Niasvizh_museum
293 subscribers
2.57K photos
214 videos
83 files
301 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#годгістарычнайпамяці
7 мая 1583 г. пачалося будаўніцтва Нясвіжскага замка.
📜
Надпіс на закладной дошцы пры ўваходзе ў палац гаворыць (пераклад з латыні): “Мікалай Крыштаф Радзівіл, князь на Алыцы і Нясвіжы, граф у Шыдлоўцы, Міры і Крожах, князь Свяшчэннай Рымскай імперыі, ерусалімскі кавалер, пасля разнстайнай працы дзеля дабра дзяржавы пры Жыгімонце Аўгусце, Генрыху і Стэфане, першых каралях, як у мірны час, так і на вайне, каб засведчыць сваю любоў роднаму дому падчас паломніцтва ў Святую зямлю, здзейсненага згодна абета, сам будучы адсутным, заклаў першыя падмуркі гэтага замка, у год ад нараджэння Збаўцы 1583, 7 мая”.
📜
Нягледзячы на такую дакладнасць навукоўцы спрачаюцца – наколькі надпіс адпавядае сапраўднасці. Некаторыя дакументы сведчаць, што будаўніцтва пачалося яшчэ ў 1582 г. Памятныя ж дошкі былі ўсталяваны толькі ў сярэдзіне XVIII ст. падчас рэстаўрацыі.
#годгістарычнайпамяці

7 ліпеня 1584 г. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка вярнуўся ў Нясвіж пасля паломніцтва ў Святую Зямлю, якое заняло амаль два гады (з горада князь выехаў у верасні 1582 г.). За гэты час ён не толькі наведаў мясціны, звязаныя з біблейскай гісторыяй у Палесціне і быў пасвечаны ў рыцары ордэна Труны Гасподняй, але і ажыццявіў вандроўку ў Егіпет. Там князь агледзеў піраміды, набыў дзве муміі і некалькі экзатычных жывёл для свайго звярынца.
Падчас падарожжа Мікалай Радзівіл вёў падрабязны дзённік. Гэтыя запісы не прызначаліся для друку, але неўзабаве пасля вяртання князь, пад уплывам сваякоў і нясвіжскіх езуітаў, апрацаваў іх і падрыхтаваў рукапіс, які ўбачыў свет у 1601 г. у Брунсбергу пад назвай “Перэгрынацыя, або Паломніцтва Ясна Асветленага князя Ягамосці Мікалая Крыштапа Радзівіла ў Святую Зямлю”. Першае выданне выйшла на латыні. У 1607 г. з’явіўся польскамоўны пераклад, а неўзабаве – рукапісны рускамоўны. На беларускую мову “Перэгрынацыя…” была перакладзена ў 1994 г.
Да сярэдзіны ХІХ ст. кніга Сіроткі заставалася для жыхароў Рэчы Паспалітай галоўнай крыніцай ведаў пра Блізкі Усход. Адзін з гісторыкаў нават сцвярджаў, што гэты твор негатыўна паўплываў на развіццё падарожнай літаратуры, паколькі “адбіў не ў аднаго пілігрыма жаданне цягацца з такім выдатным аўтарам”.

#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок #несвиж #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем
#годгістарычнайпамяці
🔅 12 ліпеня 1598 г. у Алыцы нарадзілася Крысціна Яўфімія Радзівіл, малодшая дачка алыцкага ардыната Станіслава Радзівіла і Марыі Мышкі.
🔅Бацька Крысціны быў надзвычай набажным чалавекам, аўтарам папулярнага твора “Духоўная зброя прававернага хрысціянскага рыцара”. Шмат часу ён праводзіў у малітвах, адасобіўшыся ад людзей. Няма нічога дзіўнага, што Крысціна яшчэ ў 16 год уступіла паслушніцай у нясвіжскі кляштар бенедыкцінак. У 1632 г. яна прыняла кіраванне гэтым кляштарам, стала яго трэцяй абатысай.
#годгістарычнайпамяці 🎭17 ліпеня 1748 г. у тэатральнай залі Нясвіжскага палаца адбылася прэм’ера камедыі Францішкі Уршулі Радзівіл “Каханне – зацікаўлены суддзя”.

🎭Пытанне аб падрыхтоўцы стацыянарнага памяшкання для спектакляў паўстала яшчэ пасля першых паказаў п’ес Францішкі Уршулі. У 1747 г. пачаліся работы па пабудове замкавага тэатра, якімі кіраваў архітэктар Казімір Ждановіч. Уладальнік Нясвіжа М. К. Радзівіл Рыбанька прыспешваў будаўнікоў, і недарэмна. У гэты час у Варшаве па загадзе караля Аўгуста ІІІ ішла рэканструкцыя опернага тэатра і Радзівіл не хацеў “адстаць” ад манарха.
#годгістарычнайпамяці
🟣
18 ліпеня 1730 г. у горадзе Добрэ-Места (Польшча) нарадзіўся Юзаф Катэнбрынг, польскі пісьменнік і педагог, прапаведнік і бібліяфіл.
🟣
Падлеткам ён уступіў у ордэн езуітаў, дзе стаў ксяндзом. У розныя часы працаваў у калегіумах Гародні, Менска і Полацка, наведваў Пецярбург, дзе абмяркоўваў планы ўладкавання ордэна ў Расійскай імперыі. Але амаль палову жыцця прысвяціў Нясвіжу.
🟣
З 1749 г. Катэнбрынг выкладаў паэтыку, граматыку, рыторыку і нямецкую мову ў мясцовым езуіцкім калегіуме. У 1760 – 1764 гг. узначальваў тут друкарню. У калегіуме былі пастаўлены яго трагедыі “Марнасць над марнасцю” і “Сіроэс”. Пасля ксёндз на нейкі час выехаў у Гародню, але ў 1767 г. зноў вярнуўся ў Нясвіж. Быў прэфектам езуіцкага калегіума і выкладчыкам у кадэцкім корпусе.
#пазнавальныаўторак

🌟Кальчуга зусім не з’яўлялася ўніверсальнай абаронай. Яна слаба ахоўвала ад стрэл, коп’яў, булавы, кісценя, колючых удараў мяча. Адзін з аўтараў XVI ст. нават іранічна сцвярджаў, што з такой аховай рыцара “не толькі кіем, але і нагайкай можна дабіць”. Тым не менш, пры ўсіх недахопах кальчугу немагчыма рассекчы шабляй або мячом – кольцы проста згібаюцца вакол ляза. Дзякуючы сваёй эластычнасці гэты даспех забяспечваў свабоду рухаў, а значыць, і большую манеўранасць воіна. Да таго ж, кальчугу можна было апрануць на чалавека любой камплекцыі, у той час як пласцінчаты даспех патрабаваў індывідуальнай падгонкі.
🌟Убачыць рэканструкцыю кальчугі можна на выставе “Gloria arme”, якая дзейнічае ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля.

#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок #несвиж #виртуальнаявыставка #віртуальнаявыстава #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #выстава #приглашаем
#годгістарычнайпамяці

19 ліпеня 1836 г. у Нясвіжы адбыўся вялікі пажар, які нанёс гораду непапраўныя страты. Агнём была знішчана адзіная ў горадзе праваслаўная царква, каля 100 дамоў, 44 мураваныя крамы і вартоўня каля ратушнага будынку.
🕍
Цалкам згарэлі чатыры верхнія ярусы ратушнай вежы і яе другі паверх, з-за чаго яна страціла свой адметны выгляд. На працягу чатырох гадоў пасля гэтага будынак стаяў пусты і ніяк не выкарыстоўваўся. Органы гарадскога самакіравання часова размяшчаліся ў найманых пакоях дамініканскага кляштара. З ратушы знялі ацалелую дахоўку і дрэва, а таксама – званы.
Першы паверх ад агня не пацярпеў і яго памяшканні (крамы і склады) здавалі ў арэнду нясвіжанам.
🕍
Аб гэтым, між іншым, пісаў Ул. Сыракомля: “З найбольш цікавых муроў Нясвіжа трэба назваць гарадскую ратушу, высокая вежа якой колькі дзесяткаў гадоў узвышалася над іншымі вежамі горада, але, пашкоджаная пажарам у 1836 годзе, была няўдала прыкрыта нечым падобным на каптурык дашкам і замест колішняй велічнасці мае цяпер смешны выгляд”. У такім “смешным” выглядзе з “абсечанай” вежай ратуша прастаяла да пачатку ХХІ ст.

#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок #несвиж #виртуальнаявыставка #віртуальнаявыстава #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #выстава
21 ліпеня 1942 г. ліквідавана нясвіжскае гета, якое размяшчалася ў раёне сучасных вуліц Карла Лібкнехта, 1 Мая, Пушкіна і Савецкай. На гэтым лапіку зямлі памерам 150х250 метраў жылі апошнія нясвіжскія яўрэі.
Яўрэйская грамада горада няўхільна расла на працягу XVII–XIX стст. У 1930-я гг. купцы і рамеснікі іудзейскага веравызнання складалі каля 40 % насельніцтва. Вынішчэнне яўрэяў пачалося з першых месяцаў акупацыі Нясвіжа.
У кастрычніку 1941 г. недалёка ад палаца, у Старым парку, было растраляна каля 1 500 чалавек. Астатніх, пераважна кваліфікаваных майстроў з сем’ямі, перасялілі ў гета і выкарыстоўвалі на розных работах. У ліпені 1942 г. стала вядома пра знішчэнне гета ў Гарадзее і Снове.
На агульным сходзе нясвіжскія яўрэі вырашылі рыхтавацца да абароны (перад гэтым была нарыхтавана невялікая колькасць зброі). На світанку 21 ліпеня, калі паблізу квартала з’явіліся немцы, іх сустрэлі стрэламі. Але сілы аказаліся няроўнымі. Абаронцы ішлі супраць аўтаматаў з голымі рукамі або нажамі. Многія падпальвалі свае дамы, спадзеючыся ўцячы пад прыкрыццём дыма.
Яны не ўлічылі, што карнікі загадзя акружылі яўрэйскі квартал і стралялі ў кожнага. Паводле некаторых сведчанняў, уратавацца змаглі толькі 25 чалавек, каля 800 – загінулі. Так скончылася гісторыя Нясвіжскай яўрэйскай грамады. Разам з тым падзеі 21 ліпеня 1942 г. сталі першым паўстаннем у гета на тэрыторыі Усходняй Еўропы.
#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок #несвиж #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем
#годгістарычнайпамяці
22 ліпеня 1598 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне падмуркаў касцёла Святой Кацярыны пры бернардынскім кляштары ў Нясвіжы. Цалкам касцёл быў узведзены ў 1601 г., а праз два гады асвечаны.
Жаданне збудаваць бернардынскі кляштар і касцёл выказвала яшчэ Эльжбета Яўфімія з дому Вішнявецкіх, але яна памерла, не здзейсніўшы намеру. Планы жонкі ўвасабляў у жыццё муж – Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка.
🔲
Касцел і кляштар — помнікі архітэктуры ранняга барока — знаходзіліся ў паўночнай частцы горада, побач з Мінскай брамай і добра ўпісваліся ў сістэму нясвіжскіх умацаванняў. Касцёл са шмат’яруснай чацвярыковай вежай, завершанай высокім шатром, добра бачны на гравюры Т. Макоўскага. У XVII ст. да яго былі прыбудаваны капліцы св. Францыска і св. Ганны. Пасля пажара 1793 г. касцёл быў перабудаваны ў стылі класіцызма. У 1864 г. бернардынскі кляштар ліквідаваны расійскімі ўладамі, а неўзабаве пачаліся работы па пераабсталяванні касцёла ў праваслаўную Георгіеўскую царкву. Пры гэтым былі замураваны ўваходы ў пахаванні айцоў-бернардынаў у касцёльных сутарэннях. Царкву разабралі пасля Другой сусветнай вайны. З касцёльнага начыння захавалася статуя святой Кацярыны Александрыйскай, якая цяпер знаходзіцца ў касцёле Божага Цела.
🔲
#годгістарычнайпамяці
#годгістарычнайпамяці
◽️
26 ліпеня 1876 г. беларускі мастак Напалеон Орда падчас чарговага падарожжа намаляваў нясвіжскі замак князёў Радзівілаў.
◽️
На малюнку, з якога пазней была зроблена літаграфія, адлюстраваны выгляд палаца з супрацьлеглага берага ракі Уша. З левага боку ад яго можна бачыць касцёл Божага Цела і замкавую вежу. Мастак пакінуў надпіс “Нясвіж 26 ліпеня. Пачатак ракі Уша; князь Антоній Радзівіл, Марыя Кастэлян – Эльжбета, Алена, сын Ежы. Губ. Мінская. Замак Радзівілаў”.
◽️
Замалёўка была створана ў вызначальны для замка час – пераходны перыяд ад занядбання да аднаўлення. Неўзабаве тут распачаліся маштабныя рамонтныя работы, вакол палаца былі закладзены паркі, і яго аблічча некалькі змянілася.
◽️
У 2005 г. фрагмент гэтай работы Н. Орды быў змешчаны на адваротным баку купюры вартасцю ў 100 000 рублёў (на той час — самага буйнога беларускага намінала). На знешнім баку паказаны галоўны фасад палаца і частка ўнутранага двара. Купюра знаходзілася ў абарачэнні да 1 студзеня 2017 г.
◽️
Дарэчы, Напалеон Орда пакінуў некалькі выяў Нясвіжскага замка (уключаючы замалёўкі ўязной брамы і дзядзінца), а таксама – кляштара бенедыкцінак, касцёла і кляштара Святога Крыжа, палаца Брахоцкіх у Гарадзеі, Рдутлоўскіх-Гартынгаў у Снове.
#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок #несвиж #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем