Niasvizh_museum
321 subscribers
2.71K photos
239 videos
83 files
320 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
Дорогие друзья!

От всего сердца поздравляем вас с наступающим Новым годом, который вот-вот вступит в свои права.
💫
Пусть грядущий 2023 год принесет в каждый дом, в каждую семью здоровье, любовь и счастье, подарит всем радость жизни, мир и благополучие, станет прекрасным временем новых идей, знаковых событий и добрых вестей.
💥
Пусть Новый год подарит ощущение сказки и волшебства и будет наполнен только светлыми и радостные мгновениями.
❄️
Пусть желания, загаданные в новогоднюю ночь, обязательно сбудутся, и пусть всегда будет место для новой мечты! С Новым годом!⛄️ 🎄 🎁 🎉 🎊 🎊 🎊
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#елкивзамке
Александр Матяс и съемочная группа ОНТ побывали в Национальном историко-культурном музее-заповеднике "Несвиж". Подробности - в видеосюжете🎄❄️🎄
#30радкоўна30гадоў

У гэтым годзе нашаму музею спаўняецца 30 гадоў. Юбілей – добрая нагода згадаць і расказаць, як санаторый “Нясвіж” ператварыўся ў Нацыянальны музей-запаведнік “Нясвіж”, а невялікі раённы цэнтр Мінскай вобласці стаў адным з самых “турыстычных” гарадоў краіны. Дзеля гэтага мы і пачынаем праект “30 радкоў на 30 гадоў!”. Чытайце нас у сацсетках штосерады, пакідайце каментарыі, стаўце падабайкі. Будзем удзячныя за зваротную сувязь. А пакуль згадаем, як усё пачыналася.
2 ліпеня 1993 г. была прынята Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 431 “Аб мерах па адраджэнню гісторыка-культурнай спадчыны і развіццю Нясвіжа”, якая прадугледжвала стварэннне на базе палацава-паркавага ансамбля нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка. Першапачаткова меркавалася, што ён будзе філіялам Мастацкага музея, але неўзабаве ўстанова атрымала самастойны статус. Першым дырэктарам быў прызначаны Валерый Сталярчук (займаў пасаду да 2010 г.). У склад навуковай рады па стварэнні музея ўвайшло 14 чалавек. Сярод іх філолаг Адам Мальдзіс, пісьменніца Вольга Іпатава, гісторык Павел Лойка, краязнаўца Клаўдзія Шышыгіна, грамадска-культурны дзеяч Анджэй Цеханавецкі і інш.
Да ліпеня 2001 г. у палацы яшчэ дзейнічаў санаторый, а з 2004 г. пачаліся паўнавартасныя рэстаўрацыйныя работы. У верасні 2008 г. адкрылася частка экспазіцыі ў прыбрамных карпусах, а ў ліпені 2012 г. для наведвальнікаў сталі даступнымі залы палаца, арсенала, паўднёвай і ўсходняй галерэі. У тым жа годзе экспазіцыю агледзела 431 тысяча чалавек. І да гэтага часу па колькасці наведвальнікаў мы трывала ўваходзім у першую тройку музеяў нашай краіны разам з Брэсцкай крэпасцю і Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
#джаз
А у нас — дворцовый джаз!
Сегодня РОЖДЕСТВЕНСКИЙ ДЖАЗ в театральном зале дворцового ансамбля виртуозно исполняет Национальный академический концертный оркестр Беларуси имени Михаила Финберга!
Дорогие друзья!

Примите самые теплые и искренние поздравления с наступающим Рождеством!

Пусть этот волшебный праздник наполнит вашу жизнь светом, теплом, радостью и благополучием.

Желаем вам добра, любви, семейного уюта!

