нешта перапісаць па-новаму...”.
Мастак разумеў адказнасць перад самім сабой, перад сваім народам, перад калегамі, землякамі. Ён не змог бы дараваць сабе, каб на выставу трапілі працы сырыя, няскончаныя. У адным з лістоў да аднаго мастака Міхаіл Сеўрук пісаў: “Чым больш я працую над сваім творам, тым далей здаецца яго заканчэнне”.
Мара спраўдзілася, і вялікая рэтраспектыўная выстава адбылася, але, як гэта часта здараецца, толькі пасля смерці мастака. 5 сакавіка 1980 года ў Палацы Саюза мастакоў БССР упершыню адбыўся шырокі паказ творчасці М. Сеўрука, дзе было прадстаўлена 80 жывапісных палотнаў і больш за 200 графічных работ, якія далі поўнае ўяўленне пра творчасць і талент мастака.
У 1996 годзе ў Нясвіжы адкрыўся персанальны музей Міхаіла Сеўрука, якому ўдава мастака Раіса Сямёнаўна завяшчала вялікую спадчыну. Работы Сеўрука знаходзяцца ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”, Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі (каля 1000 твораў), у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у прыватных калекцыях.
Фота 1 – М. Сеўрук. Аўтапартрэт.
Фота 2 – М. Сеўрук. 27 лютага 1979 г.
Фота 3 – М. Сеўрук з сябрамі ў сваёй майстэрні.

Выстава Міхаіла Сеўрука “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага” (працяг) 🎨
Міхаіл Сеўрук быў бліскучым, віртуозным майстрам малюнка і практычна не расставаўся з алоўкам і паперай ✏️📄. Сотні пейзажных малюнкаў, цудоўныя партрэты сангінай і вуглём, некалькі альбомаў з эскізамі ўражваюць і захапляюць штодзённай нястомнай працай і творчым гарэннем майстра. 🌅
Стыль жывапісных работ Міхаіла Сеўрука віленскага перыяду строгі, манументальны. Работы выбудаваны вялікімі лакальнымі каляровымі плямамі па законах класічнай кампазіцыі, што абумоўлена ўплывам Фердынанда Рушчыца і Людаміра Сляндзінскага, яго любімых педагогаў-мастакоў у Віленскім універсітэце. 🎓
У Нясвіжы ў пасляваенны час жывапіс Сеўрука паступова становіцца больш светлым, каляровым, прасторава-паветраным ☀️🌈. Мастак шмат працуе на пленэры, па-майстэрску перадае прыгажосць і непаўторнасць кожнага дня ў прыродзе. Ён піша свой любімы горад, паркі, рэчкі, пейзажы роднай зямлі і людзей, якія жывуць і працуюць на гэтай цудоўнай зямлі. 🏞
Значнае месца ў творчасці Сеўрука займае пейзаж – графічны і маляўнічы, вясковы і гарадскі. Да ліку лепшых работ у гэтым жанры крытыкі адносяць гравюры “Пейзаж рамантычны” (1937) і “Дамы над Віленкай” (1937) 🖼. У гэтых графічных лістах Сеўрука 30-х гадоў ёсць і душэўная цеплыня, і шчырасць, і сапраўднае пачуццё ❤️. Просты вясковы пейзаж мастак падае велічна: у паўсядзённым, звычайным адкрывае паэзію і хараство жыцця. 🌻
“Пейзаж для мяне заўсёды быў цяжкім, – піша мастак. – Пісаць як мастак Рэнесансу? Гэтага я не бачыў у навакольнай прыродзе. Ствараць пад перасоўнікаў таксама не прыносіла задавальнення. Я шукаў сваю мову. Перайшоў да фігурных кампазіцый”. 🎭
Жанравыя карціны Сеўрука вабяць непасрэднасцю і прастатой: у іх адчуваецца тое пранікненне ў сутнасць з'явы, якое даецца толькі вялікім і нялёгкім жыццёвым вопытам. Арганічная сувязь чалавека і пейзажу, шчырая павага да сучасніка – адметныя рысы карцін жывапісца. 🤝
Фота 1 – гравюра “Дамы над Віленкай” 🖼
Фота 2 - гравюра “Старыя дрэвы” 🌳
Фота 3 – малюнак “Цішыня” 🌌

🎨 Партрэты Сеўрука ўражваюць не толькі вонкавым падабенствам, але і сілай характару, вострым псіхалагізмам, выдатным малюнкам. Мастак імкнуўся перадаць дакладную адпаведнасць, выводзіў рысачку да рысачкі, стараўся трапіць “маршчынка ў маршчынку”. Многія з жыхароў Нясвіжа, гартаючы рэпрадукцыі партрэтаў, углядаючыся ў вымалеваныя твары, пазнавалі былых знаёмых гараджан, упэўнена-радасна казалі: бачылі, сустракалі калісьці гэтых людзей.
👤 Прататыпамі партрэтаў нясвіжскага перыяду былі часцей людзі з блізкага акружэння. Аднак далёка не кожны мог стаць вобразам мастацкага выбару. Псіхалогія творчасці – рэч далікатная і непрадказальная. Сябар сям'і Яўгенія Іванаўна Халецкая сярод іншага распавяла, як, працуючы ў школе, арганізавала для вучняў паездку ў Вільнюс. Прапанавала паехаць і Міхалу Канстанцінавічу, каб ён заадно праведаў там сваю сястру.
🚌 Падчас доўгай дарогі далікатна спытала ў мастака, каго з дзяцей, якія едуць у аўтобусе, ён хацеў бы намаляваць. І вельмі здзівілася: яго выбарам была дзяўчынка з някідкім, “мала выразным абліччам, нават непрыгожая”. Мастаку ж, як ён патлумачыў, яна, наадварот, здалася вельмі цікавай, па-свойму адметнай.
😮 Прыкладна такое ж здзіўленне выказала Феля Іванаўна Чапко, таксама з вуліцы Садовай. Яна ўспамінае адну жанчыну, што часам дапамагала жонцы Раісе Сямёнаўне. “Хто-ніхто з суседзяў нават пасмейваўся, што Сеўрук пасадзіць яе і малюе. Малюе і малюе...”, маўляў, чым яна такая ўжо асаблівая? Але на тое і мастак, каб прыкмеціць недасяжнае звычайнаму воку.
👶 Асаблівая старонка творчасці Сеўрука – дзіцячыя партрэты. Чаканнасцю сілуэта, скульптурнасцю лепкі аб'ёмаў, бездакорным малюнкам адрозніваюцца партрэты пляменнікаў – Сяргея і Лялі Якубоўскіх, дзяцей яго старэйшай сястры Ксеніі. Апошні выкананы ў сярэдзіне 1930-х гадоў сангінай – аблюбаванай тэхнікай вядомых мастакоў Рэнесанса, смак да якой прывіў прафесар Віленскага ўніверсітэта Людамір Сляндзінскі. Сеўрук дамогся не толькі агульнага падабенства, але і здолеў перадаць чароўнасць непасрэднасці і недзіцячую сур'ёзнасць юных мадэляў. Партрэты дзяцей – адны з лепшых прыкладаў даваеннай беларускай графікі.
📸 Фота 1 – Дзяўчынка. 1930 г.
📸 Фота 2 – Партрэт Лялі (А.П. Якубоўскай)
📸 Фота 3 – Сяргей Якубоўскі. 1939 г.

Сапраўдны мастацкі твор запамінаецца з першага разу. Дастаткова аднойчы ўбачыць удалую, таленавітую працу майстра, і яна назаўсёды запаланіць сэрца. Пазней яшчэ будзе шмат выставак, цікавых сустрэч з мастакамі, новымі палотнамі, графічнымі лістамі. Але ранейшая сустрэча з таленавітым творам ужо ніколі не сатрэцца з памяці, будзе жыць у душы гледача.
Такім творам можно назваць карціну Міхаіла Сеўрука “Жніво”. Створана яна ў 30-я гады: на пярэднім плане як асілак-волат стаіць каржакаваты дуб з развесістым галлём. У густым шырокім цені яго магутнай кроны адпачываюць сяляне. Маладая прыгожая жніца корміць дзіця, другая побач гладышыкам чэрпае ваду са студзёнай чыстай крыніцы. Стары дзед у капелюшы вострыць касу. За дубам, у глыбіні кампазіцыі,– бяскрайнія, аж да далягляду, палеткі збажыны, крутыя пагоркі тыповага беларускага пейзажу, важкія аблокі над роднай зямлёй. І скрозь – людзі, якія працуюць, стваральнікі сапраўдных, неўміручых каштоўнасцей. Карціна напісана па-майстэрску – тэмпераментна, густа, сакавіта, пастозна. Тут літаральна запаланяе, уражвае гледача той важкі “ад зямлі” рэалізм, сакраментальная сіла жывапісу, каларыту. І тая ж любоў да сваёй бацькаўшчыны, да людзей.
У беларускім даваенным жывапісе няшмат твораў, якія можна параўнаць з гэтым выдатным палатном. І цяжка паверыць, што мастак напісаў “Жніво” ўсяго за тры тыдні. Пісаў без кардону і папярэдніх эцюдаў, устаючы на золку і заканчваючы працу поздна ўвечары.
Моцныя, загарэлыя сяляне, жнеі і жняцы, ратаі, дынамічны беларускі краявід з крутымі пагоркамі і бясконцымі палеткамі збажыны – усё гэта напісана незвычайна экспрэсіўна, свежа. Карціна “Жніво” ўспрымаецца як своеасаблівая энцыклапедыя жыцця працоўных Беларусі. Зрэшты, як лічыў мастак, работу ён так і не закончыў. “Усё думаў, што калі-небудзь закончу…”.
У наш час карціна па праве заняла ганаровае месца ў пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея, і ўсе жадаючыя спакойна могуць любавацца гэтым творам.

❤2👍1
#ПазнавальныАўторак 🖼✨
Выстава Міхаіла Сеўрука “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага” (працяг) 🎨🖌
“Нясвіжскім” перыядам ⏳ датуюцца першыя натурныя малюнкі Міхаіла Сеўрука з відамі даваеннага Нясвіжа 🏰✏️, выкананыя простым алоўкам ✒️. Нягледзячы на графічную манахромнасць ⚫️⚪️, яны незвычайна маляўнічыя за кошт ажурнай лёгкасці малюнка, якая стварае паветраны флёр ☁️, які ахінае ўсе бачныя прадметы.
Пасля гэтая асаблівасць валодання тэхнікай алоўкам стане характэрнай рысай аўтарскага почырку ✍️ Міхаіла Сеўрука і зробіць яго шматлікія графічныя работы вядомымі 🌟 сярод твораў яго калег.
Жывапіс Міхаіла Сеўрука таксама мае адметныя аўтарскія рысы 🎨. У малюначнай сваёй аснове гэта мяккія авальныя формы цел і прадметаў 🌀, перавага гнуткіх выразных ліній ➰, адсутнасць вуглаватасці і цвёрдай канструктыўнасці пабудовы 🏗. У каларыстычнай гаме гэта гарманічнае спалучэнне стрыманых, цёпла-пастэльных, натуральна-прыродных каляровых адценняў 🌅, арганічна сугучных з тэматычным зместам карцін.
Прычым, аўтарская рука мастака захоўвала сваю індывідуальнасць 🎨🖌 на працягу ўсяго творчага жыцця незалежна ад сюжэтнай і жанравай разнастайнасці твораў.
Міхаіл Сеўрук адносіцца да плеяды савецкіх мастакоў-рэалістаў 🖼, прыхільнікаў класічнай школы жывапісу 🏛, у традыцыях якой была праца з натуры і вернасць жыццёвай праўдзе ✅. Таму працэс стварэння сюжэтна-апавядальных карцін 🖼, кампазіцыйных партрэтаў 🧑🎨, пастановачных нацюрмортаў 🍇 і тэматычных пейзажаў 🌄 абавязкова ўключаў этап напісання папярэдніх накідаў і хуткіх эцюдаў ✏️, якія пасля ўваходзілі ў склад канчатковай кампазіцыі 🖼, часам нават у нязменным выглядзе. Не выпадкова некаторыя эцюды высока цэняцца знаўцамі мастацтва 🏆 як цалкам завершаныя творы.
📸 Фота 1 – Ратуша ў Нясвіжы.
📸 Фота 2 – Слуцкая брама, г. Нясвіж.
📸 Фота 3 – Від на касцёл Божага цела, г. Нясвіж.
#Мастацтва #Выстава #МіхаілСеўрук #Нясвіж #Жывапіс #Графіка #АўтарскіПочырк #Пейзаж #Нацюрморт #Партрэт #Творчасць #МастацтваБеларусі

❤2👍2
#ПазнавальныАўторак ✨
Выстава Міхаіла Сеўрука “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага” (працяг) 🎨🖼
Закрануў мастак і тэму Вялікай Айчыннай вайны. 🇧🇾💥
Пасля вызвалення Нясвіжа Сеўрук стварыў дзіцячы гурток малявання ў будынку гарадской ратушы. 🏛👶 З вучнямі займаўся на другім паверсе, а на трэцім была яго мастацкая майстэрня. 🎨🖌
У пасляваенныя гады мастак па-ранейшаму шмат маляваў. 🖼✍️ Характэрныя асаблівасці мастацкай манеры Сеўрука — бездакорная пластыка, аб’ёмная, скульптурная трактоўка формы, уменне падкрэсліць самыя характэрныя рысы ў абліччы чалавека. 👤🎭
На партрэтах таго часу адчуваецца ўпэўненая рука прафесіянала. ✊🎨
Творы мастака ў перыяд вызвалення Беларусі — гэта не проста маляўнічая хроніка, а пранізлівае сведчанне эпохі, якое ўвасобіла ўсю мужнасць, смутак і трыумф народа. 🇧🇾✨
Яго працы выходзяць за рамкі жанру, становячыся сімваламі памяці, злучыўшымі мінулае і сучаснасць. 🕰🤝
📸 1 – Вызваленне Нясвіжа, ліпень 1944
📸 2 – Георгіеўская царква, разбураная немцамі, 1944
📸 3 – Партрэт партызана, 1945
📸 4 – Партрэт салдата, 1945
📸 5 – Партрэт зенітчыцы, 1944
📸 6 – Руіны сінагогі, 1945
#Мастацтва #ВялікаяАйчынная #Беларусь #Выстава #Мастак