Пусть ангел-хранитель оберегает вас от всех бед и невзгод!
#пазнавальныаўторак

У 1930 – 1940-я гг. шкляныя цацкі былі далёка не кожнаму па кішэні. Часцей выкарыстоўваліся ёлачныя ўпрыгожванні, якія прадстаўлялі сабой фігуркі са скручанай прасаванай ваты, размаляваныя фарбамі. Яны выпускаліся да сярэдзіны 1950-х гадоў. Кожная такая фігурка была ручной работы і механізаваць працэс іх вырабу так і не атрымалася.
🔮
Яшчэ адна знакамітая тэхналогія вытворчасці ёлачнага дэкора – “картанаж”. Цацкі ствараліся з кардону, таніраванага бронзавай ці алюмініевай фарбай. Размалёўвалі іх пры дапамозе пульверызатара, а дробныя дэталі прамалёўвалі ўручную. У сувязі з тым, што радзімай гэтых картанажных упрыгожванняў быў нямецкі Дрэздэн, іх сталі называць “дрэздэнскімі”.
🔮
Ёлачныя цацкі, якія застаюцца празрыстымі, называюцца “галлё”. “Галлё” размалёўваюць альбо матавымі фарбамі, альбо робяць “акунку” – апускаюць у празрысты ці матавы лак.
🔮
Найбольш папулярны працэс металізацыі прадстаўляе собой бліскучае пакрыццё навагодніх вырабаў (амальгама).
🔮
Яшчэ адна ўнікальная тэхналогія вытворчасці, якая выкарыстоўвалася ў 70-я гады мінулага стагоддзя, – так званы метад “глінкі”. Метад заключаўся ў тым, што цацку змяшчалі ў раствор гліны, высушвалі, а пасля надрапвалі малюнак. Затым вырабы адпраўлялі на металізацыю. Пасля прамывалі вадой, каб атрымаць празрыстыя прасветы. Вытворчасць такіх цацак была спынена праз працаёмкасць працэсу.
🔮
З 1940-х па 1950-я амаль у кожным доме былі наборныя ёлачныя ўпрыгожванні з дроту і шкляруса. У канцы 1950-х – пачатку 1960-х прамысловасць асвоіла выпуск цацак на прышчэпках.
🔮
Навагоднія савецкія ўпрыгожванні, выкананыя па разнастайных тэхналогіях, можна ўбачыць на выставе “У Новы год прыходзіць казка…” ў музеі-запаведніку “Нясвіж”, якая дзейнічае да 22 снежня.
#30радкоўна30гадоў

1992 год. У Венецыі праходзіць першая беларуска-італьянская навуковая канферэнцыя, прысвечаная культурнаму ўзаемадзеянню дзвюх краін. На ёй гучыць даклад «Нясвіж як еўрапейскі цэнтр культуры». Яго аўтар пераканаўча даводзіць неабходнасць уключэння радзівілаўскага манументальнага комплекса ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У былым палацы яшчэ дзейнічае санаторый, а размовы пра музеефікацыю толькі пачынаюцца, і тым не менш аўтар упэўнены ў сваіх словах. Гэтым чалавекам быў Анджэй Цеханавецкі (1924–2016) – нашчадак князёў Мсціслаўскіх і Заслаўскіх.

Правёўшы большую частку жыцця ў Вялікабрытаніі, князь ніколі не забываўся пра свае беларускія карані і імкнуўся пашырыць веды пра нашу краіну ў свеце. Нясвіж быў адным з галоўных аб’ектаў яго зацікаўлення. На пачатку 1990-х ён ініцыяваў прыезд сюды групы навукоўцаў з розных краін. Вывеўшы іх на замкавыя валы, заклікаў кожнага даць клятву зрабіць усё, каб «некаранаваная сталіца Беларусі» набыла новае гістарычнае дыханне. Як ганаровы старшыня беларуска-польскай камісіі па сумеснай культурнай спадчыне прымаў чынны ўдзел у абмеркаванні праблем рэстаўрацыі, спрыяў набыццю экспанатаў для музея-запаведніка. У 2008 г., будучы цяжка хворым, у інвалідным вазку ён наведаў палац і агледзеў новаадкрытую першую чаргу экспазіцыі.
Заслугі Анджэя Цеханавецкага адзначаны на ўрадавым узроўні. У 2010 г. ён быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, а яшчэ раней — медалём Францыска Скарыны. Ажыццявілася тое, да чаго ён заклікаў 30 гадоў таму: архітэктурны і жылы комлекс Радзівілаў у Нясвіжы ўнесены ў Спіс ЮНЕСКА, а ў яго гісторыі пачаўся новы этап – музейны…

#нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем